Дахі Мінска: не пакідай слядоў…

Новости

Што рабіць у горадзе летам? Вучоба даўно скончылася, усе дзеці раз’ехаліся да бабуль і дзядуль у вёскі, па лагерах адпачынку, з бацькамі на мора. Шмат хто з дарослых таксама ад’язджае: пенсіянеры на дычы, маладзейшыя — ў адпускі. Хто застаецца? Тыя, хто працуе і, вядома ж, няшчасныя абітурыенты. ЦТ ужо ўсе паздавалі, засталося чакаць вынікі і падаваць дакументы. А некаторым, напрыклад мне, яшчэ і рыхтавацца да ўнутраных экзаменаў. У любым выпадку, з Мінску пакуль ніяк не з’едзеш. Можна, канешне, хадзіць у паркі адпачынку, кіно ці яшчэ куды, але гэта патрабуе дастаткова сродкаў, а шмат з нас хто яшчэ самастойна не зарабляе.

Ад сваіх сяброў я шмат чула пра адчынены дах у раёне станцыі метро «Акадэмія Навук». Раней было цікава, але трошкі насцярожвала. Але на гэтыя выходныя, калі нават мае бацькі паехалі ў вёску, а я павінна была заставааца і рыхтавацца да экзаменаў, я вырашыла, што трэба зрабіць сабе маленькі перапынак у працы і набрацца свежых уражанняў. Паказаць і расказаць пра славуты дах мне вызваліся тры мае сяброўкі — Даша, Аня і Насця. Увесь час, пакуль мы падымаліся па лесвіцы на крышу недабудаванага шматпавярховага паркінгу, потым гулялі па ім, фатаграфаваліся і нават трошкі загаралі, я распытвала дзяўчат аб даху і іх асабістых уражаннях аб такіх прагулках. У выніку атрымалася вось такая цікавая размова. Дарэчы, вас таксама могуць зацікавіць солярии Беларусь.

-Даша, ты памятаеш, хто цябе першы раз прывёў на гэты дах?

-Так, канешне! Мяне прывяла сюды мая лепшая сяброўка. Гэта быў цудоўны цёплы дзень, гэта было мінулым летам… Мне адразу ж тут спадабалася, таму мы сюды прыходзілі неаднойчы з маімі сябрамі. Адсюль відаць ледзь не паў-Мінска, гэта вельмі прыгожа, і, увогуле, адчуваеш сябе так… Проста УХ!(смяецца)

-А ты не баялася, калі сюды ішла? Гэта ўсё ж такі як мінімум небяспечна.

-Не, я не лічу, што тут небяспечна. Проста трэба сябе паводзіць спакойна і асцярожна, уважліва глядзець сабе пад ногі, і не ўзнікне ніякіх праблем. А так тут проста цудоўна!

-Хм, але ж я бачу тут і бітае шкло, і іншае смецце. Цябе гэта не бянтэжыць, не хвалюе?

-Асабіста меня гэта не бянтэжыць, бо гэта ж не я пакінула тут гэтае смецце. Няхай гэта застанецца на сумленні ў тых людзей, якія гэта зрабілі і з-за якіх гэты дах ужо неаднойчы зачынялі. Сапраўды, малых дзяцей сюды адпускаць і страшна, і небяспечна. Але для такіх як я і мае сябры гэта проста яшчэ адно месца адпачынку — рамантычнае і незвычайнае, са сваім непаўторным каларытам.

-Дзякуй, Даша!

-Аня, гэта твой першы дах?

— Так, гэты дах быў першым, на які мяне прывялі, але далёка не апошнім. Увогуле, я бывала на шматлікіх дахах на розных пакінутых незакончаных будынках. Але большая колькасць гэтых дахаў закрытыя для шырокага кола наведвальнікаў. У сэнсе, людзі, якія туды прыходзяць, каб пагаварыць са сваімі аднадумцамі альбо проста пабыць у адзіноце, стараюцца не выдаваць ні месцазнаходжанне, ні «ўваходы», каб туды не лазілі розныя маленькія «эмачкі» ці «псеўда-готачкі»(эма, готы — моладзевыя субкультуры -прым.аўт.), якія мараць ці то пра вострыя адчуванні, ці то пра рамантыку, ці проста звярнуць на сябе ўвагу — арганізаваць сабе «прыгожае» самазабойства. Гэта не зусім адэкватныя людзі, і часам з-за іх глупства здараецца непапраўнае.

Але гэты дах, нажаль, адчынена для ўсіх, у тым ліку, і не вельмі добрых людзей, таму яго часта зачыняюць. Увогуле, дахі, стройкі — гэта ўсё па індустрыяльнай тэме. Усе гэтыя адрасы, месцы, лазы — прывілегія невялікага кантынгенту людзей, большасць з якіх менавіта індустрыяльшчыкі.

-Аня, а што для цябе гэты дах? Чаму ты сюды прыходзіш? Мабыць, нейкі экстрым ці яшчэ нешта?

-Ды які тут экстрым?! Менавіта на гэтым даху ніякага экстрыма няма! Проста з гэтым месцам у мяне звязана шмат прыемных успамінаў і шмат дарагіх людзей. Я прыходзіла сюды са сваімі сябрамі, сяброўкамі, мы вельмі добра і весела тут бавілі час. А ўвогуле, гэта месца амаль у цэнтры горада, дзе можна пабыць у адзіноцтве ці з нейкім сябрам ці сяброўкай, падумаць, памарыць, пасмяяцца, падурэць, пагаварыць аб чым вам захочацца, нават калі тут яшчэ нехта ёсць, таму што на гэтым даху існуе негучнае правіла прыватнасці: калі вы не хочаце, каб да вас чапляліся ці навязвалі вам сваю кампанію, гэтага рабіць не будуць. І можна проста пасядзець, паглядзець на горад з вышыні: на маленькіх людзей, на маленькія машынкі і аўтобусы, на ўсю гэту, амаль мурашыную з такой вышыні, мітусню і адчуць сябе, мабыць, вялікім, моцным, упэўненым, здольным пераадолець усе свае праблемы і цяжкасці. Гэта месца асобага настрою. Тут проста адпачываюць душой тыя, хто гэта рызумеюць.

-Аня, а вось пра распаўсюджаны стэрэатып аб дахах: ніколі не хацелася дурнога экстрыма, сесці на край, звесіць ногі?

-Ты ведаеш, хацелася… Але на самой справе, я вялікая трусіха…(смяецца) Да таго ж, у мяне, на шчасце, ёсць галава на плячах, так, і я ёй карыстаюся! Я хачу пражыць, мабыць, не занадта, але доўгае жыццё і шмат чаго зрабіць, а не тупа зваліцца з гэтага даху і забіцца ці, што на мой погляд яшчэ горш, пераламаць сабе ўсё і застацца інвалідам з-за ўласнай падлеткавай дурасці. Таму я люблю экстрым, але без шкоды для жыцця і здароўя.

-Аня, а наконт рамантыкі, ці ёсць у цябе нешта звязанае з?..

-Ну канечне ёсць! Мабыць, год таму я прыйшла сюды з маім тады яшчэ сябрам, вельмі добрым і прыгожым хлопцам. Прабач за інтымныя падрабязнасці, але цяжка забыць, калі рамантычныя адносіны з юнаком у цябе пачынаюцца з пацалункаў на даху на заходзе сонца. І потым мы з ім шмат разоў прыходзілі сюды, каб пабыць удвух і не замінаць залішне сарамлівым людзям старэйшага пакалення нашымі абдымкамі і пацалункамі. Вось.

-Ммм, цікава!

Я падыходжу да краю даха, адкрываецца непаўторная панарама Мінска.

-Ух, як жа тут прыгожа! Цяпер і я разумею дзяўчат! Аня, аніколі не было жадання прысці сюды памаляваць або пафатаграфаваць?

-Нуууу… Так, памаляваць былі ідэі… Але я ўсё ніяк не магу сабрацца!(усміхаецца) А пафатаграфаваць… У меня проста няма фотаапарата, нажаль.

-А з сябрамі?

-Так, з сябрамі прыходзілі, трошкі здымалі… Але ведаеш, гэты дах залішне папсовы.

-Папсовы?

-Так. У сэнсе… Сюды прыходзіць шмат людзей, і кожны трэці-чацвёрты прыходзіць з фотаапаратам. З гэтага даху зроблена ўжо столькі фотздымкаў, добрых і не вельмі, што гэта ўжо проста не арыгінальна. Асабіста я проста не бачу ў гэтым сэнсу. Памаляваць — так, гэта яшчэ цікава, аздымаць… Для велікіх сур’ёзных фотасесій, павер мне, гэта не найлепшае месца.

-Паверу! Аня, а твае бацькі ведаюць аб такіх вось тваіх прагулках па дахах?

-Так, ведаюць.

-І не баяцца, адпускаюць?

-Спачатку матуля баялась, казала: «Вось, закрыты дах, там жа пэўна ёсць вартаўнікі! а калі вас зловяць?!» Яе больш гэта хвалявала. Ну і, канешне, што я магу зваліцца ці яшчэ нешта… Але потым неяк прывыкла, ці што, і зараз спакойна адпускае.
У сэнсе, калі я кажу маме, што еду з сябрамі ў іншы горад, каб палазіць па недабудуваным ці пакінутым недзейнічаючым заводзе, то яна не крычыць і паважае маё захапленне. Вядома, напэўна хвалюецца, але адпускае.

-Табе можна толькі пазайздросціць: твае бацькі табе давяраюць. Не шмат падлеткаў могуць гэтым пахваліцца.
Дзякуй, Аня, за цікавае апавяданне!

Настя — чалавек вельмі творчы, яна займаецца малюнкам. фотаграфіяй. На крышу яна прыйшла з даволі вялікай паўпрафесійнай камерай. Пакуль я брала інтэрв’ю ў іншых аматараў даха, яна актыўна здымала ўсіх, хто не размаўляў са мной, пейзажы, малюнкі графіці на сцяне. Менавіта ёй можна падзякаваць за фотаздымкі да майго артыкулу.

-Насця, як я разумею, ты на гэтым даху была ўжо шмат разоў?

-Правільна раумееш! (фатаграфуе мяне)

-А табе цікава прыходзіць сюды кожны раз?

-Так, мне кожны раз цікава! Павярніся, калі ласка, трошкі да свету, так лепей відаць! (зноў фатаграфуе)Дзякуй! Вось. Тут заўсёды прыходзяць проста выдатныя задумкі на тэму фотаздымкаў. Як ужо было сказана, гэты дах фатаграфавалі так шмат, што паўтарацца зусім не хочацца, і калі выдумляеш нешта, то гэта заўсёды сапраўды цікава і прыгожа. А яшчэ, Аня ўжо казала, тут можна пабыць аднаму, спакойна пагаварыць і падумаць, ці паесці піцу з сябрамі, паіграць на гітары, паздымаць… Мяне сюды прываблівае ўсё і адразу: рамантыка краявідаў, хоць мінімальны, але ўсё ж экстрым, творчы пошук, месца, на якім можна адначасова працаваць і адпачываць, у маім выпадку… Зноў жа, паўтаруся, тут асобая атмасфера, непаўторны дух і каларыт, тут нават паветра казачнае і незвычайнае!(усміхаецца)

-Дзякуй, Насця, за размову і за прыгожыя фотаздымкі!

Паразмаўляўшы з дзяўчаткамі і не наталіўшы свой інтарэс, я заўважаю на іншым краі даха хлопца і дзяўчыну. Далікатна патлумачыўшы прычыну свайго ўмяшальніцтва ў іх адзіноцтва, пытаюся, ці можна ў іх параспытваць пра тое-сёе. Ветліва ўсміхаючыся, яны згаджаюцца.

-Скажыце калі ласка, вы ішлі сюды спецыяльна ці так, проста гулялі? (На ўсе мае пытанні пара азіралася адзін на аднаго, і адказваў заўсёды хлопец)

-Не, проста гулялі, можна сказаць, ішлі міма і вырашылі наведацца.

-А першы раз вас нехта прывёў, ці самі знайшлі?

-Ды неяк самі. Гэта даволі вядомае месца, пра яго шмат распавядалі сябры, можна шмат чаго было прачытаць у інтэрнэце, у блогах, паглядзець шмат цікавых і канцэптуальных фотаздымкаў. Вось і прыходзілі сюды. А потым гэта проста стала звычкай: прыходзіць сюды, назіраць прыгожыя віды зверху, марыць, размаўляць… Нажаль, з кожным годам тут усё меней і меней рамантычна: бачыце, смецце паўсюль, бітае шкло… Часам, не прыгожыя малюнкі, а зусім непрыгожыя словы на сценах. А так, усё ж такі, тут…прыемна.(пераглядваюцца, усміхаюцца)

-А вы бывалі на іншых дахах? Ці гэта любімы і адзіны?

-Не, ну канешне бывалі! Але шматлікія бутэлькі кажуць, што людзі тут не заўсёды…гкхм…культурна адпачываюць. І гэты дах шмат разоў зачынялі з-за сумных выпадкаў. І тым не менш, сёння гэта адзіны з больш менш даступных адчыненых дахаў Мінска.

Мы яшчэ трошкі размаўляем, потым я дзякую і адыходжу да сваіх. І толькі тут разумею, што нават не спыталася, як завуць дзяўчыну і хлопца. Азіраюся, але яны ўжо зніклі. Сапраўды казачнае месца.
Вось так і скончыўся мой першы паход на дах. Я разумею, што ён не апошні: пакуль мы ішлі назад, я злавіла сябе на думцы аб тым, з кім я хацела б прыйсці сюды яшчэ. Так, мяне пужалі, што дахі гэта страшна, небяспечна і ўвогуле… Але я зразумела, што калі сябе асцярожна паводзіць і браць з сабой не піва і цыгарэты ці яшчэ што горш, а фотаапарат, альбом з алоўкам, ці, што бліжэй мне, блакнот з асадкай ці дыктафон, то можна даведацца шмат чаго новага, «злавіць» музу, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі і проста адпачыць.



16 комментариев по теме “Дахі Мінска: не пакідай слядоў…

  1. Скучновато. Но в «Зорьку» возьмут в качестве поощрения.

  2. «Не пакідай слядоў
    На заснежаных дахах аэрапортаў
    Таяць абрыўкі сноў
    Так незнаёма…» (С) Морсов, «Глядзі» — Названіе супер!

  3. «А некаторым, напрыклад мне, яшчэ і рыхтавацца да ўнутраных экзаменаў. У любым выпадку, з Мінску пакуль ніяк не з’едзеш. Можна, канешне, хадзіць у паркі адпачынку, кіно ці яшчэ куды, але гэта патрабуе дастаткова сродкаў, а шмат з нас хто яшчэ самастойна не зарабляе» — а готовиться к экзаменам?

  4. Все, прочитал где готовится автор к экзаменам. Только вот эээ…. очень интересно: фотографии, Аляксандра, сама делала или скачала из сети?

    И такая маленькая просьба: может адрес скажешь? Хотя бы на мыло мне?

  5. Фотографии из сети добавил Admin. Дефицит авторского контента 🙁

  6. =))))
    на конт фотак: калі нехта мне падкажа, як іх устаўляць, то, канешне, я ўстаўлю свае!

  7. Жаль. Очень жаль. Но все-равно, может адрес этой крыши скажете???

  8. Па-беларуску «статья» — артыкул… Так што не стацці, а артыкула.
    А матэрыял добры. Праўда, мне захацелася даведацца, дзе ж той дах знаходзіцца. Я, напрыклад, не ведаю…

  9. Геаграфічныя і астранамічныя паняцці, населеныя пункты, мясцовасці ўжываюццца ў родным склоне з канчаткам а(я): горада Мінска

  10. мдя… нажаль, добрае месца становiцца папсовым, яно ўжо не тое, якiм было год таму, з большасцi з-за тых, хто толькi каб уняць сваю цiкавасць пытаецца про такiя мясцiны i распавядае пра iх усiм… нажаль…

  11. Every Me Every You, Tini >> дзякуй вялікі, на самой справе, мне вельмі сорамна за тое, што так да канца і не адрэдагавала тэкст у плане граматыкі і пунктуацыі=))))
    Вояко>>> не хвалюйцеся вы так, даражэнькі, менавіта ад мяне ніхто ніякіх падрабязных звестак пра гэты дах не атрымаў! нават фотаздымкі не з таго даху=)
    а папсовым ён стаў таму, што там зноў павыразалі шмат лазаў і праходаў, і туды можа зайсці кожны жадаючы=))))

  12. Я частенько бываю в минске он красив спору нет но я сам из витебска вот он с приходом нового мера красивее стал все к нам в гости помотреть

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *