Калі вы скажаце, што не ведаеце ніводнай замежнай мовы, не здзіўляйцеся кпінам у свой бок. Проста вас палічаць за чалавека, адсталага ад веку інфармацыйнага грамадства. Як раней латынь, сёння аб’ядноўвае ўвесь свет англійская мова. «Інгліш» стаў базай для вывучэння іншых замежных моў, бо як вядома, «bad English»-першая па ўжыванні мова ў свеце. Заўсёды ж хочацца зразумець, пра што спяваюць любімыя замежныя гурты, пра што ідзе размова ў японскіх анімэ-серыялах.
У мяне была іншая праблема. Летась я «захварэла» на Фінляндыю і ўсё, што тычыцца да краіны Ёўлупукі, хакея і, канешне, рока (некаторыя прыпісваюць яшчэ і гарачых фінскіх хлапцоў!). Мова, як вы самі разумееце, не з лёгкіх, ды і палічкі кнігарань прапаноўвалі хіба толькі слоўнікі ды размоўнікі. Так што прыйшлося браць ініцыятыву ў свае рукі і….даверыцца сябру-Інтэрнэту!
Менавіта праз сусветнае павуцінне мяне занесла на мультымоўны праект Іллі Франка www. franklang.ru, дзе можна прачытаць адаптаваныя казкі, аповеды. Сутнасць метаду чытання такая: вы чытаеце тэкст у арыгінале – і тут жа бачыце пераклад асобных слоў ці выразаў. Далей — ізноў абзац толькі што прачытанага тэксту, але без перакладу. Вельмі карысна: праверыў,калі сустракаецца што складанае — занатаваў.
Вывучай мовы і знаходзь сяброў
Але мне гэтага багацця было мала. Які толк, калі ты ў адзіночку спрабуеш разабрацца ў хітраспляценнях чужой мовы і дзейнічаеш усляпую? Таму я і вырашыла знайсці сябрадля ліставання. У гэтым мне дапамог рэсурс , які аб’яднаў паліглотаў усяго свету — polyglot-learn-languages.com. Калі вы сапраўды «захварэлі» на замежныя мовы, то «Паліглот» — гэта тое, што вам трэба. Можна пашукаць на форуме добраахвотнікаў, якія з радасцю папрактыкуюць з вамі мову. Звычайна з гэтай мэтай выкарыстоўваецца «Скайп», на худы канец – “аська” або электронная пошта. Далей – справа за вамі. Калі жа самому захацелася вывучыць замежнага сябра роднай мове –калі ласка! Галоўнае, жаданне, магчымасці і час!
Альберта-сэнсэй, або што атрымалася
Практыкавацца ў іспанскай мове аказалася значна лягчэй, чым у фінскай. Мне пашчасціла пазнаёміцца з хлопцам-парагвайцам, які па нацыянальнасці аказаўся…японцам! Але маю іспанскую ён разумее добра. Таму ў вольны час з дапамогай “скайпа” мы бавім час гутаркамі пра сёе-тое.
Калі ёсць жаданне, можна пасядзець у інтэрнацыянальным чаце і проста пазнаёміцца з рознымі людзьмі, што таксама зацягвае. Аднойчы хлопец з Вялікабрытаніі, даведаўшыся, што я з Беларусі, тут жа напісаў асноўныя адрозненні рускага і беларускага алфавітаў. І дадаў, што ведае пра незайздросны лёс беларускай мовы ў Беларусі.
Вынік маіх пошукаў: кнігі, запісы, пастаянныя зносіны з аднагодкамі і трэніроўка моў. Атрымалася!
Факты, факты
Сапраўдны паліглот- гэта той…Хто сапраўды валодае шматлікімі мовамі! Або толькі вывучае. Так што не здзіўляйцеся, калі ў анкеце вашага «настаўніка» будзе не 2-3 мовы, а 5 і вышэй. На рэсурсе большасць людзей сапраўды жыць не могуць без новай мовы. Што вельмі заразліва.
Дапаможныя матэрыялы на сайце — гэта відэа-ўрокі.
Сустрэчы “паліглотаў”, свайго роду “сходкі”, ладзяцца па ўсёй Еўропе, найчасцей у Францыі і Германіі.
Большасць людзей з чату – туркі.
“Скайп” – самы папулярны “інструмент” для кантакту паліглотаў.
Не здзіўляйцеся, калі вас запросяць у госці – гэта нармальна!
Пра непапулярнасць сайта ў нашай краіне сведчыць той факт, што адсутнічае адміністратар ад Беларусі. У такм разе можа зацікавіць создание сайтов в Бресте.
Землякі на рэсурсе сустракаюцца рэдка. (нас каля 300)
Форум беларускай мовы змяшчае толькі 2 закінутыя тэмы.
Кацярына Радзюк
Цудоўны артыкул. Вельмі патрэбны кожнаму студэнту. А яшчэ мне спадабаўся стыль, ў якім распавядае аўтар, адчуваецца добрае валоданне мовай.
Автор, не пишите больше на белорусском, а то в районе военного кладбища наблюдались небольшие сейсмические колебания.
И маркеры, маркеры в списочке поправьте-тко.
Згодна, цудоўны артыкул!!!Я сама спрабую пісаць на беларускай мове,таму мне вельмі цікава было чытаць!!!Атрымалася!!!))