Уладзімер Арлоў: «Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся»

Арлоў

У дзяцінстве ён марыў стаць дзяўчынкай, потым вадалазам, потым патолагаанатамам. А стаў пісьменнікам, прычым адначасова гісторыкам, празаікам і паэтам. Яго ужо сёння называюць называюць тытанам беларускай літаратуры. І зараз ён чытае свае вершы, радуецца таму, што не людна і распавядае пра сваю новую кнігу і не толькі.

.
.
Пра новую кнігу
«Гэтая кніжка сабрала вершы апошняга году майго жыцця і пачалася у аддзяленні рэанімацыі. Асаблівасць кнігі у тым, што у ёй можна знайсці як вэрлібры так і рыфмаваныя вершы».

Пра назву кнігі
«Да самага апошняга дня перад здачай ў друкарню на вокладцы кнігі павінна было быць напісана „Востраў Полацк“. Але ў апошні момант мне прыйлося прыдумляць нейкую іншую назву. „Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся“ — назва маёй любімай песні Бон Джові, аднаго з маіх вершаў, а цяпер і назва зборніка. А „Востраў Полацак“ дасць імя маёй наступнай кнізе прозы, у якой будуць сабраныя полацкія аповесці. Яе, калі бог дасць, можна будзе чакаць у наступным годзе».

Кніга

Пра натхненне
«Кажуць, што вершы вырастаюць са смецця, але гэта сапраўды так, і проза таксама адтуль бярэцца. Напрыклад, мая аповесць „Сны імператара“ нарадзілася з таго, што я ішоў, а мне насустрач ішла жанчына і ад яе дыхнула парфумай, вельмі незвычайнай, вытанчанай, а ў паветры пасля гэтага засталася ручаінка. І гэтага хапіла, каб з'явілася аповесць пра Напалеона і жанчыну, якую ён сустрэў у Віцебску, якая потым зноў і зноў прыходзіла да яго у ягоных мроях. А верш „Узыходзіла поўня“ нарадзіўся калі я ехаў у сотым аўтобусе, ведаеце, ён вельмі павольна паўзе пад гару, здаецца, што зараз назад пакоціцца… І раптам таксама штосьці замкнула і амаль цалкам выплыў новы верш»

Пра вершы з гісторыяй
«У антычным свеце казалі „і ў кніг ёсць лёсы“, але лёсы ёсць нават у вершаў. У мяне ёсць верш „В“ і нядаўна я даведаўся, што у бібліятэках горада Рагачова нумар часопіса „Дзеяслоў“, дзе гэты верш упершыню быў надрукаваны, схавалі ад чытачоў. Усё таму што адзін пільны сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі падкрэсліў у вершы словы, якія яму не спадабаліся і паскардіўся начальству. Думаю, гэтую кнігу з вершам там таксама схаваюць».

Пра Хадановіча
«Ёсць у нас такі класны паэт Андрэй Хадановіч. Калісьці даўно я напісаў верш „Мне прысніўся Хадановіч“. Андрэй беспардонна друкаваў гэты верш у сваіх кніжках і нават ніколі не плаціў мне ганарар! І вось наканец-та гэты верш надрукаваны у маёй кніжцы».

Пра пісьменніцкі лёс
«Я канчаткова пераканаўся, што стану пісьменнікам, калі быў на Готландзе. Там ёсць Міжнародны балтыйскі цэнтр пісьменніка і перакладчыка, ён у старой двухпавярховай камяніцы, туды водзяць экскурсіі. Аднойчы я сідзеў там за сталом, экскурсія спынілася якраз пад вакном, эксурсаводка расказала пра гісторыю будынка і сказала: „А цяпер гэта пісьменніцкі цэнтр, — звярнулася, убачыла мяне і кажа: — а вось і пісьменнік“. І усе пачалі фатаграфаваць, станавіцца на дыбачкі, дзяцей падымаць — каб убачыць сапраўднага пісьменніка».

Пра будучыню
«Мая настуная кніжка паэзіі, мне здаецца, з'явіцца яшчэ няхутка. Бліжэйшая кніга — „Вялікае княства Літоўскае“ — стане працягам серыі „Краіна Беларусь“. „Краіна Беларусь“ мела шмат ілюстрацый і важыла два кілаграмы, мы з мастакамі ужо падлічылі, другая частка будзе важыць амаль тры кілаграмы, і уключыць у сабе некалькі тысяч ілюстрацый».

І некалькі вершаў Уладзімера Арлова

Калі каго-небудзь баішся
[podcast]http://www.websmi.by/wp-content/uploads/2009/11/Arlou-1.mp3[/podcast] 

It's all the same
 
[podcast]http://www.websmi.by/wp-content/uploads/2009/11/Arlou-2.mp3[/podcast]

Мне прысніўся Хадановіч
[podcast]http://www.websmi.by/wp-content/uploads/2009/11/Arlou-3.mp3[/podcast]

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Уладзімер Арлоў: «Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся»: 4 комментария

  • 03.11.2009 в 18:17
    Permalink

    Вельмі добра, але малавата) Толькі разнабой у правапісах: карыстаецеся наркамаўкай, але пішаце «УладзімЕр»
    Поспехаў!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 03.11.2009 в 19:20
    Permalink

    молодец Йорик, всех заткнул)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 03.11.2009 в 21:45
    Permalink

    фотка просто супер )

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 04.11.2009 в 17:44
    Permalink

    ава супер!!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *