“Дзень роднай мовы”: падводзім вынікі

Культура Новости

21 лютага – “Дзень роднай мовы” на журфаку. Сёння шмат чаго пісалі на “Вэб-журналісце” пра гэта: сумная статыстыка выкарыстання мовы у паўсядзённым маўленні; мастар-клас “Як пачаць размаўляць па беларуску кожны дзень?” – парады прафесіяналаў;  меркаванні наконт беларускай мовы і цяжкасцей з ёй у Інтэрнэце. Але, сапраўды, сёння быў выключны дзень, і ён запомніцца многім, хто прымаў удзел у мерапрыемствах. “Дзень роднай мовы”, свята ў межах Інстытута журналістыкі БДУ, стане адным з самых яркіх падзей на журфаку (хаця рознага роду мерапрыемствы праходзяць тут амаль што кожны месяц). Чым яно спадабалася? Чытайце далей…

Уранку Інстытут журналістыкі ветліва сустрэў студэнтаў, якія прыйшлі-такі на першую пару: калі “мова родная – усеабдымная”, дык на першым паверсе усіх абдымалі хлопцы і дзяўчаты ды раздавалі ўсім стужачкі з народным арнаментам і налепкі з сімвалам мерапрыемства.  З поспехам прайшлі майстар-клас “Як пачаць размаўляць па-беларуску?” і дэбаты “5 лет на журфаке – это много или мало?” А ўвечары аматараў беларускай культуры чакаў канцэрт з танцамі, падвядзенне вынікаў конкурсу дэматыватараў і алімпіяды-гульні. Напрыканцы гасцей частавалі дранікамі і квасам.

Канцэрт пачаўся а шостай гадзіны , сабралося шмат людзей, у тым ліку былі і выкладчыкі Інстытута журналістыкі. Многія з іх таксама ўдзельнічалі ў мерапрыемствы. Зміцер Мікалаевіч Драздоў і Віктар Іванавіч Іўчанкаў заспявалі па-беларуску (зразумела, што паасобку), а Таццяна Валер’еўна Лук’янава станцавала пад народныя песні разам са студэнтамі. Усе жадаючыя ў гэты вечар маглі навучыцца танцавать народныя танцы, і такіх было шмат!

Ужо падведзены вынікі конкурсаў. Так, напрыклад, кожны удзельнік алімпіяды-гульні, у якой маглі прыняць удзел навучэнцы ўсіх курсаў, атрымаў падарунак, а менавіта дадатковы экзаменацыйны бал у летнюю сесію па беларускай мове, а аўтары некаторых работ, найбольш цікавых і творчых, атрымалі яшчэ і кнігу аўтарства В.І.Іўчанкава. Студэнты, напэўна, больш радаваліся атрыманым балам па экзамену, чым падараваным кнігам, што вельмі трапна зазначыў вядучы вечара.

Скончыўся конкурс дэматыватараў. Абсалютны пераможца конкурсу – Таццяна Сарока.
ІІ месца — Алеся Падаляк
ІІІ месца — Віктар Калодка
ІV месца — Матрона Бабаянаўна
Гэты конкурс павесяліў многіх, нават саміх выкладчыкаў. “Віктар, мы не бальніца!” – усміхнулася Бязлепкіна Аксана Пятроўна, якая ўзнагароджвала пераможцаў. А вось і дэматыватар Таццяны Сарока.

Дзень беларускай мовы скончыўся, і гэта час падвесці вынікі:
1. Студэнты сталі бліжэй да беларускай мовы: прыемна было чуць родную мову ў калідорах інстытута.
2. Праведзены цікавыя мерапрыемствы, у тым ліку, дэбаты і майстар-клас, дзе пачулі трапныя парады ад людзей, якія заўсёды размаўляюць па-беларуску.
3. Студэнты пазнаёміліся з народнымі песнямі і танцамі, у якіх змаглі і самі прыняць удзел.

—    Мерапрыемства было вельмі цікавае, — прызнаўся Максім Канавалаў, студэнт 1 курсу. – Такога я яшчэ нідзе не бачыў: у маёй гімназіі такого не праводзілася. Таму гэта было штосьці новае для мяне. Чым запомніцца мне гэты дзень? Спявачкі тут былі самыя прыгожыя, арганізатары – самыя крэатыўныя, а дранікі  — самыя смачныя!

А увогуле мерапрыемства спадабалася ўсім, бо было было сапраўды весела. А ўсё пачыналася з самай раніцы.  І свята было ва ўсіх і ў кожнага.



2 комментария по теме ““Дзень роднай мовы”: падводзім вынікі

  1. Шкада, што не пачула, як спяваў Дзмітрый Мікалаевіч. А вось Віктар Іванавіч другі год запар на Дзень роднай мовы спявае песню «Гуляла я. Ой ля-ля-ля…» І цудоўна ж спявае. Некаторыя студэнты нават гэты момант на відэа здымалі =)

  2. Напрыклад, я =)
    Але ж на жаль не змагла яго загрузіць…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *