У Брыганціне плявалі на правілы

Для чаго ствараюцца правілы?Для таго, каб іх парушаць” – адкажуць многія. Не курыць, не піць спіртныя напоі, не ужываць наркатычных сродкаў – усе гэтыя правілы былі прапісаны на апошняй старонцы праграмных буклетаў, якія былі выдадзеныя нам пад час рэгістрацыі. Здаецца, правілы былі прыдуманы для ўсіх, але ж выкананне датычылась толькі некалькіх дзесяткаў людзей.
Каб праверыць, як выпаўняюцца правілы “брыгацінцамі”, каррэспандэнты нашай газеты вырашылі наведацца ў магазін, які знаходзіцца непадалёк ад САК. Яны хацелі даведацца: ці павялічыўся продаж алкагольных напояў за апошнія 2 дні? Адказ прадаўшчыцы быў не шакавальны для іх:
— Прыходзілі маладыя людзі, і бралі шампанскае, піва, водку (пры гэтым пашпарт не прадстаўлялі).
Дзіўна, так? А можа хлопцы пакупалі спіртныя напоі для расцірання. Ці у Мінску даражэйшая цана. Хто ведае? Ніхто!
Нашы каррэспандэнты з’яўляюцца у патрэбным месцы, у патрэбны час. Так, адным цудоўным ранкам, каррэспандэнка “запаліла”, як трое дарослых мужчын, стоячы на балконе другога паверха аднаго з карпусоў, трымалі цыгарэты у зубах. Цікава, што яны рабілі? Мабыць, яны паглыналі такі патрэбны для жыцця, і такі вабны водар “лячэбных траў”.
Ужо праз некалькі гадзін мы усе раз’едземся хто куды. Нехта ў Віцебск, Гродна, Брэст, нехта ў Полацк, Магілёў, Мінск. Але ж у нашай памяці застануцца самыя яркія моманты гэтых дзён (а іх было вельмі шмат). А некаторыя паедуць дадому з успамінамі, як з раніцы ў іх балела галава і кожныя паў гадзіны бегалі “на перакур”. Ды і матывы прыехаць сюды, у кожнага былі свае. Вось толькі крыўдна, што ўніверсітэты выдаткавалі такія сродкі, на такіх людзей.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *