Якія памылкі ў беларускай мове дапускаюць працаўнікі дзяржаўных устаноў?

Новости

Ці заўважалі вы калі-небудзь памылкі на цэнніках, надпісах у магазінах? Я, напрыклад, вельмі часта заўважаю. Асабліва ў магазінах майго горада. Яно і зразумела, чаму. У нас шмат маленькіх магазінаў, дзе да гэтых пор прадаўцы самі пішуць назву тавара. А многія з іх не вельмі добра валодаюць мовай. Вось і адбываюцца казусы. У Мінску інакш? Выходзіць, што не. Сёння я зайшла у “Паштамт”, захацела набыць паштоўку на Новы год. Аказваецца, паштоўкі у галоўнай поште Мінска называюцца “адкрыткі”. Але калі зазірнуць у беларускі слоўнік, то там не знойдзеш такога слова.

У кнігарне “Белкніга” я заўважыла яшчэ адну памылку. Вырашыла купіць сабе сшытак, але позірк мой апыніўся на дзённіке для вучняў пачатковых класаў. І ўсё было б добра, але ў вочы кінулася памылка. Як працаўнік кнігарні мог напісаць “пОчатковай” ? Тым болей, што ніжэй на дзённіке дакладна напісана “пАчатковай”. Уж не ведаю, што было надрукавана на месцы, заклееным літарай “Ў”. А побач вісіць надпіс “Купляйце беларускае”. Мне сапраўды стала неяк сорамна. Як так можна адносіцца да нашай роднай мовы? Як можна “купляць беларускае”, калі тут нават нават назвы з арфаграфічнымі памылкамі? Пра пунктуацыйныя я ўжо і не кажу, іх таксама хапае.

Яшчэ мне не вельмі падабаецца тое, што на многіх беларускіх сайтах адсутнічае беларуская мова. Англійская прысутнічае, на некаторых яшчэ і нямецкая, а беларускай няма… Як так? Я, напрыклад, вельмі люблю беларускую мову, хаця і нарадзілася не ў Беларусі і не валодаю мовай дасканала. Але мне так і хочацца сказаць: “Не забывайце родную мову!”



4 комментария по теме “Якія памылкі ў беларускай мове дапускаюць працаўнікі дзяржаўных устаноў?

  1. 1. Если ты «нарадиласа» не в СИНЕОКОЙ(тм), значит это не твоя «роданая моува».
    2. Як працаўнік кнігарні мог напісаць “пОчатковай”
    — У него ассоциации с «початковай» — почАток (авт. Кукурузы). Тоесть, молодой початок кукурузы — молодой ученик. Элементарно, Ватсон.
    3. Аказваецца, паштоўкі у галоўнай поште Мінска называюцца “адкрыткі”.
    — Если бы они назывались «паштовками», то 5-10% населения поняло бы, что такое эти «паштовки».
    Вывод?
    «Хороший товар в постоянной рекламе и пропаганде не нуждается»
    Еще 1 вывод?
    «Покупая бел. — вы укорачиваете свою жизнь на 1-6 месяцев. Смотря что купили. Нервные клетки не восстанавливаются :D»

  2. человек говорит про правильность белорусского языка, а при этом сам пишет «на дзённікЕ». загляните хоть вы сами разок в словарь, прежде чем других порицать….

  3. Мдэ… пішыце яшчэ.) І адна парада — чытайце слоўнікі) Шмат памылак «вылічае»)

  4. Надыйшоў і ваш час 😉 маленькіх магазінаў? — крам; да гэтых пор? — дагэтуль; у кнігарнІ; апыніўся(апынуўся?спыніўся?); на дзённікУ; замест «адносіцца» часцей ужываю «ставіцца». Думаю,я даў вам глебу для роздуму і для ўдасканалення нашай матчынай мовы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *