На іголцы жыцця няма!

Наркаманія – чума дваццаць першага веку. Яна з вялікай хуткасцю ахоплівае і палоніць тысячы людзей. Медыкі б’юць трывогу: на тэрыторыі нашай краіны колькасць наркаманаў перавышае адзінаццаць тысяч чалавек. Мікалай калісьці ўжываў наркатычныя рэчывы на працягу дзвух з паловай гадоў. Але смерць сябра ад перадазіроўкі наркотыкамі заставіла інакш паглядзець на жыццё.
Мікалай, успомні, пры якіх абставінах ты ўпершыню пакаштаваў наркотыкі?
-Гэта было на дзень нараджэнне майго сябра. Ён прапанаваў пацешыцца. Усе згадзіліся. Праз некалькі хвілін ён прынёс “траўку”. Паколькі ні адзін з прысутных не каштаваў яе ніколі, то на плечы сябра была ўскладзена задача сабраць бульбулятар. (Бульбулятар – прылада для курэння). І вось, калі ўсё было гатова мы паспыталі “чуда-траву”. Спадабалася. І на наступны дзень вырашылі сабраць грошы, каб зноў адчуць тое, што адчулі ў першы раз.
Паведамі пра першыя пачуцці…
-Ад “травы” спачатку на смех хінула, а поты станавілася лёгка. З’яўлялася самаўпэўненасць – не такая, як ад алкагольных напояў, а лягчэйшая. Прыемнае галавакружэнне. Але, калі крыгу перадазіроўваў, то паяўлялася млоснасць, моцна балела галава.
Вы курылі ўвесь час гуртам або разышліся?
-Спачатку гуртам, а потым я пераехаў у іншы горад. Пачаў сам купляць наркотыкі. Прымаў іх часцей вечарам або перад тым, як пайсці на дыскатэку. А таксама да сустрэчы з каханай.
Калі ты зразумеў, што ты ужо залежны ад наркотыкаў?
Спачатку залежнасці не было. На працягу доўгага часу ўжываў апіоіды. Я, нават, не заўважыў, што апынуўся ў падступных кратах, з якіх нельга было выйсці. Грошай не хапала – ў той час я вучыўся ва ўніверсітэце і крыху падзарабляў. На працы атрымоўваў капейкі і тут жа марнаваў іх. Праз сябра знаходзіў танныя наркотыкі. Залежнась ад іх узрастала з вялікай хуткасцю. А вось адчуванні губляліся.
Хто-небудзь ведаў пра тое, што ў цябе залежнасць ад наркотыкаў?
Родныя не ведалі. Мне прыходзілася дбайна хавацца. Кожны дзень быў як на валасінцы. У любы момант усё магло ўсплыць на ружу. Ведалі толькі новыя сябры ды каханая. Дарэчы, у яе не было залежнасці ад наркотыкаў. Ды ставілася яна дрэнна да іх. Рознымі шляхамі спрабавала дапамагчы мне пераадолець залежнась, але я не слухаў.

Прайшло ўжо амаль два з паловай гады з таго часу, як Мікалай упершыню пакаштаваў наркотыкі. Яго цела змяніла аблічча. Цяпер маладога чалавека нельга пазнаць. Здавалася, што жыццё хутка скончыцца…
У гэты час яму тэлефануе сястра сябра. Іх размова не працягваецца больш за пяць хвілін. Яна паведамляе Мікалаю, што сябар памёр ад перадазіроўкі наркотыкамі.
Гэта і стала пераломным момантам у жыцці маладога чалавека. З таго часу ён самастойна адказаўся ад апіоідаў.
-Спачатку было цяжка. Пачыналася “ломка”,-расказвае Мікалай, — але жаданне жыць перамагло. Я трымаўся з усіх сіл. Пачаў займацца спортам. Знайшоў сабе заняткі па інтарэсам. Мой стыль жыцця поўнасцю змяніўся. Вярнуліся старыя сябры. Жыццё зноў пацякло. Толькі цяпер, я зразумеў, што маё жыццё магло абарвацца так хутка.
Бывае, лёс заводзіць чалавека ў тупік, з якога цяжка выбрацца. Наркатычная залежнасць адзін з такіх тупікоў. Трэба мільён разоў падумаць над тым, ці варта каштаваць “цудадзейныя прэпараты”? Бо, аднойчы пакаштаваўшы, можна раз і назаўсёды згубіць сваіх блізкіх і сяброў, асудзіць сябе на смерць або вечную адзіноту.

Валерый Пінчук.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На іголцы жыцця няма!: 12 комментариев

  • 20.10.2011 в 8:24
    Permalink

    Это принципиально: писать на белорусском?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 20.10.2011 в 11:29
    Permalink

    Anastasia, а что плохого в том, чтобы писать на белорусском языке?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 20.10.2011 в 16:12
    Permalink

    Ничего плохого в этом нет, просто не понятно, что сподвигло автора написать статью о наркомании именно на белорусском.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 20.10.2011 в 17:17
    Permalink

    Anastasia, справа ў тым, што я амаль усё пішу на беларускай мове…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 20.10.2011 в 19:47
    Permalink

    Что фу?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 20.10.2011 в 19:53
    Permalink

    Если я не ошибасюь, Nymphetamine так на бел. мову реагирует обычно.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 20.10.2011 в 20:41
    Permalink

    Anastasia, может, ему легче писать на белорусском. Разве про наркоманию нельзя писать по-белорусски?=)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 20.10.2011 в 22:18
    Permalink

    А нам Сан Саныч говорил, что белорусский язык и интернет — понятия несовместимые))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 20.10.2011 в 22:20
    Permalink

    А чего на белорусском? 🙁 Боты не шпрехают зи белорушн ленгвидж!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 21.10.2011 в 20:41
    Permalink

    Я не разумею што такога ў беларускай мове, што вы ўсе супраць яе?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 25.10.2011 в 2:19
    Permalink

    Па беларуску -гэта класна…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *