Родная мова ў паўсядзенным жыцці. Студэнты журфака вучацца размаўляць па-беларуску

Новости

21 лютага ва ўсім свеце святкуюць Дзень роднай мовы. З-за сітуацыі з двухмоўем у нашай краіне-для беларусаў гэты Дзень асаблівы.
На журфаку БДУ падрыхтоўку да свята пачалі яшчэ за некалькі тыдняў. Арганізатары распрацавалі цікавую праграму мерапрыемстваў. Сення ў гэтым упэўніліся студэнты-журналісты.
Свята распачалося яшчэ да заняткаў. На ўваходзе ў Інстытут арганізатары святкавання раздавалі студэнтам і гасцям свята рукавічкі – сімвал Дня роднай мовы ў Інстытуце журналістыкі. А яшчэ дарылі “абдымашкі”. “Мова родная – усеабдымная” – такі дэвіз надалі Дню роднай мовы. І сапраўды: студэнты перадавалі родную мову праз абдымкі.
Акрамя гэтага ўсяго, на журфак былі запрошаны цікавыя людзі, якія кожны дзень размаўляюць па-беларуску. Кожны з іх мае сваю гісторыю, якой і падзяліўся са студэнтамі. Віктар Жыбуль(сучасны беларускі паэт, прадстаўнік плыні Бум-бам-літ), напрыклад, пачаў пісаць вершы па-беларуску яшчэ ў старэйшых класах. А пасля стаў пераможцам у шматлікіх паэтычных слэмах. Што цікава, Віктар разам са сваей жонкаю Верай Бурлік(дарэчы таксама паэтэсай) выхоўваюць свайго сына Кастуся па-беларуску. “Ен у нас ведае рускую і беларускую мову прыкладна на адным ўзроўні. Але мы яму чытаем і на ўкраінскай мове таксама”. Другая госця мерапрыемства Яна Тонкавіч пачала размаўляць па-беларуску, бо пераехала ў другі горад. А вось дырэктар купалаўскага тэатра Ігар Скрыпка задумаўся над беларускай мовай яшчэ ў дзяцінстве.
На сустрэчы прысутнічалі таксама і выкладчыкі факультэта журналістыкі. Ім было што расказаць студэнтам, а студэнтам было чаму павучыцца. Удзельнікі далі некалькі парад студэнтам на тэму “Як пачаць размаўляць па-беларуску кожны дзень?”. Спадзяюся, што парады спатрэбяцца.
А увечары студэнтаў чакае частаванне дранікамі і беларускія народныя танцы. Будзем вучыцца танцаваць разам!
Чакаем вас у 18 гадзін у холе пятага паверха каля актавай залы.



2 комментария по теме “Родная мова ў паўсядзенным жыцці. Студэнты журфака вучацца размаўляць па-беларуску

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *