Тату – варта ці не варта?

Новости

Шмат якія хлопцы і дзяўчаты з несхаваным захапленнем глядзяць на малюнкі на целах сваіх таварышаў.
А навошта людзі робяць татуіроўкі? Прычын гэтаму мноства. Некаторыя лічаць татуіроўку ўпрыгожваннем. Іншыя робяць татуіроўкі для таго, каб адпавядаць атачэнню. Напрыклад, стаў хлопец рокерам і, каб не адрознівацца ад астатніх сваіх сяброў, вымушаны зрабіць малюнак на целе. Многія думаюць, што татуіроўка робіць іх больш мужнымі і дарослымі. Аднак часта на пляжы можна ўбачыць кволых маладых людзей, целы якіх размаляваны драконамі, ільвамі, матылькамі ці чарапамі…190208-1
Але давайце звернемся да гісторыі.
Як паведамляе Вялікая энцыклапедыя, слова “тату” мае палінезійскія карані. “Та” азначае “карцінка” , “ату” – “дух”.
Абарона ад злых духаў была галоўнай задачай татуіроўкі. Таксама татуіроўка павінна была страшыць праціўніка і служыць апазнавальным знакам племені.
Плямёны ў Новай Зеландыі да гэтай пары носяць татуіроўкі на твары ў выглядзе маскі. Складаныя ўзоры служаць паказчыкам доблесці і грамадскага стану іх уладальнікаў.
Аднак у некаторых краінах татуіроўкі служылі пакараннем. У Японіі асуджаным наносілі татуіроўку на ўнутраны бок пляча. У больш позні час самураі сталі размалёўваць усё сваё цела, але ўнутраны бок пляча заўсёды пакідалі некранутым.
У Старажытным Рыме такім жа чынам мецілі злачынцаў і рабоў. Англічане ў час першай сусветнай вайны мецілі дзезерцірцаў, татуіруючы на іх целе літару “D”.
Шмат якія народы надзялялі татуіроўкі магічнымі ўласцівасцямі. Арабы наносілі на целе радкі з Карана. Гэта служыла, як яны лічылі, надзейным талісманам.
Калі ў свеце пачало распаўсюджвацца хрысціянства, татуіроўкі пачалі лічыць ерассю. Пачалася барацьба супраць паганскіх звычаяў. Да 18 стагоддзя татуіроўкі ў Еўропе практычна зніклі.
Але затым англійскія маракі сталі татуіраваць на сваіх спінах вялікія распяцці, спадзеючыся, што гэта захавае іх ад няшчасцяў. Новым этапам у гісторыі нацельных малюнкаў стала вынаходства ў 19-м стагоддзі спецыяльнай машынкі для татуіровак, якія атрымалі вялікае распаўсюджанне сярод маракоў  у якасці сімвала братэрства.
У пасляваенныя гады ў Савецкім Саюзе татуіроўка стала знакам адрознення, па якому можна было адрозніць “зэкаў” ад звычайных людзей. З той пары гэта стала традыцыяй. Па татуіроўцы можна вызначыць, па якіх артыкулах “сядзеў” чалавек і які тэрмін ён “адматаў”.
Спецназаўцам і дэсантнікам татуіруюць у вобласці сэрца групу крыві і рэзус-фактар. Дарэчы, ёсць спецыяльныя сайты, дзе расказваецца пра спецназ.
З сярэдзіны 60-х гадоў у татуіроўкі пачалося новае жыццё. Гэта быў час узнікнення новых моладзевых арганізацый. Сваю сімволіку выводзілі на целе хіппі, панкі, рокеры, байкеры. “Наколка” давала магчымасць адрозніць “сваіх” ад  “чужых”.
Калі вам хочацца зрабіць сабе татуіроўку, добра падумайце, ці патрэбна гэта вам?
Што рабіць, калі вы зробіце малюнак, які павінен застацца з вамі на ўсё жыццё, а ён хутка вам надакучыць? Аперацыя па вывядзенню татуіроўкі балючая і даволі дарагая.
Нанясенне татуіроўкі – даволі непрыемная працэдура, пры якой павінны старанна выконвацца меры бяспекі.  Калі іголкі машынкі будуць недастаткова стэрыльнымі, можна лёгка заразіцца небяспечеай хваробай, нават СНІДам.
Таму, калі вы ўсё-такі рашыліся зрабіць сабе татуіроўку, даведайцеся ў спецыяліста, ці не будзе нанясенне абранага малюнка мець для вас дрэнныя наступствы. І рабіце татуіроўкі толькі ў спецыяльных салонах.



Теги:

2 комментария по теме “Тату – варта ці не варта?

  1. татуировки — это боди-арт. с одной стороны.
    а с другой- это что-то, что ты хочешь запечатлеть. может что-то важное.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *