У колькі даляраў абыйдзецца святочны настрой

Пра тое, што Новы год – свята казачнае і яго чакаюць дарослыя і дзеці, пісалі ўжо тут, тут, тут і  тут. І чакаюць яго ўсе па-рознаму. Нехта хоча атрымаць падарунак ад Дзеда Мароза, а Дзед Мароз, у сваю чаргу, атрымаць грошы за выкананую работу.

«Фэстминск»
У кампаніі працуюць прафесіянальныя акторы тэатра «Люди и куклы». Прынамсі, так мне паабяцалі па тэлефоне. Забаўляльная праграма ад Дзеда Мароза са Снягуркай доўжыцца 40 хвілін. Акрамя стандартных расказванняў вершаў на табурэтцы, прапаноўваюць шоў з вялікімі мыльнымі бурбалкамі , аквагрымам (малюнкі на твары спецыяльнымі фарбамі) і паветранымі шарамі. Кошт такіх радасцяў — 900 тысяч.
Дзеда Мароза заказаць можна не толькі дамоў, але і ў дзіцячы садок ці школу. Але ж у гэтым выпадку кошт будзе адрознівацца, і ўдакладніць яго можна па тэлефоне. Дарэчы, наконт коштаў: чым бліжэй навагодняя ноч – тым больш грошай трэба будзе аддаць за мерапрыемства. Лепш заказаць сабе свята за тыдзень-паўтара.
Тэлефоны:
8(044)779-42-26
8(029)813-27-11

«На грани» 
Фірма «На грани» прапаноўвае свае паслугі. Тут, у адрозненне ад першай, кошт не залежыць ад колькасці дзяцей, для якіх арганізуецца свята. Розніца ў коштах залежыць ад таго, калі праводзіцца свята. Даражэй за ўсе – у навагоднюю ноч, самае таннае — да 22 снежня і 26-27 снежня. Плаціць, дарэчы, трэба ў далярах.
да 22.12.2011 уключна 30
23.12.2011 — 25.12.2011 35
26.12.2011-27.12.2011 30
28.12.2011 — 29.12.2011 35
30.12.2011 да 16.00 40
30.12.2011 пасля 16.00 45
31.12.2011 да 16.00 45
31.12.2011 з 16.00 да 18.00 50
31.12.2011 з 18.00 да 20.00 60
31.12.2011 з 20.00 да 23.00 70
навагодняя ноч, 23.00 — 01.00 100
навагодняя ноч, з 01.00 70
01.01.2012 45
пасля 01.01.2012 45

Фірма прапаноўвае не толькі Дзеда Мароза са Снягуркай, але і іншых персанажаў: Баба-Яга, Чароўныя Феі, Лясун і Піраты.

«Диви-сервис»
Стандартная аб’ява пра яркае і добрае свята, прафісіянальных актораў, прыгожыя касцюмы і цікавыя сцэнарыі. Кошт мерапрыемства вагаецца ад 30 да 60 даляраў. Залежыць гэта ад даты правядзення мерапрыемства і колькасці паслуг. Мэнэджар папярэджвае, што дакладны кошт агаворваецца па тэлефоне.
Тэлефон: +375 (29) 102-50-04

Imoroz.by
Каб запрасіць гэтага Дзеда Мароза, трэба запоўніць спецыяльную форму. Зрабіць гэта можна на сайце http://imoroz.by/?module=baymaroz
Таксама тут прапаноўваюць святочныя паштоўкі і навагоднія падарункі.
“Наш Дед Мороз всегда трезв, внимателен и пунктуален. Наш Дедушка Мороз никогда не позволит себе горячительные напитки в гостях, т.к. управлять оленями станет гораздо сложнее, а у Снегурочки нет водительского удостоверения…” – расказваюць пра асаблівасці Дзеда Мароза на сайце.
Яшчэ адна забава, якую прапаноўвае фірма, — лісты ад Дзеда Мароза. Каштуе гэтая паслуга 45300 рублёў. Аднак калі вы скінеце спасылку на гэтую аб’яву ў сацыяльнай сетцы, за кожны перапост атрымаеце скідку ў 5%. Варыянтаў аплаты нямала: па смс (для абанентаў МТС), пры дапамозе Webmoney, EasyPay ,Webpay або наяўнымі грашыма праз банк.
Тэлефоны:
+375-029-30-777-82 (VELCOM)
+375-029-5-7777-98 (МТС),
Адрас:
пр. Платонава 43, офіс.

EXTREME THEATRE «BERSERK» 
Шоў мыльных бурбалак, паветраных шарыкаў, дзіцячы цір, аквагрым, маскарад, фокусы — прапаноўвае кампанія. Але галоўная цікавостка ў тым, што Дзед Мароз можа з’явіцца не праз дзверы, як гэта робяць астатнія, а праз акно. Нават калі вы жывеце на 10-м паверсе. Кошт пытання — 45 $/ гадзіну.
Тэлефон: +375 (29) 101-50-97
+375 (29) 551-57-76
+375 (29) 769-10-57
+375 (29) 318-69-77
+375 (29) 310-46-20
Skype: a_alex_wild
Адрас: Красная 7, Мінск, Беларусь

Каб у Мінску запрасіць да сябе ў госці Дзеда Мароза, трэба аддаць ад 30 да 100 даляраў. Кошт вагаецца ў залежнасці ад даты, фірмы і колькасці паслуг.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *