Афіцыйны дзень народзінаў БДУ 31 кастрычніка, але ж святкавала яго галоўная ВНУ Беларусі цэлы тыдзень. Дні навукі, сустрэча рэктара з ветэранамі БДУ, урачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі У. І. Пічэты, мeгa-dance-шоў «Нам 90!» (самае запамінальнае для студэнтаў), юбілейныя канферэнцыі, а таксама ўрачыстае паседжанне, прысвечанае 90-годдзю БДУ ў Палацы рэспублікі, – усе гэтыя мерапрыемствы прайшлі ў рамках святочнага тыдня.
Павіншавалі галоўную ВНУ краіны вядомыя асобы. Падарункі ў іх былі арыгінальныя. Выкладчыкі атрымалі граматы за сваю дзейнасць, а ўніверсітэт — 500 млн рублёў, новую лабараторыю для хімічнага факультэта, вялікую колькасць падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, інтэрнат… і зорку. БДУ, дарэчы, з нагоды свайго жа дня народзінаў падарыў студэнтам выходны дзень — 31 кастрычніка.
Праблема з засяленнем іншагародніх студэнтаў вырашана?
Першы намеснік главы адміністрацыі, Аляксандр Жук, падарыў БДУ інтэрнат у студэнцкай вёсцы, які разлічаны на 935 месцаў. І, што цікава і незвычайна, прыбудаваны да інтэрната дзіцячы садок на 70 месцаў. Але ці значыць гэта, што пытання з засяленнем іншагародніх студэнтаў больш не паўстане? Наўрад ці. Агульная колькасць месцаў у інтэрнатах БДУ – каля 6000. Але ж сітуацыя з засяленнем складаная. Пытанне з жыллём студэнтаў у Мінску заўсёды стаіць востра, таму такі падарунак вельмі дарэчны. За яго і дзякуем Аляксандру Жуку.
Што такое “Студэнцкая вёска”, у якой і знаходзіцца падораны інтэрнат?
У 2007 годзе пайшлі размовы пра будаўніцтва жыллёвага комплексу для студэнтаў пад назвай “Студэнцкая вёска”. Першы інтэрнат у вёсцы адчыніў свае дзверы ў студзені 2010-га года. У тым жа месяцы туды засяліліся студэнты юрыдычнага факультэта і факультэта міжнародных адносін. Скардзіцца на ўмовы студэнтам не прыходзіцца. У пакоях праведзены тэлефон, інтэрнэт і тэлебачанне . У кожным блоку — прыбіральня, душ, кухня і лядоўня. У інтэрнаце нават ёсць кавярня. У рэшце рэшт у студэнцкай вёсцы павінна быць 8 інтэрнатаў. Закончыць пабудову плануецца ў 2013 годзе.
Про эту новость все сайты написали еще вечером 28 октября, а «Веб-журналист» отметился 1 ноября :(. Халтура. Незачёт.
Старая фотка. Уже лет пять на главном корпусе этого флага нет.
Про общежития вроде материал. А корпус на пр. Независимости к материалу каким боком?
На белорусском принципиально писать? Это же тест ни Гугл, ни Яндекс нормально не проиндексируют.
«Ранiца» до того дописалась, что закрыли ее из-за убыточности. Автор, пиши в «Звязду».
Вооо, с убыточностью бел. языка полностью толерантен. Нет ему места в интернете