З 28 лістапада па 2 снежня ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі адбылася выстава творчых работ дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця “Мир без границ”.
У Ляхавіцкім раёне ўжо восьмы год працуе Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Галоўнымі мэтамі гэтага цэнтра і яе працаўнікоў з’яўляюцца навучанне і выхаванне дзяцей с цяжкімі множнымі псіхафізічнымі парушэннямі ў развіцці. Штогод за дапамогай сюды звяртаецца каля 86 чалавек ва ўзросце ад 0 да 18 год з розных абласцей нашай краіны.
У цэнтры працуюць чулыя і высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія заўсёды дапамогуць дзецям з асаблівасцямі ў развіцці. І адным з накірункаў іх дзейнасці з’яўляецца арганізацыя штогод выставы творчых работ, якая праводзіцца пры дапамозе валанцёраў клуба ЮНЭСКА “Заранка”, членамі якога з’яўляюцца вучні трох школ г. Ляхавічы.
У выставе “Мир без границ” прынялі ўдзел больш за 40 хлочыкаў і дзяўчат. Кожная работа адрознівалася сваім асаблівым падыходам да гэтай тэматыкі. Дзеці мелі магчымасць выказаць у сваіх працах свае адносіны да навакольнага асяроддзя, свае думкі і пачуцці. Гледзячы на гэтыя работы, можна было адчуць, наколькі таленавітыя гэтыя зусім не простыя дзеці. Намеснік дырэктара Таццяна Леанідаўна Місюк зазначыла: “Правядзенне такіх выстаў гэта вельмі важная і патрэбная з’ява. Людзі павінны ведаць, што сярод іх жывуць дзеці, якія маюць патрэбу ў дапамозе, спачуванні і разуменні. Яны павінны бачыць, што гэтыя дзеці маюць свой асаблівы унутраны духоўны свет, да якога патрэбна адносіцца з павагай і разуменнем. І галоўная мэта выставы — паказаць людзям, што гэта не простыя дзеці, але яны ж такія як і мы, людзі і кожны з іх павінен знайсці сваё месца ў жыцці . А наша мэта дапамагчы ім гэта зрабіць ”.
Усе ўдзельнікі гэтай цікавай выставы адзначаны памятнымі падарункамі і падзячнымі лістамі. А лепшыя работы будуць адпраўлены на абласную выставу-конкурс у Брэст, якая адбудзецца напрыканцы снежня.



Думаю, Юлия Крук, после 1 курса вам стоит съездить в Ляховичи на учебно-ознакомительную практику. Проконтролирую, чтобы так и было. Сколько раз можно повторять, что в заголовках нельзя писать выражения «прошла» и «состоялась».
Сан Саныч, я была в Ляховичах, только не на учебно-ознакомительной практике, а на выставке. А про заголовок — спасибо, учту. В следующий раз буду более внимательной при написании заголовков для материалов.
После 1 курса вы, Юлия Крук, будете на месяц направлены в Ляховичи в газету «Ляхавiцкi веснiк» на месяц для прохождения учебно-ознакомительной практики. Вопрос беру на контроль.
Думаю, эта практика поможет познакомиться с буднями районной газеты и навсегда выбить из головы желание писать в заголовках про то, что где-то что-то прошло и состоялось.
При желании можете договориться с главном редактором о распределении после завершения учебы (срок отработки — два года). Потому как материалы именно в таком формате, как вы написали, востребованы в районной прессе.
Для «Веб-журналиста» нужны материалы совсем в другом стиле.
Проблемы у вас, Юлия, с зачетом по «Основам интернет-журналистики» :(.
Юлія, а што гэта за слова такое «зазначлы» ?
І артыкул напісаны як і 10000 артыкулаў з такімі ж тэмамы. Нецікава чытаць. Калі нецікавая тэма — лепш не бярыцеся!