“Чорная кошка” пад руінамі “Еўропы”

Неяк аднойчы шпацыраваў па справам. Праходзіў ля не так даўно адчыніўшай дзверы гасцініцы “Еўропа”. Прывабіла сваёй прыгажосцю. І нешта вельмі захацелася даведацца пра штосьці цікавае, што датычыцца гісторыі гэтага будынка. І даведаўся. Вось. Трымайце.
Адной з першых ахвяраў нямецкага бамбавання на пачатку Айчыннай вайны была гасцініца «Еўропа», што стаяла на рагу вуліц Волацкай і Францысканскай. Будынак быў цалкам знішчаны. Жорсткія бамбаванні наступных ваенных гадоў ушчэнт разбурылі і пашкодзілі суседнія жылыя дамы па вуліцы Зборавай.
У пасляваенны час усе гэтыя руіны і ацалелыя сутарэнні і лёхі ўяўлялі разам заблытаную сістэму хадоў і сховішчаў. І вось гэтыя падзямеллі сталі апірышчам банды «Чорная кошка». Гэта была самая сапраўдная група бандытаў, якая пачала наводзіць жах на горад. evropaШэптам распавядалі мінчане, што ёсць сярод злачынцаў бандыт, які вельмі ўдала падрабляе голас кошкі. Ціха ўночы бандыты падыходзілі да дамоў ці кватэр больш-менш заможных гаспадароў, і той бандыт пачынаў крычаць і скуголіць, нібы кошка. Гаспадары прачыналіся і адчынялі дзверы, каб прагнаць надакучлівую жывёлу. Першай ахвярай бандытаў быў той, хто адчыняў дзверы. Пасля крывавыя злачынцы ўваходзілі ў пакоі і выразалі ўсіх, хто трапляўся пад руку, не зважаючы на тое, жанчыны гэта ці дзеці. Сведкаў бандыты не пакідалі. Усю маёмасць забіралі, выносілі і хавалі ў тых глыбокіх падвалах пад руінамі «Еўропы» ці ў іншых месцах. Казалі, што пасля на «блашыных» кірмашах, што шырока раскінуліся па горадзе пасля вайны, – «Суражскім», «Старажоўскім», «Чэрвеньскім»(цікава, так? Чэрвень — блашыны кірмаш. Сапраўды — і зараз розніцы ніякай)  – прадавалася нарабаваная маёмасць, вопратка, і на некаторых рэчах раз-пораз трапляліся плямы крыві. Бандыты ўмела карысталіся падземнымі хадамі і доўгі час былі няўлоўныя.
Але аднойчы тыя руіны пачалі аточваць аўтаматчыкі. Імгненна прайшла пагалоска, што тыя зладзюгі забілі нейкага важнага вайскоўца. Аўтаматчыкі літаральна прачасалі тыя руіны, абшукалі ўсе падвалы і падзямеллі. І ў часе таго хуткацечнага, але адчайнага бою былі знішчаны ўсе бандыты «Чорнай кошкі». Толькі, каб ніхто не даведаўся пра тое, колькі ж сапраўды людзей згубілі тыя бандыты, улады забаранілі выносіць з тых падзямелляў нарабаваныя рэчы.
Пасля таго як руіны разабралі і выраўнялі вуліцы, на тым месцы, дзе была гасцініца «Еўропа», зрабілі сквер, які існуе і сёння. Казалі некалі, што нібыта ў шэпце лісцяў дрэваў чуюцца стогны пагубленых людзей. Толькі хто пачуе іх у гарадскім тлуме?

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

“Чорная кошка” пад руінамі “Еўропы”: 5 комментариев

  • 04.04.2009 в 22:32
    Permalink

    Бр… Читаешь: прям какой-то детектив! ))) С интересной стороны ты нам гостиницу показал!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 05.04.2009 в 17:51
    Permalink

    Ну, да, не роман уж точно.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 06.04.2009 в 16:01
    Permalink

    что за сквер?
    устроим археологическую экспедицию?=)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 06.04.2009 в 20:00
    Permalink

    Гатэль жа! Слова «гасцініца» было навязана крывавымі мацкалямі.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 06.04.2009 в 20:52
    Permalink

    Forbidden_snowFall: ну, это, по ходу, по улице Ленина который. С фонтанами.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *