Як не спаць ноччу і не «пасадзіць» сэрца

Новости

Не спаць начамі падчас сесіі – справа для ўсіх звыклая, але зрабіць гэта не так лёгка. Асабліва, калі раней вы клаліся спаць а 22 гадзіне і прачыналіся а 7 раніцы. Як ноччу не спаць, а пасля адчуваць сябе бадзёра?

Першы спосаб змагацца са сном – гэта, канешне, кава. Аднак ад нямоцнага напою са згушчоным малаком карысці не будзе. Кава павінна быць моцнай, з цукрам, а яшчэ пажадана і халоднай. Для карысці і смаку можна пачаставаць да кавы гематаген. Ужываць яе таксама трэба не абы-як: невялікі кубачак у гадзіну. Калі піць каву вялікімі кубкамі – гэта яшчэ больш узмацніць санлівасць. Сярод адмоўных якасцяў кавы тое, што яна павышае ціск і паскарае сэрцагрукатанне, таму для людзей,хто мае праблемы з сэрцам, — гэта не лепшы варыянт. Аднак ёсць і супярэчлівыя думкі пра тое, што кава не павышае ціск, а нават можа папярэдзіць рак. Калі верыць парадам дактароў, нельга піць болей за 4 кубачкі кавы на дзень.

Менш распаўсюджаны спосаб — зялёная і чорная гарбата. Акрамя таго, што гарбата надае энэргіі, яна яшчэ дапамагае творчай дзейнасці. Таму для людзей творчых спецыяльнасцяў – варыянт з гарбатай нядрэнны. А каб падбадзёрыць мозг і зрабіць напой смачнейшым – у гарбату дадаюць карычневы цукар і малако.

Спосаб трэці, але ён патрабуе парады доктара. Каб узбадзёрыцца, можна накапаць сабе жэньшэню, элеўтэракоку або араліі. Парада доктара і чытанне інструкцыі ў гэтым выпадку абавязковыя, бо перабольшаная доза можа выклікаць страшэнныя наступствы.

Варыянт для тых, у каго ёсць праблемы з сэрцам і тых, хто не хоча, каб яны з’явіліся. Па-першае, умыцца ледзяной вадой. Пасля прыбрацца на працоўным месцы, бо шмат кніг і кіпы папер вызываюць санлівасць. І піць як можна больш чыстай вады. Аднак усе гэтыя спосабы нельга паўтараць на працягу доўгага часу, бо арганізм звыкаецца.



3 комментария по теме “Як не спаць ноччу і не «пасадзіць» сэрца

  1. Nymphetamine, не разумееш словаў, якія ўжываеш?

  2. трасянка, трасянка, трасянка моя, в саду ягодка трасянка, трасянка моя!

  3. Так які спосаб тут не садзіць сэрца? першыя тры нашто тут, увогуле? уся публікацыя зводзіцца да апошняга абзаца…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *