У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы ПРЭМ’ЕРА! Пінская шляхта

Новости

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы 22 красавiка адбудзецца ПРЭМ’ЕРА! Пінская шляхта!

Фарс-вадэвіль у адной дзеі
Спектакль па п’есе В.Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта” – гэта яшчэ адна вельмі прыемная магчымасць сустрэцца з творчасцю выдатнага сучаснага рэжысёра, майстра беларускай і замежнай сцэны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікалая Пінігіна.mid_771

Прыхільнікі Першай драматычнай сцэны краіны – тэатра імя Янкі Купалы памятаюць бліскучыя работы М.Пінігіна з славутымі акцёрамі нашай сцэны: “Касцюмер” Р.Харвуда, “Тутэйшыя” Янкі Купалы, “Ідылія” В.Дуніна-Марцінкевіча, “Сымон-музыка” Якуба Коласа і іншыя.

Спектакль па класічнаму твору беларускай драматургіі “Пінская шляхта” – гэта вельмі гарэзлівая, смешная і, разам з тым, дакладная гісторыя-фантазія ў жанры фарса-вадэвіля на тэму жыцця беларускай шляхты.

У спектаклі шмат музыкі, танцаў, акцёрскай фантазіі і сцэнічнага майстэрства выдатнейшай трупы нашай краіны – гэта сапраўды феерычнае дзеянне, якое дапамаглі стварыць рэжысёру мастак Вольга Мацкевіч, кампазітар Андрэй Зубрыч, харэограф Людміла Фадзеева, рэжысёр па пластыцы Павел Адамчыкаў і навуковы кансультант, кандыдат філалагічных навук Язэп Янушкевіч.

У галоўных ролях аслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар МАНАЕЎ, Міхаіл ЗУЙ, Ігар ПЯТРОЎ, Ганна ХІТРЫК, Вікторыя ЧАЎЛЫТКА

У спектаклі занятыя народныя артысты Беларусі Генадзь ГАРБУК, Арнольд ПАМАЗАН,заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аляксандр ПАДАБЕД, Наталля КАЧАТКОВА, артысты Павел АДАМЧЫКАЎ, Ігар ДЗЯНІСАЎ, Андрэй ДРОБЫШ, Андрэй ГЛАДКІ, Дзмітрый ЕСЯНЕВІЧ, Мікалай КУЧЫЦ, Аляксандр КАЗЕЛА, Вольга НЯФЁДАВА, Аляксандр ПАЎЛАЎ, Вячаслаў ПАЎЛЮЦЬ, Аляксей ЧАРНІГІН, Сяргей ЧУБ, Павел ЯСКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *