«Post-Бардаўская восень”: апошні лістапад, гітара…

P1030420Нішто так не кампануе восеньскаму настрою, як жывое гучанне спеваў пад гітару. Нездарма, каб праводзіць апошнія дні восені, 29 лістапада зноў сабраліся ўдзельнікі “Бардаўскай восені” гэтага года. Для тых, хто не ведае, патлумачу: ужо колькі год актыўныя беларускія гурты ўдзельнічаюць у конкурсе, у якім абавязковыя дзве рэчы: гітара і песня на беларускай мове. У Беларусі праводзіцца толькі адборачны этап, далей пераможцы адпраўляюцца ў Польшчу. І сёлета на сцэне ў Беластоку беларускія гурты атрымалі свае ўзнагароды. Прызёрамі сталі Міхал Бараноўскі, супрацоўнік музея імя М.Багдановіча, і Кацярына Ваданосава, салістка гурта “Alta Mente”. А гурт “Рэлікт” стаў пераможцам фестывалю. P1030459

  І вось ужо па-за межамі конкурса на звычайным месцы, у кафэ “Лисиная нора”, удзельнікі сабраліся яшчэ раз. Трэба згадаць, што палова аўдыторыі сядзела на падлозе, або проста стаяла, што прыдавала вечару хатняй утульнасці.

 З гадамі фестываль з класічна бардаўскага перарос у нешта большае, таму гучалі яшчэ і скрыпка, цымбалы, баян, віяланчэль.

 Асаблівым госцем сустрэч стаў ужо дастаткова вядомы гурт “Босае сонца”. Саліст яго, Алесь Зайцаў, увогуле і быў адным з арганізатараў мерапрыемства. Не магла не задаць яму некалькі пытанняў.

 Як даўна існуе ваш гурт?

Мы збіраемся ўжо  каля трох гадоў. Дарэчы, склад гурта вельмі часта змяняўся. Таму што мы шукаем не проста музыкантаў, а людзей з моцнай энергетыкай, жаданнем працаваць. Знайсці тых, хто хоча рабіць тое ж, што і ты, вельмі складана. Так, як знайсці сваю палавінку. Але зараз магу парадавацца за нас. Сёняшні склад гурта, мне здаецца, вельмі блізкі да таго ідэалу, да якога мы ідзем.

Як з’явілася назва “Босае сонца”?

“Босае сонца” – гэта назва адной з нашых першых  песень, якую мы ўжо не выконваем. І, вядома ж, у назву ўкладзены своеасаблівы сэнс: “сонца” – штосьці шчырае, светлае, а “босае” – адкрытасць, прастата.

P1030408

“Босае сонца” – выключна беларускамоўны гурт?

Так, акрамя адной польскай песні, усе нашы тэксты беларускамоўныя. Але, увогуле, ніякіх прынцыпаў мы не прытрымліваемся. Галоўнае, каб усе было шчыра. Калі будуць складацца песні на іншых мовах: рускай, англійскай – мы будзем іх выконваць.

А хто піша для вас тэксты?

Я сам з’яўляюся аўтарам амаль усіх песень. З аднаго боку, гэта, безумоўна, добра. А з другога… часам я стаўлюся да сваіх твораў вельмі крытычна.

  Дзякуй, Алесю. Спадзяюся, што яшчэ не раз мы сустрэнемся на шматлікіх мерапрыемствах, дзе гітара будзе ствараць своеасаблівы настрой…P1030448

P1030402

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

«Post-Бардаўская восень”: апошні лістапад, гітара…: 3 комментария

  • 04.12.2009 в 22:03
    Permalink

    Спасылку даесьце на музыку гурта?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 06.12.2009 в 0:39
    Permalink

    А у меня есть запись всей музыки того вечера!
    Только от бардов там мало чего было.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -1-1

  • 10.12.2009 в 11:09
    Permalink

    мило)))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *