
- Віншую Вас са святам Божага Нараджэння!
Дарэчы, не чакайце інфармацыйны матэрыял неверагоднай сацыяльнай каштоўнасці. Вас чакае ўтульны нарыс з серыі «Выпрабавана на сабе». Аўтар вырашыла даведацца, як і хто ўпрыгожвае касцёлы да Каляд.
Ці былі Вы калі-небудзь у касцёле? Можа бачылі ўрыўкі з трансляцыі Каляднай імшы? Памятаеце, напэўна, пушыстыя елачкі, імправізаваную сцэну, дзе ўсміхаўся жыццю маленькі Езус і яго бацькі, агеньчыкі, якія мякка мігцелі паўсюль, свечкі…
А хто ж гэта ўсё робіць? Не ксяндзы ж, якім перад святам і так работы хапае – людзі ідуць і ідуць на споведзь.
Кафедральны сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі на Плошчы Свабоды (той самы, з якога звычайна транслююсць Калядную імшу), 23 снежня сустрэў пустэчай і смуткам. На двары, дзе кожны год ставяць яслі з маленькім Езусам стаяў толькі драўляны памост, унутры таксама амаль нічога не было святочнага.
Адзінае, што прыцягвала ўвагу – гэта задрапіраваная тканінай глыбокага сіняга колеру ніша, дзе стаяў яшчэ адзін нескончаны памост. Побач з бутафорскай пячорай жанчына старанна ўсталёўвала штучную елачку. На ўзвышэнні былі раскіданы розныя інструменты, цвікі, пілавінне. Над нашымі галовамі на цёмна-сінім палатняным небасхіле мігцелі электрычныя зоркі.
Так я стала ўпрыгожваць елачкі злева і справа ад алтара. Напярэдадні свята Божага Нараджэння сапраўды здараюцца цуды – журналісты прыносяць карысць!
Усяго ў касцёле нас было чацвёра.
Ці ведаеце вы, што наш кафедральны сабор мае штатнага дызайнера? Галіна працуе дызайнерам у выдавецтве, а касцёл рэгулярна аздабляе за сімвалічную плату (Br65 тысяч за месяц).
— Не можна трымаць штатную адзінку без заробку, — тлумачыць яна. – Я тут на паўстаўкі.
Галіна не толькі прыдумвае дызайн, але і нярэдка купляе (на ахвяраваныя вернікамі грошы) патрэбныя для ажыццяўлення сваіх праектаў рэчы. Напрыклад, ёлачныя цацкі, агеньчыкі, штучныя вянкі.
Ёй, канешне, дапамагаюць.

Маімі памкненнямі несці прыгжосць кіравала Лера. Лера Лабко – галоўная актывістка парафіі. Яна не толькі арганізоўвае працу добраахвотнікаў па аздабленні храма на галоўныя святы – Божае Нараджэнне і Пасху – але і спявае ў царкоўным хоры. На жаль, дзяўчына зараз не можа шмат зрабіць для мінскага касцёла, бо вучыцца ў Польшчы.
— Раней актыўных людзей было больш, а зараз чалавек 5-7 засталося, — скардзіцца яна, — ды і тыя не вельмі ахвочыя дапамагаць. Аздабленнем займаецца моладзь, а калі людзі сталеюць, у іх не становіцца часу на касцёл.
Пакуль мы вышуквалі ідэальную сіметрыю размяшчэння бела-бліскучых сняжынак, залацістых банцікаў і чырвона-залатых шароў, побач разматваў агеньчыкі будучы ксёндз Дзмітрый. Дзіма Шабуневіч навучаецца на трэцім курсе Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя Тамаша Аквінскага ў Пінску. На час вакацый будучыя святары вяртаюцца ў сваю парафію і дапамагаюць там.
Але ў прадкалядны час патрэбна не толькі ўпрыгожваць храм.
Ёсць такая старадаўняя белрауская традыцыя. Пад абрус у Вігілійный вечер (24 снежня) беларусы звычайна клалі троху сена. Гэта сімвалізавала яслі, у якіх ляжаў маленькі Езус.

Вось я і ўдзельнічала ва ўзнаўленні традыцыі: рабіла невялікія “вігілійныя наборы”. Жменя сена + абразок + пакецік. Стала троху няёмка, калі прыйшоў ксёндз Антоній, які наглядаў за ўпрыгожваннем, і папрасіў класці напалову менш сена. Магчыма, у сталіцы гэта сапраўдны дэфіцыт. Сена калола пальцы і разразала пакецікі, але так прыемна пахла! Востра і жыва… Быццам яго толькі што прынеслі з гарышча дзесьці ў глухой беларускай вёсачцы, па вокны занесенай снегам.
Плата за гэтыя наборы – па магчымасці. Колькі не шкада, кідаеш у празрыстую скрыню. Хто знойдзе два абразкі – гэта мой падарунак-бонус-сюрпрыз.
У гэты вечар мне давялося ўдзельнічаць у стварэнні яшчэ аднаго ўпрыгажэння– традыцыйнага для Еўропы Каляднага вянка. Да іх трэба было прывязываць банты з лёгкай, напаўпразрыстай белай тканіны, шырокія і з доўгімі “хвастамі”. Галіна рэзала палотно і сама завязвала банты. Наверх чапляла банты гатовыя: з бумагі і фальгі, са штучнай кветкай. Потым іх замацуюць пад столлю і на калонах
.… Набліжаўся час святой імшы. Людзі патроху сыходзіліся ў касцёл, ціха станавіліся ў чаргу да спавядальні. Адна маладая дзяучына стаяла на каленях і малілася, часам паглядаючы на алтар, дзе свяціліся прыгажуні-елачкі, гарэлі вялікія чырвоныя свечы з пазалочанымі шышкамі і рабінавымі ягадкамі на хвойнай галінцы…
І добрая, шчаслівая ўсмешка блукала па яе твары.
Са святам Божага Нараджэння Вас!
Светлого Рождества!

Нудно)
Читать противно, фееее «(((
[post] Маімі памкненнямі несці прыгжосць кіравала Лера [post]
марионеточка 🙂
А мне очень понравилось.Замечательный материал.