Экспромты на беларускай мове

2009/03/21 Автор: bolt

stihiНе так даўно на пары па беларускай мове выкладчыца прапанавала напісаць чатырохрадкоўі, ды так, каб там сустракаліся пэўныя словы: замчышча, брукаванка і іншыя. Без прэтэнзій на званне народных паэтаў, дзе-нідзе і без рыфмы=), але вось, што ў нас атрымалася:

.

.

Вясне
Ля замчышча, дзе колькі год назад
Стаяла камяніца з брукаванкай,
Цяпер пакоша, што вядзе ў сад,
Дзе можна ўбачыць юнака з каханкай.

І сёлета, калі настане май,
Я выйду ў гэты сад, і пад бярозай
Зраблю сабе я покут. Кожны знай:
Вясне і сонцу аддала свой розум.
Svetlashka

Штосьці патаемнае
Паблытаць дзень,
На час забыцца,
Гадзіннік цацачны знайсці.
Трымаць цябе
Аберуч, быццам
Ты мара ў маім жыцці.

У мокрых лужах на асфальце
Ты шыеш пражаю мяне.
Застануцца адбіткі пальцаў.
Па ім пазнаю я цябе.
D...M

***
Пярун грамыхнуў —
І сціхлі ўсе гукі,
І кроплі дажджу
Паліліся на рукі.
John

Я жыла ў камяніцы,
Пад акном расла макрыца.
Я лічыла, што царыца.
Толькі мары тут не збыцца!
miss_Oduvanchik

Ты зноў за кратам,
Ты зноў з сабою.
У руках ты з картай,
У душы — са мною.

І ціха ноччу,
І роздум дрэмле.
Ты жыць не хочаш?
Скажу: дарэмна.
olik-rygik

Калі таварышы: і бойкія, і смелыя
Бязгучна паміралі пад сякерамі,
А іншыя на месца іх уставалі зноў,
Міцкевіч у Дрэздэне пісаў сваіх «Дзядоў»
Forbidden_snowFall

А сёлета будзеш таптаць брукаванку,
Глдядзецца ў люстэрка блакітных нябёсаў,
А хтосьці за кратамі ловіць маланку,
Як ты... шчэ нядаўна. Без сэнсу. Без лёсу...
bolt

Літстаронка атрымалася. Вершаплёты, пішыце мо і свае. З задавальненнем пачытаем.

написано в рубрике: Etc.
Метки: ,

Ваши комментарии

3 коммент. на “Экспромты на беларускай мове”
  1. Stussi пишет:

    дадад! мы сапраўдныя вершаплёты. Амаль што за 10 хвілін :)

  2. D..M пишет:

    Всё, нужно ЛИМ штурмовать.! Вперёд на баррикады))

  3. Stussi пишет:

    Сложнова-то будет...:) Там уже дааавно места заняты. И освобождаются редко:)

Обратная связь

Оставьте свой комментарий!