Адзін дзень з майго жыцця альбо глядзіце толькі добрыя фільмы

Апошняя суббота верасня пачалася для мяне ў 6:20. Што можа заставіць студэнта ў выходны прачнуцца так рана? Канешне тое, што першая (яна ж апошняя) пара – гэта фізкультура! Прааналізаваўшы свой стан, я вырашыла, што для майго здароўя будзе карысней, калі я пасплю яшчэ гадзіну.

Безумоўна, “гадзіна” зацягнулася на пяць, і калі я адкрыла вочы ў другі раз, гадзіннік паказываў ужо 10:30. Пачытаўшы на хуткую руку “Адыссею”, папіўшы кавы, я паехала на чыгуначны вакзал, дзе мяне ўжо чакала сяброўка. Спазніўшыся на поўгадзіны, я пачула пра сябе шмат добрых і прыемных слоў.

Пасля выяснення адносін, мы вырашылі паехаць у парк Горькага, у якім праходзіў першы ў Беларусі фестываль 3D малюнкаў на асфальту.

На жаль, глядзець на тое, як хлопцы і дзяўчаты ствараюць, хаця і вельмі прыгожае, нешта на працягу пары гадзін не вельмі прыкольна, таму мы пайшлі блукаць па парку. Самі стварылі пару велікалепных малюнкаў, дапоўнілі ўжо існуючыя вельмі неабходнымі, на наш погляд, дэталямі.

Стаміўшыся ствараць шэдэўры вулічнага жыавпісу, мы паехалі на кніжны кірмаш, каб там атрымаць духоўную асалоду ды набыць ведаў. Для мяне няма большага шчасця , чым хадзіць паміж шэрагамі кніжных паліц. Тут усё пытанне толькі ў тым, колькі кніг я магу дазволіць сябе набыць. Кніжны кірмаш выдзяляецца больш дэмакратычнымі коштамі, чым кнігарні, таму я рэдка ўхаджу адтуль з пустымі рукамі. Той дзень не стаў выключэннем, і мая хатняя бібліатэка папоўнілася сапраўдным скарбам, як у пераносным, так і ў прамым сэнсе: я знайшла “1984”Оруэлла ў цвёрдай вокладцы ўсяго за трыццаць тысяч беларускіх рублёў і прыглядзела сабе яшчэ парачку кніг. Сяброўка так сама не пакінула кірмаш з пустымі рукамі. Яна знайшла тое, што вельмі даўно шукала: зборнік прац вядомага нямецкага філосафа Ніцшэ.

Развітаўшыся з аматаркай філасофіі, я завітала ў госці да другой сяброўкі. Надвор’е было добрае і мы вырашылі не губляць вечар проста так, а пайсці разам з аднагрупнікамі і куратарамі ў кінатэатр. Кіно было, мягка кажучы, запутаным. Галоўны герой сустракаўся сабе, але старэйшага на дваццаць гадоў, кахаў родную маці і забіваў людзей, якіх яму адсылалі з будучыні. Уся гэтая вакханалія пакінула ў мяне толькі адно пытанне: за што фільм даволі высока адзначаецца крытыкамі ды простымі гледачамі? Напэўна, я проста не здолела разглядзець у ім патаемны сэнс.

Вось у такім культурным кірунку прайшла для мяне мінулая суббота. Дзякуючы ёй я зразумела, што пунктуальнасць – гэта не пра мяне, калі не заладзіцца з журналістыкай можна смела ісці маляваць графіці ды і тое, што сучасны кінематограф рэч вельмі тонкая.

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Адзін дзень з майго жыцця альбо глядзіце толькі добрыя фільмы: 3 комментария

  • 04.10.2012 в 23:11
    Permalink

    Удали подпись снизу. зачем, если ты и так в а авторах есть?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 04.10.2012 в 23:34
    Permalink

    Нормальный фильм, в нолановском стиле

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 05.10.2012 в 0:26
    Permalink

    звычка долбаная падпісвацца

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *