Студэнты Інстытута журналістыкі жадаюць размаўляць на беларускай мове

Культура Новости Универ

Без имени-1021 лютага ЮНЕСКА абвесціла Днём роднай мовы. Студэнты Інстытута журналістыкі  не засталіся ў старонцы. І з 8 гадзін раніцы да 8 гадзін  вечара будучыя журналісты паспелі паслухаць беларускую народную музыку, прыняць ўдзел ў прэс-канферэнцыі “Новыя ўмовы для роднай мовы”, паспрачацца са студэнтамі і выкладчыкамі наконт двухмоўя ў універсітэце ды патанчыць на вечарыне, пасля чаго яшчэ і падсілкавацца дранікамі з квасам. Далей – падрябязней аб гэтым.

Ў адрозненні ад філалагічнага факультэту БДУ, які ўжо мае вопыт правядзення такіх мерапрыемстваў, Інстытут журналістыкі бадай ўпершыню вырашыў правесці Дзень беларускай мовы. І ўжо сення можна гаварыць аб тым, што ён прайшоў паспяхова.

Яшчэ з раніцы студэнты сталі сведкамі незвычайнага. Замест сумных твараў сваіх, скажам так, нявыспаных калег, якія ціхенька здаюць адзежу ў гардэроб на першым паверсе, яны сустрэлі дзяўчын і хлапцоў, пераапранутых ў беларускае народнае адзенне. Ды сустракалі не проста так, а з жывой музыкай ды падарункамі – налепкамі з сімволікай свята, а таксама са стужкамі для дзяўчат і паясамі для хлапцоў. Канешне, гэта трэба было б назваць натуральным абменам: атрымаць падарунак можна было толькі пры адной умове: цэлы дзень ты павінен размаўляць на роднай мове. Але наўрад ці нехта адмовіцца.

Студэнтам гэта прапанова спадабалася, асабліва навучэнцам спецыяльнасці ваенная журналістыка, якіх было не адагнаць ад імправізаванага аркестра з баяна і бубенаў. Толькі што спазніўшымся  на некалькі хвілін студэнтам, якія звычайна ляцяць на заняткі нічога не заўважаючы – ні надпісаў, ні людзей – было цяжей зразумець, што робяць музыкі ў народных касцюмах ў фае першага паверха.

Калі ўжо святкаваць Дзень беларускай мовы —  дык святкаваць ўсім журфакам. Таму ўжо на першым перапынку дынамікі ва ўсім корпусе– пычынаючы ад кабінетаў адміністрацыі і сканчаючы лекцыйнымі аўдыторямі – загучалі песнямі беларускіх народных ансамбляў і калектываў.

Першай ў раскладзе запланаваных на дзень сустрэч была прэс-канферэнцыя. Да апошняга моманту чакалі прыезда Міністра культуры Паўла Латушкі і Міністра адукацыі Сяргея Мацкевіча, але Павел Паўлавіч, на жаль, захварэў, а замест Сяргея Аляксандравіча прысутнічаў яго саветнік па сувязях з грамадзкасцю, болей вядомы студэнтам як прафесар Інстытута журналістыкі Віктар Іўчанкаў. Таксама прыйшлі адказваць на пытанні студэнтаў дырэктар Інстытута журналістыкі Сяргей Дубовік і галоўны дырэктар замежнага вяшчання  Беларускага радыё Навум Гальпяровіч. На прэс-канферэнцыі, якая пачыналася ў 12 гадзін, ўжо за паўгадзіны не было куды сесці. Студэнты занялі ўсе месца: і за партамі, і насупраць сцен, і ўздоўж вокнаў.

За гэты час студэнты і выкладчыкі, а таксама госці мерапрыемства паспелі абмеркаваць праблему папулярызацыі роднай мовы ў грамадстве, задалі найбольш вострыя пытанні, якія датычуцца выкладання прадмету ў ВНУ, школах, а таксама пытанні асабістага характару, накшталт “А на якой мове вы рабілі прызнанне ў каханні?”. Таксама паспелі прагледзець відэаапытанне жыхароў Мінска, якое падрыхтавалі студэнты спецыяльнасці «Журналистыка (вэб-журналістыка)»:

x_1cf96a24Другім па важкасці мерапрыемствам у гэты дзень сталі дэбаты “Беларусізацыя: за і супраць”. Гэтай сустрэчы зачакаліся многія…

Дзве каманды настолькі ўвайшлі ў густ, што дэбаты зацягнуліся звыш вызначанага загаддзя часу! Спрачаліся і настаўнікі з настаўнікамі, і студэнты са студэнтамі, і настаўнікі са студэнтамі – усе, хто пажадаў, выказаў свае адносіны да беларусізацыі ўніверсітэта. Але ж ўсе згадзіліся: родную мову трэба ведаць, прычым пачынаць неабходна пераважна з сябе.

x_bea48b9b

А скончыўся Дзень роднай мовы ў Інстытуце журналістыкі на пятым паверсе ў 6 гадзін вечара. Адбыўся дэбют Студэнцкага тэатра журфака БДУ, які ўжо за некалікі хвілін да выступлення паспеў заінтрыгаваць прысутных (а трэба заўважыць, што гэта былі не толькі “журфакаўцы”, але і студэнты іншых факультэтаў) праграмкамі, раздрукаванымі ў чорным, у нечым таёмным колеры…

Паспелі і паглядзець паказ беларускім адзенні, і паслухаць песні на беларускай мове факультэцкіх гуртоў, і патанчыць пад Лявоніху.

Асабліва пашансавала пераможцам конкурсу па беларускай мове, які праводзіўся на журфаку загаддзя. Шэсць студэнтаў – адна студэнтка з трэцяга курса, і пяць з другога – атрымалі не толькі ў якасці падарунка кніжкі з аўтографамі ад Ганны Курэйчык і Віктара Іўчанкава, але і сталі ўладальнікамі сертыфіката на атрыманне “бонуснага балу” на іспыце па беларускай мове ад Вольгі Самусевіч. Менавіта Вольга Міхайлаўна займалася праверкай работ, але не змагла прысутнічаць па прычыне хваробы.

Не засталіся ў старонцы ад вечарыны і нашыя выкладчыкі. Віктар Іўчанкаў спеў песню, Інга Воюш прачытала свой верш, які асабліва спадабаўся дзяўчатам, ну і якое ж свята без анекдоту! Петр Дарашчонак ў чарговы раз выклікаў усмешку гістарычным анекдотам.

Ну і напрыканцы, як жа пройдзе вечарына без сапраўдных пачастункаў? Таму пасля мерапрыемства было прапанавана падсілкавацца дранікамі са смятанай і квасам. Тут ад жадаючых не было адбою…

Але самае галоўнае, што ў людзей – студэнтаў розных курсаў, выкладчыкаў, якія не адзін дзень рыхтаваліся да гэтага свята, усё атрымалася. Хацелася б іх усіх пералічыць, ды гэта такая вялікая лічба, што баюся пра некага забыцца! Галоўны вынік Дня роднай мовы — гэта выснова аб тым, што студэнты сапраўды жадаюць размаўляць на беларускай мове, жадаюць вывучаць яе глыбей. Сустрэча адлюстравала неабыякавасць  моладзі да моўнай праблемы ў нашай краіне. Не здарма ж і сення гучаць падзякі за правядзенне свята, а нейкая дзяўчына, якую я выпадкова сустрэла на першым паверсе, прыйшла ў той жа кашулі, што і ўчора, каб толькі не здымаць падараваную ёй налепку “Калі ласка, размаўляй са мной па-беларуску!”

Фатаздымкі забяспечаны Дзмітрыем Баяровічам

Відэа (вядучая — Ксенія Ельяшэвіч, аператар — Вольга Кляшчонак, мантаж — Максім Чарняўскі)

Ксенія Ельяшэвіч



18 комментариев по теме “Студэнты Інстытута журналістыкі жадаюць размаўляць на беларускай мове

  1. молодец. )только нужно было ещё и видео добавить) все-таки столько снимали..))))

  2. А фото воровать противозаконно.

  3. И ролик не смотрели- звука не было как бы.

  4. и обобщать( «студенты») не нужно.

  5. Света, а почему ты здесь говоришь на белорусском а, скажем, вконтакте- на русском?

  6. Мабыць таму шта ў нашай краіне дзве дзярж.мовы?

  7. малайцы!!
    але дазвольце лыжку дзёгцю журналістам

    1. паказ беларускай адзежы
    што такое «адзежа»? напісана, нібыта, там з вазоў яе разцягвалі
    ёсць літаратурнае слова «адзенне»

    2. «К.Ельяшэвіч» у канцы тэкста
    гэта хто? аўтар тэкста, здымкаў, відэа?
    і дзе вы бачылі, каб у газетах так сёння падпісвалі журналістаў?

    у «Звяздзе» 1921 года я сустракаў такія подпісы, у газетах тыпу «Мерыдыян Першамайскага раёна» — таксама. Але ж вы не раёнка і сёння не 1921 год. Да таго ж, думаю, гэтай (ці гэтаму) Ельяшэвіч было б куды прыемней, каб яе (яго) імя было напісана цалкам.

    здаецца, трошкі бракуе ў вашай газеце, хай сабе і студэнцкай, стыль-рэдактара і карэктараў.

    А тэма — малайцы. Прачытаў з задавальненнем.

  8. Православному в Косово:
    1) Фатаздымкі размешчаны ў артыкуле з дазвола Дзмітрыя Баяровіча, які іх жа і зрабіў.
    2) Ролік праглядалі з гукам, негледзячы на тое, што спачатку былі тэхнічныя праблемы. Канешне, яго маглі не убачыць тыя, хто зайшоў на канферэнцыю толькі на некалькі хвілін.
    3) Я не пішу, што «усе» жадаюць размаўляць па-беларуску . Але трэба ж неяк называць тых, хто навучаецца на факультэце.

  9. Когда я читал материал имени автора фото в нём не было.

    А фраза «некоторые студенты», «меньшинство студентов» Вас не устраивает?

  10. Таксама добра) Але выпраўляць назву я не буду.

  11. Добра! Мне вельмі спадабалася гэтая публікацыя! Вельмі цікава!!! Ксюша, малайчына!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *