Як дзецям не прадаюць цыгарэты

Абараняць свае правы ў кіёсках і крамах я пачала даўно. Ну вельмі гэтага патрабаваў надпіс “Покупатель, защити свои права – потребуй чек!”, але ж зараз не пра гэта. У гэты раз да спадобы прыйшоўся выраз “Табачные изделия продаются только лицам, достигшим 18 лет”. А пачалася гісторыя вось як.
Я чакаю аўтобус на прыпынку, і тут да мяне падыходзіць маленькая дзяўчынка. Я не спецыяліст ва ўзросце дзяцей, але ж ёй было не больш за 12. “Извините, а сколько время?” — звяртаецца дзяўчынка да мяне ціхенькім галасочкам. Пакуль я шукаю тэлефон у сумцы, адчуваю, што новая знаёмая глядзіць на мяне не спускаючы вачэй. Адказваю дзяўчыне, што зараз дванаццаць. Тая дзякуе, але не ўходзіць, стаіць побач са мной. «А купите мне, пожалуйста,.. Pall Mall», — просіць малая ціхім голасам і сарамліва працягвае мне грошы. Некалькі секунд я стаю моўчкі і нават не ведаю, што адказаць дзяўчыне, якой не больш за 12. Кажу, што мне няма яшчэ 18-і, таму ніяк, не прададуць мне, але сама выдатна разумею, што прададуць, нават ёй прададуць. Так і адбываецца.
Пасля яна заве сваіх сяброў і яны ўпяцёх (дзве дзяўчынкі і тры хлопцы прыблізна аднаго ўзросту) лічаць грошы і вырашаюць, хто выглядае самым дарослым.
-Лёша, иди ты! Тебе 13, и ты мальчик! – выпіхваюць яны старэйшага прадстаўніка.
13-гадовы Лёша баіцца, але ж, задаволены тым, што самым дарослым выбралі менавіта яго, бярэ грошы і падыходзіць да касы.
-Pall Mall, — сур’ёзным дзіцячым голасам просіць Лёша.
Але прадаўца дзіцячы голас не засмуціў. Яна дае малому цыгарэты і працягвае разгадваць крыжаванку. Лёша з ганарлівым выглядам прыносіць пачак, усе скочуць шчаслівыя.
Чакаю хвіліну, пакуль дзеці пойдуць. Падыходжу да касы: «Яму ж няма 18-і». Жанчына не жадаючы адрывае вочы ад крыжаванкі: «И что? Мне теперь у каждого паспорт проверять?» «А ці не гэта Ваша праца?» — пытаюся, а сама думаю: «Няўжо ў гэтага малога трэба пытацца пашпарт, каб зразумець, што яму нават да 16-і далёка?»
На наступны дзень бяру з сабой паўналетняга сябра і яго маленькую сястру. Дзяўчыне – 11, а выглядае і яшчэ на менш. Збіраемся высвятляць, дзе яшчэ не патрабуюць пашпарт. Ледзь угаворваю дзіця набыць цыгарэты, тая слаба разумее, навошта мне патрэбны ўвесь гэты цырк, але пасля націску старэйшага брата згаджаецца. Падыходзім да бліжэйшага кіёску. «Мне Винстон», — сарамліва працягвае грошы і апускае вочы Аліна. Прадавец незадаволена глядзіць на яе: «Паспорт у тебя есть?!» Навошта? Навошта бачыць пашпарт дзяўчынкі ростам метр сорак, каб упэўніцца, што ёй няма 18?! Аліна адмоўна матае галавой і ўжо збіраецца адыходзіць. «Девочка, возьми!» — вяртае яе прадавец.
У мяне яшчэ застаецца надзея знайсці кіёск,дзе дзяўчынцы не прададуць цыгарэты. Угаворваю Аліну, і мы ідзём далей. Вось ён, яшчэ адзін кіёск, сітуацыя паўтараецца. Але ж тут прадавец не пытаецца пашпарт, бачыць і так, што ўзрост не на 18. “Маленькая еще курить, иди мультики смотри”, — бадзёра адказвае прадавец. “Я не курю, это брату”, — запэўнівае навучаная мной Аліна і паказвае рукой на Максіма, які спецыяльна стаіць зусім у іншым кутку. “А, брату? Сама только не кури никогда”,- працягвае пачак маладая дзяўчына. “Які клопат!” – пераглядаемся з Максімам.
Абяцаю, што гэта апошні раз, загаворваю малышку, што тры – шчаслівая лічба і ўсё такое, даю парады, што сказаць, калі што ў гэтым кіёску.
“Pall Mall!” — ужо бойка і нясціпла кажа Аліна ў акенца, да якога ледзь дацягваецца.
— Вот дети пошли! Восемнадцать исполнтся – будет тебе Pall Mall!
Аліна працягвае гаворку, прыплятае брата.
-Пусть брат сам подойдет и паспорт покажет сначала.
Замест брата падыходжу я, тлумачу жанчыне, што гэта не “дети пошли”, расказваю, у чым справа. “…і, ведаеце, Вы – першая, хто не прадаў сёння цыгарэты 11-гадовай дзяўчыне!..” – нібы з падзякай кажу ёй. “Хорошая моя, у меня своя внучка такого возраста, я как подумаю, что она тоже может начать курить, у меня вопрос, продавать ли детям сигареты, сам собой пропадает. А, знаешь, они же понимают, что ко мне за сигаретами можно не приходить, “эта старая все равно не продаст”, — так говорят. Хотя это тоже не дело. Главное же в таком возрасте объяснить детям, а не запретить… ”
Што галоўнае ў такім узросце? Ці ёсць сэнс такіх забарон, калі нават прадаўцы іх не выконваюць? А калі і выконваюць, хіба гэта цяжка, звярнуцца “за дапамогай” да старэйшага? Дзеці ж усё разумеюць, і ім тлумачыць трэба, а не забараняць.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Як дзецям не прадаюць цыгарэты: 16 комментариев

  • 31.10.2011 в 20:52
    Permalink

    Спадабалася 🙂
    Малайчынка!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 31.10.2011 в 21:39
    Permalink

    хорошо написано! молодец!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 31.10.2011 в 21:55
    Permalink

    Вот это был эксперимент!.. Начинаю потихоньку любить белорусский 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 31.10.2011 в 22:02
    Permalink

    Ну не продали и чо?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 31.10.2011 в 23:26
    Permalink

    Это показывает уровень нравственности у нас. Кому-то интересно, кому-то нет… Кому как. (с) Кэп.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 31.10.2011 в 23:59
    Permalink

    класны артыкул! легка чытаецца, хоць і тэма забітая — шыкоўна!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 01.11.2011 в 0:06
    Permalink

    мне таксама спадабалася) сама хацела ўзяцца за гэтую тэму.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 01.11.2011 в 0:19
    Permalink

    Не продали в одном месте — продадут в другом. Не с киосками и продавцами нужно бороться. Рыба гниет с головы. Кэп.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 01.11.2011 в 1:23
    Permalink

    Я не имела в виду только киоски, так что в этом ты совершенно прав.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 01.11.2011 в 7:11
    Permalink

    Цудоуны артыкул! Цiкава напicана. Малайчына, Маша!:) Вельмi спадабалася!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 02.11.2011 в 3:40
    Permalink

    Мне, пожалуйста, 15 грамм амфитамина…
    Тут без сдачи.
    — Паспорт
    Нууу, держите…
    — Вам же нет 100500цати
    А если договоримся?
    — Нет
    Точно не договоримся?
    — Да
    А если 50 $ зелени.
    — … Okey

    С любым можно договориться. Самое главное, что ты можешь предложить… А остальное — отпадет само собой =)

    p.s. Пейте, курите, отдыхайте, травкой иногда балуйтесь… В меру правда =)
    another_one Да хоть 5летнему ребенку будут продавать спиртное и сигареты. Далеко он с ним то не уйдет. У каждого есть «выбор» и он должен быть не такой, как на телеканале ОНТ — псевдовыбор

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 02.11.2011 в 10:31
    Permalink

    Выше изложена точка зрения бесстыжего малолетнего идиота. Призывы к употреблению наркотиков — это вообще уголовщина.
    То, что господин Градюшко даёт некие права на своём сайте подобным созданиям, а потом ещё и не следит за тем, что подобные создания пишут, вызывает оторопь.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 03.11.2011 в 23:08
    Permalink

    Что-то я не вижу, где тут был призыв какой-то.
    Jt. С оторопью долго не живут, понимаете?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 03.11.2011 в 23:43
    Permalink

    Что с тебя, с тупорылого, взять?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 04.11.2011 в 0:43
    Permalink

    В нос можешь взять =)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 04.11.2011 в 8:47
    Permalink

    Это ты, тупорылый, мне угрожаешь?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *