К «Дажынкам» у Маладзечне дэмантавалі помнік «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі» (+фота)

1302677702187820

Раней помнік знаходзіўся на Цэнтральнай плошчы...

«Дэмантаж праведзены ў сувязі з добраўпарадкаваннем і перапланіроўкай Цэнтральнай плошчы» — паведаміў «Рэгіянальнай газеце» адказны сакратар раённага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Іван Пяткевіч. Чаму ж помнік раптоўна стаў «не адпавядаць» архітэктуры плошчы — не вядома…

Але трэба зазначыць, што помнік ўжо не першы раз падпаў пад «няласку» мясцовых улад. Яго ўсталявалі яшчэ пры першым мэры горада — Генадзю Карпенку ў 1993 годзе. Але з’явіўся помнік «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі»  па большым рахунку толькі дзякуючы намаганням чатырох чалавек: архітэктару Юры Белановічу, які зрабіў праэкт; Святаславу Паліводу, адказнаму за мастацкае афармленне; Івашкевічу — дырэктару заводу ЖБВ (жалезабетонных вырабаў, дзе вырабляецца якасны бетон) і Лявону Цімохіну, які займаўся арганізатарскімі пытаннямі.

Помнік «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі» — гэта вялікі камень, які быў упрыгожаны крыжом Еўфрасінні Полацкай і шыльдай з надпісам.  Крыж зрабіў стары каваль, якога знайшоў Святаслаў Палівода. Дарэчы, помнік быў асвечаны адначасова каталіцкімі, праваслаўнымі і ўніяцкімі святарамі.  Пры Генадзю Карпенку камень ніхто і не збіраўся зносіць. Але ўжо пасля яго такія ідэі ўсё ж узніклі. Так аднойчы з шыльды знік бел-чырвона-белы сцяжок, які пры дапамозе чагосьці сашмаравалі…

get_img

... зараз жа валун перанесены далей ад плошчы пад Палац культуры. І тое часова...

Чым не адпавядаў помнік на Цэнтральнай плошчы мінулым і цяперашнім ўладам? Можа тым, што знаходзіцца якраз насупраць помніку іншага характару — помніку Леніну. А можа і ў сувязі з «Дажынкамі», дзеля якіх горад зараз выглядае як пасля бамбежкі ў Вялікую Айчынную вайну. Вуліцы, дамы, помнікі, парк — усё павінна адпавядаць чакаемаму святу.

Як адзначыў газеце «РГ»  Юры Гапоненка, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, помнік «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі»  не будзе знішчаны. Пад яго ўжо рыхтуецца месца ў парку Перамогі ля амфітэатра. На спусцелым жа месцы цяпер з’явіцца новы помнік — фантан з выявамі маладога хлапца з дзяўчынай і папараць-кветкі.

Гэты, напэўна, ужо будзе «адпавядаць» і афармленню плошчы, і традыцыям свята «Дажынак»…

SDC16834

Помнік Леніну на Цэнтральнай плошчы ўсе ж перажыў помнік "Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі"...

SDC16842

...А тым часам рабочыя наносяць на спусцелым месцы ад помніку разметку пад новыя "здзяйсненні". Толькі разметка чамусьці нагадвае драўляныя крыжы...

SDC16836

На звыклым для маладзечанцаў месцы няемка пуста

SDC16841

Аб дэмантаваным помніку нагадвае толькі вялікая яма...

SDC16846

Сам жа помнік аднеслі далей, пад Палац культуры. І зноў, па нейкай жудаснай выпадковасці, навокал, як і на ранейшым месцы знаходжання камня, - крыж. Толькі цяпер гэта не "вынаходніцтва" будаўнікоў, а звычайны мемарыял.

SDC16852

Ад вачэй людзей камень схавалі пад тоўстай тканінай. Здалек гэта зусім і не нагадвае помнік...

SDC16850

Толькі непрыбраныя рабочымі пакамечаныя свечкі (напэўна пры дэмантажы іх і не заўважылі), ды пабітая лампадка нагадвае аб тым, што помнік быў усе ж патрэбны людзям... Як і патрэбны дагэтуль.

Фота аўтара

Ксенія Ельяшэвіч

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *