Яўген Валошын, загадчык аддзелам журналісцкіх расследаванняў газеты «Звязда», аўтар праблемных публікацый, распавёў пра сваю кар’еру журналіста.
Што падштурхнула вас заняцца журналісцкімі расследаваннямі?
Гэта мёртвы жанр у беларускай журналістыцы. Апошні, хто ім займаўся, — гэта Сяргей Сацук (сёння рэдактар “Ежедневника”). Але гэта было даўно. Гэта самы эфектыўны і складаны жанр. Таму ім цікава займацца.
У Беларусі журналістыка сёння інфармацыйна-прапагандысцкая, а калі ты займаешся расследаваннямі, то ты ўжо як бы вылучаешся, робіш карысную справу, маеш нейкую чацвёртую ўладу.
Наколькі паспяховым было ваша першае расследаванне і ці атрымалася дакапацца да праўды, не валодаючы належным вопытам?
Маё першае расследаванне не было расследаваннем у чыстым выглядзе. Я думаў, што выканаў усе законы жанру, а насамрэч гэта быў артыкул з элементамі расследавання і персаніфікаванай гісторыі. Было нядаўна, увесну 2010 года. Цягам навучальнага года 2009-2010 у Беларусі здарылася пяць дзіцячых смерцяў. Чаму? У матэрыяле апавядалася пра гэта, таксама я надрукаваў фотаздымкі загінулых і гісторыі іх лёсаў. Я быў падрыхтаваны да расследавання, таму што меў пэўны досвед у журналістыцы. Да працы ў “Звяздзе” я працаваў у “Камсамолцы” і за мяжой.
Ці былі ў вашай практыцы расследаванні, звязаныя з рызыкай для жыцця?
Ну ўжо не ведаю, ці рызыкаваў я жыццём, але небяспечныя сітуацыі былі. Хоць гэта няправільна, непрафесійна. Тым не менш журналіст, які займаецца расследаваннямі павінен быць падрыхтаваны фізічна: займацца, скажам, байцоўскімі адзінаборствамі ці насіць у кішэні “Кольт”.
Публікацыя вынікаў журналісцкага расследавання, як правіла, з’яўляецца фактам малапрыемным для людзей, якіх яно закранула. Не баіцеся пагрозы судовых іскаў і фізічнай расправы?
Былі. Пасля аднаго з матэрыялаў чакалі пад пад’ездам. Хадзіў рознымі шляхамі, машыну паркаваў толькі ў гаражы, да жытла прабіраўся кустамі… Хацелі ўзбуджаць крымінальныя справы, але я маю кваліфікаваных юрыстаў-дарадцаў, і канфлікты ўлаштоўваліся.
Расследаваць і вынесці на суд грамадскасці тую ці іншую праблему — гэта паўсправы, але падаць неабходныя доказы — не меней важная яго частка?
Для доказнасці я фіксую падзеі на добры дыктафон, фотаапарат і відэакамеру. Часам даводзіцца карыстацца ўтоенымі відэакамерамі. Іх ёсць шмат, і сёння яны каштуюць нядорага. Каля 100 даляраў за адзінку. Гэта – гадзіннік-відэакамера, капялюш-відэакамера, пінжакі з відэакамерай у гузіку. Дзяўчаты (вас на журфаку шмат), калі ў вас здарылася рамантыка з амбітным журналістам, чым хутчэй распраніце яго да самых майтак і праверце, ці вас не здымае. А то зробіць якое-небудзь хоум-відэа і сэляві.
Даводзілася вам весці расследаванні за межамі дзяржавы?
Не. А вось жартаўлівыя артыкулы з элементамі расследавання пісаў. Напрыклад, пра шопінг у польскіх гіпермаркетах. Што колькі каштуе. А аднойчы (быў малочны канфлікт з Расіяй) мы з калегам Глебам Лабадзенкам закупілі ў “Кароне” малако-смятану і павезлі прадаць у Смаленск. Усё прадалі з наварам, на гэтыя грошы павячэралі. Артыкул атрымаўся такі, што, маўляў, чыноўнікі чубы рвуць, а людзі без беларускага малака гатовыя рабіць харакіры.
У чым, на ваш погляд, складаецца адрозненне журналісцкага расследавання ад крымінальнага?
Адрозненняў не так шмат. Найперш крымінальнае расследаванне здараецца, калі ёсць правапарушэнне ці злачынства. Журналісцкае – калі правяраецца некая вострая і цікавая з’ява. Па-другое, следчы можа даваць юрыдычную ацэнку дзеянням, журналіст – не, журналіст не выводзіць на чыстую ваду, ён паказвае рэчаіснасць. І гэта адзін з найгалоўнейшых пастулатаў журналісцкага расследавання.
Ці ўсе вашы расследаванні трапляюць на старонкі выданняў?
Пакуль усе. Праблема ў тым, што некаторыя расследаванні не так проста распачаць. Трэба грошы, хаця б тысячаў 500 на просценькае расследаванне. Са сваёй кішэні. Плюс ты не выконваеш план і губляеш у заробку (у нас жа планавая сістэма ў асноўным). А ў Парыжы-Лісабоны хочацца, ружовыя сны сняцца.
Блин, надо купить скрытую камеру и ходить с ней на занятия:) а в конце каждого года делать видео-нарезку крутых моментов:)
Интересное интервью и по делу:)
Да,интересно.только ошибки подправить:)
Любитель аттракционов, не соглашусь с вами! «Звязда» уже давно не звездит, и вряд ли будет когда-нибудь звездить уже! И тем более с Лобаденко и Волошиным. обратите внимание, какими еобоснованно большими стали тексты этих когда-то интереснопишущих журналистов! Последний пример: Лобаденко написал такой огро-о-о-о-о-мный текст о 63-летней преподавателе каких-то там танцев, которой не продлили контракт. в комсомолке ему никто бы не дал столько места на полосе. зачем лить столько воды.
А теперь по поводу г-на Волошина, который утверждает, что расследование — «гэта мёртвы жанр у беларускай журналістыцы. Апошні, хто ім займаўся, — гэта Сяргей Сацук (сёння рэдактар “Ежедневника”). Але гэта было даўно». И это говорит редактор отдела журн. расследований?!? Грустно, что г-н Волошин не читает другие издания, а потом разбрасывается такими пафосными высазываниями. Если бы он читал другие издания, то знал, что у нас хватает отличных журналистов в жанре расследования. Взять хотя бы Виктора Пономарева из СБ. Евгений, почитайте на досуге его тексты. Во-первых, он не поверхностно пишет свои тексты. Во-вторых, не льет воду, все написано по делу.
http://sb.by/area/authorslist/author/1366/
>>Тым не менш жЫрналіст
ого, як абазваў)
>>і канфлікты ўлаштоўваліся.
што за слова такое «ўлаштоўваліся»?
>>павезлі продаць у Смаленск
нешта незразумела…можа «прадаваць»?
а так цікава)
ахаха добрая рада для дзяўчын:-)
«Звязда» звяздзіцца, пакуль у ёй працуюць такія хлопцы, як прынамсі Яўген Валошын і Глеб Лабадзенка) Самая журналісцкая газета!