Гістарычная майстэрня ліквідуе белыя плямы вайны

Новости

Культура памяці

ямаШто для вас азначае паняцце “культура памяці”? З такім пытаннем мы звярнуліся да сваіх равеснікаў. З адказаў “падтрымка тых людзей, што ваявалі”,”ушанаванне сваіх продкаў”, “запамінанне толькі лепшых момантаў жыцця” стала відавочна, што наша моладзь незнаёмая з гэтым паняццем. Насамрэч “культурай памяці” абазначаюць выкарыстанне гісторыі для грамадства. Напрыклад, калі ідзе размова пра халакост ці пра ахвяры нацыянал-сацыялізму.

“Культура памяці” — асноўны напрамак дзейнасці Гістарычнай майстэрні (беларуска-германскі праект ). Невялікі дом старой планіроўкі, з першага погляду нічым не выбітны. Але гэта толькі звонку. Унутры ўсё па-іншаму: кожная рэч – быццам нявольны сведка мінулых жахаў. За кожнай фатаграфіяй, кожным прозвішчам – лёс чалавека. Кім яны былі? Остарбайтэр, гандляр, музыка, навуковец… Але галоўнае — нечыя маці, бацькі, сёстры і браты. Вайна паказваецца праз успаміны ахвяраў генацыду – вязняў мінскага гета.З іх аповедаў па крупінках ствараецца агульная гісторыя халакосту на Беларусі. .

Праект дзейнічае з 2003 года. Майстэрня з’яўляецца культурным і навуковым цэнтрам, а таксама месцам, дзе сустракаюцца розныя пакаленні.

Грашовае пытанне стаіць вельмі востра, таму што аб’яднанне існуе за кошт ахвяраванняў. Майстэрня знаходзіцца ў цэнтры горада( вул. Сухая 25). Зразумела, што арэнда каштуе нятанна. Фінансава падтрымліваюць праект Дортмундскі адукацыйны цэнтр і прыватныя арганізацыі. Цікавы факт: памятную шыльдачку (з каляровага металу) на рагу вуліц Сухой і Раманаўскай слабады выкралі ў 2003 годзе. Нямецкі пасол аб’явіў пошукі, і абяцаў узнагароду ў памеры 1000 еўра за яе вяртанне.Канешне, пры такіх умовах яна знайшлася і цяпер адрэстаўраваная знаходзіцца ў гістарычнай майстэрні. Правядзенне розных культурных і даследчых праектаў прыпыняецца з-за недахопу сродкаў. Напрыклад, раней дзейнічаў вялікі сацыяльны праект “Забяспечым годную старасць сведкам вайны”. Валанцёры разносілі прадуктовыя наборы, прыбіралі ў кватэрах. Зараз ў майстэрні плануецца адкрыць падвал, які служыў сховішчам для яўрэяў. Але патрэбных сродкаў — 4-5 тыс. еўра — няма.

Дзейнасць майстэрні

“У майстэрні дзейнічаюць клубы па вывучэнні нямецкай мовы, бісерапляцення і рукадзелля для пажылых людзей. Раз на месяц усе разамdefauрlt глядзяць кінафільмы, — кажа супрацоўнік праекта “Гістарычная майстэрня” Юлія ЛУШЧЫК. — Моладзь таксама цікавіцца дзейнасцю майстэрні. У асноўным, канешне, прыходзяць тыя людзі, якія маюць якое-небудзь дачыненне да Германіі. У нас ёсць шмат тэкстаў на нямецкай мове і заўсёды патрабуюцца перакладчыкі, якіх фінансава не можам сабе дазволіць. Жыццяпісы людзей захоўваюцца ў архіве майстэрні.”Доступ у архіў тэарэтычна свабодны, але ж ёсць асабістыя гісторыі і ўспаміны, якія не могуць быць выдадзеныя без згоды апавядальніка.

У майстэрні займаюцца і навуковай працай: даследуюць прабелы ў гісторыі вайны. Распрацоўваюцца тэмы, пра якія ў Беларусі нават ніхто і не чуў. Напрыклад, распачаў сваю дзейнасць праект “ Знішчэнне хворых у часы Другой сусветнай вайны”. Ахвярамі “эўтаназіі” сталі сотні тысяч чалавек з псіхічнымі захворваннямі і разумова адсталыя. На жаль, у Беларусі пра гэта мала хто ведае і памятае.

За сем гадоў працы намаганнямі Гістарычнай майстэрні выйшла 25 кніг. Прыкладная колькасць экзэпляраў адной кнігі складае каля сотні асобнікаў. Вучэбныя дапаможнікі раздаюцца адразу на прэзентацыі выкладчыкам і настаўнікам, якім гэта прафесійна неабходна.

Адным з заснавальнікаў майстэрні з’яўляецца Леанід Левін, дырэктар Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын. Архітэктар вядомы беларусам мемарыяльнымі комплексамі “Хатынь”, “Яма”.Нямногім вядома, што ў комплексе “Яма” бардзюры-рэйкі – сімвал дарогі, па якой яўрэі трапілі ў гета. Няроўная зямная паверхня выкладзеная камянямі, і чалавек мімаволі схіляе галаву перад загінуўшымі. А побач размясцілася алея праведнікаў, людзей, што дапамагалі яўрэям: хавалі ў сваіх дамах, давалі прытулак.

Быць альбо не быць мемарыяльнаму комплексу?

IMG_8272Майстэрня цесна супрацоўнічае з замежнымі арганізацыямі. Часта праводзяцца экскурсіі па памятных месцах. Калі немцы убачылі горы смецця замест мемарыяльнага комплекса, яны былі шакіраваны. Мемарыялізацыя Трасцянца яшчэ не ажыццяўлена. Аднак, на конкурснай аснове будзе выбрана лепшая кампазіцыя будучага мемарыяльнага комплекса “Трасцянец”. Ужо вызначаны аб’екты, якія з’явяцца на тэрыторыі былой звалкі.

На тым месцы, дзе знаходзілася гара з тысячаў трупаў, якая (як гаварылі жыхары вёскі) варушылася , цяпер стаіць “Установка для активной дегазации полигона ТКО “Тростенец” с мини ТЭЦ”. Дарэчы, звалка дзейнічала з 1958 года. Знайсці ў гэтым месцы помнік ахвярам амаль немагчыма. Мы абышлі па перыметры амаль усю тэрыторыю былой звалкі, але не ўбачылі ніякага памятнага знака. Мясцовыя працоўныя сказалі, што ёсць помнік з аднаго боку звалкі недзе ў лесе. Як высветлілася, помнікі знаходзяцца ў месцах, не звязаных з трагічнай падзеяй: адзін зусім у іншай частцы магілёўскай шашы, другі — за кіламетр ад звалкі. І так да 65-годдзя Перамогі справа не зрушылася з мёртвай кропкі. Застаецца верыць, што памяць пра ахвяр генацыду не загіне пад гарой былой звалкі.

Гістарычная майстэрня – крок беларускага народа да пазнання “культуры памяці”.



1 комментарий по теме “Гістарычная майстэрня ліквідуе белыя плямы вайны

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *