Наваколле прапаноўвае арыгінальнічаць ці шчасце, калі нават есці на жадаеш.

     img_04923 Кожны чалавек, які праходзіць або неяк закранае жыццё іншага, пакідае свой пэўны адбітак. Сёння амаль што кожны другі спрабуе вызначыцца: хтосьці дзіўна апранаецца, нехта фарбуе валасы ў незвычайны колер, а існуюць іншыя людзі. Яны жывуць, думаюць па-іншаму. Яны арыгінальныя асобы не таму, што мода патрабуе.
     Адным з такіх найцікавейшых людзей з’яўляецца Атмараві, беларускі музыка, які грае ў сваім асабістым стылі — эзатэрычнага року. Па словах Атмараві, гэта “музыка, якая прымушае накіраваць позірк у глыбіню сябе”.
     Зараз гэта чалавек, які займаецца музыкай доўгі час. Раней Атмараві займаўся праграміраванем, але адукацыя ў яго філалагічнага факультэта БДУ.
   “Музыка – натуральная выява маёй сістэмы, як дыхаць і харчавацца, – распавядае Атмараві. —  Сэнс жыцця: імкненне ў рэалізацыі свайго патэнцыяла. Працэс выканання – дыялог з аўдыторыяй. Сцэна – сітуацыя стрэса,” – казаў артыст пасля аднаго з канцэртаў.
      Раві адносіцца да тых выканаўцаў, якія лічаць, што атрыманне за канцэрт фіксаванай сумы – гэта ўстарэлае паняцце, якое забівае ўсю творчаць. Ён гатовы выступаць дзе і калі пажадана, па думках Атмараві, гэта робіць з яго прафесійнага артыста, галоўнае для яго — выступаць як мага больш.
     У перакладзе Атмараві азначае “найглыбейшае сонца”. У 1992 годзе ён прыняў саньясу. Галоўныя ідэі гэтага вучэння: паміранне для былога, жыццё без мэты, вырашэнняў, свабода, аддзяленне ад сваёй залежнасці да свету. 
     “Сапраўдны музыка павінен дазволіць сабе быць цацкай у руках Бога,” – лічыць Атмараві.
      Па думках музыкі, чалавек адчувае ўсю паўнату шчасця, калі яго нічога не турбуе, калі нават не жадае есці, а калі ў пэўную хвіліну ты нешта жадаеш, напрыклад, у тую ж прыбіральню, то чалавек ужо не шчаслівы, канешне, менавіта гэта часова.
     Мы звыкліся бачыць вакол сябе незвычайных людзей, бо мода дыктуе і прапаноўвае арігінальнічаць, але ў большасці выпадкаў гэта толькі знешнасць. А сустрэчы з сапраўды цікавымі людзьмі ў наш час прыемная раскоша.
Фота аўтара

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Наваколле прапаноўвае арыгінальнічаць ці шчасце, калі нават есці на жадаеш.: 1 комментарий

  • 09.04.2009 в 22:14
    Permalink

    Назва вельмі доўгая! Можа с 3го раза только зразумела аб чым яно.
    А Атмараві, сапраўды, клёвы!)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *