«Пазалаціў ручку»… кашальком і студэнцкім білетам!


Жыццёвыя цяжкасці, жаданне ведаць будучыню, адчай і нявызначанасць – гэта галоўныя прычыны, якія прыводзяць людзей да варажбітак. Я таксама не выключэнне. Цяжкасці ў амурных справах і павялі мяне да празорлівай. Шукаць яе доўга не давялося. Выпадкова на прыпынку вычытаў аб’яву: “Вядзьмарка ў пятым калене прычаруе, навядзе псоту, паварожыць па руцэ і многае іншае”. Нумаркоў ужо не было – абарвалі людзі, відаць. Але варажбітка была дальнабачнай і пагэтаму нумар тэлефона пакінула паміж тэкстам сваей “рэкламы”. Я адразу ж набраў яго на тэлефоне і дамовіўся на сустрэчу…
Некалькі дзён хваляваўся, думаў, што не пайду. Але потым рашыўся. Сабраўся і выйшаў. Так як у Мінску не зусім арыентаваўся, то адрас, які дала мне варажбітка, не даваў ніякіх падазронасцей. Але гэта ўсё было ілжывым…
Нарэшце, я прыбыў у назначаны час у назначанае месца. Дом з выгляду быў не вельмі прывабны. Навокал было неяк няўтульна. Я нават надумаў было не ісці. Але побач праходзячыя жанчыны мяне падштурхнулі да першага кроку ў кватэру варажбіткі. Яны ішлі і размаўлялі між сабой:
— Ведаеш, яна сапраўды валодае нейкімі звышнатуральнымі сіламі!
— А я табе што казала?
— Трэба будзе параіць яе суседцы…
Гэтыя словы далі мне нейкую надзею. Я хутчэй пачаў ісці. На дамафоне набраў лічбы, дадзеныя варажбіткай… Ніхто не адчыняў… Я паспрабаваў яшчэ… Але ні ў другі, ні ў трэці раз дзверы не ўпускалі мяне. Страціўшы жаданне чакаць, я было развярнуўся і сабраўся ісці дамоў, як раптам пачуў голас: “Мілок, ты, мабыць, да мяне прыйшоў?”
Я хутка павярнуўся і ўбачыў жанчыну. На выгляд гадоў ёй было пад 40. Валасы былі пафарбаваныя ў чорны колер. Вусны і пазногці мелі крывава-чырвонае адценне. А позірк быў настолькі глыбокім, што адразу ўвёў мяне ў гіпноз…
Не памятаю, нават, як я апынуўся ў кватэры варажбіткі. Памятаю толькі пах ладана, ды карты “Таро”, па якіх мне расказвала пра будучае новая знаёмая.
-Бачу, страты ў цябе будуць! Але ты не адчайвайся – гэта драбяза перад тым, што цябе чакае далей… І псоту на цябе навялі. Хочаш здыму? Нядорага. Усяго сто тысяч рублёў.
— Не, — адмаўляўся я, не трэба. Я ў наступны раз як-небудзь.
Але варажбітка апынулася настойлівай. Яна ўсялякімі спосабамі навязвала мне жаданне зняць закляцце нядобразычліўцаў.
У адзін момант я спаймаў сябе на думцы, што трэба “выносіць ногі” адсюль, бо нічога яна мне не дапаможа ды толькі грошы выцягне. Па факце нічога не сказаўшы, яна размаўляла агульнымі фразамі. Маё знаходжанне ў кватэры варажбіткі рабілася невыносным.
Нарэшце, наша сустрэча падыйшла да завяршэння. Празорлівая правяла мяне да выхаду. З кішэні дастаў грошы за сеанс і падаў ей – трэба ж “пазалаціць ручку”. Яна з хуткасцю ўзяла тыя пяцьдзясят тысяч і папляскала мяне па плячы. Я з нецярпеннем выскачыў з кватэры, адчуваючы млоснаць і стому.
Ачуняў толькі ў краме.. Калі заўважыў, што грошай няма ў кішэнях. “Абабрала да ніткі” – падумаў я. Але абмацаўшы куртку знайшоў мабільны. “Значыць не далезла туды, ці можа пашкадавала”? Не ведаю. Так свой кашалёк з грашыма я і не знайшоў…Але гэта не бяда! Самае смешнае тое, што і студэнцкі білет скрала! Во дзіва. Куды яна яго прымяняць надумала – не разумею…
У гэты ж дзень вырашыў вярнуцца да так званай “варажбіткі”. Адрас я добра памятаў! Тым больш ехаў з мэтай “вывесці на чыстую ваду” гэтую шарлатанку. Вось іду, бачу тую ж дзевяціпавярхоўку, альтанку побач. І зноў набіраю на дамафоне нумар кватэры, які мне ўжо добра знаёмы. А дзверы не адчыняюцца. Хвілін дваццаць я прастаяў каля дзвярэй… А яны так і не ўпусцілі мяне… Расчараваны, я крыху адыйшоўся і паглядзеў на будынак. І на тым самым 9 паверсе, з балкона на мяне глядзела знаёмая жанчына-варажбітка. Але як толькі нашы позіркі сутыкнуліся – яна раптам знікла ў кватэры.
— Бог з табой, — падумаў я,- ці разжывешся на мае грошы?! Развярнуўся і пайшоў дадому.
Шкада, што шмат людзей пападаецца на гэтую “вуду”. І я не выключэнне! Але гэта ўсё ад безвыходнасці і нявызначанасці. Нажаль такія “варажбіткі” існуюць і будуць існаваць да таго часу, пакуль людзі не навучацца самастойна шукаць выйсце з розных жыццёвых абставін.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

«Пазалаціў ручку»… кашальком і студэнцкім білетам!: 5 комментариев

  • 25.10.2011 в 7:38
    Permalink

    Трошкi змянiycя матэрыял з таго разу, як я яго бачыла:) Малайчына, Валера, артыкул цiкавы атрымауся! I у канцы правiльная выснова.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 25.10.2011 в 9:25
    Permalink

    цiкава. дзякуй вялiкi))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 25.10.2011 в 10:06
    Permalink

    лёгка чытаецца) дзякуй.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 25.10.2011 в 10:59
    Permalink

    «лёгка чытаецца) дзякуй.»
    — Как-то не заметил… Эпичные белорусские публикации для интернета. Кайф. Их явно будет читать деревенская часть населения, которая постоянно сидит в интернете, не слушает колхозное радио, не смотрит зомбиящик… ах, да… и разговаривает на бел.

    Людям в возрасте 20-45 (а это основная возрастная аудитория интернета)совершенно не интересно будет читать это уг.
    Пишите не для части аудитории, а для всех…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 25.10.2011 в 12:22
    Permalink

    breakingbad:
    Писать для всех — значит не писать ни для кого.
    Аудитория вебсми — это не люди 20-45 лет. Это 18-24 года. Или вы считаете, что весь интернет тусуется на этом сайте?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *