:B:N: прэзентавала свой ​​новы альбом

У сераду, 10 кастрычніка, у мінскім клубе Re:Public прайшла прэзентацыя новага альбома «Крок за крокам» бярозаўскага гурта :B:N:.


Гурт з Бярозы з’яўляецца адным з лідэраў беларускай рок-сцэны.  :B:N: вельмі папулярны ў моладзі, якая цікавіцца беларускамоўным рокам. Так, можа нехта і здзівіцца, але ён існуе.Прычым, у апошні час беларускамоўная музыка набірае ўсё большую папулярнасць у моладзі. Як прыклад: на канцэрт :B:N: былі выкуплены ўсе квіткі.

 

   На канцэрце была цудоўная атмасфера.  Гледачы падпявалі амаль кожную песню бярозаўцаў! «Дажджамі», «Цягнік»,» Мой шалёны дзень» ведае на памяць кожны фанат БНаўцаў. 3 па ліку альбом парадаваў гледачоў якаснымі песнямі. У канцы канцэрта, разагрэтая якаснай музыкай моладзь, не хацела адпускаць сваіх улюбёнцаў. Павольны слэм у канцы выступа стаў фішкай: B: N: на гэтым канцэрце.  Усем гледачам спадабаўся і новы альбом , і сам канцэрт.

 

Ганна: Мне очень понравился концерт. Атмосфера просто суперская! Обидно, что такую группу как :B:N: в Беларуси знает мало человек! Музыка и тексты у них просто отличные!!! Ещё бы найти спонсора — и группа прославится на всю Беларусь и СНГ! Ведь сейчас очень мало групп с хорошими текстами и музыкой! Концерт просто супер!
Дзяніс: Альбом мне спадабаўся! Не пашкадаваў што купіў самы дарагі квіток (Заў. Квіткі каштавалі 50,60,70,80 тысяч). Эмоцыі проста захлістваюць! Дзякуй вялікі, :B: N:!

Спадзяюся, што бярозаўскі гурт будзе радаваць нас і далей вельмі якаснай музыкай! Таму што :B:N:, адзін з «брэндаў»,дзякуючы якому, нават у Расіі(Заў. Гурт плануе даць канцэрт у Маскве) ведаюць пра прыгажосць і самабытнасць беларускай мовы Дзякуй за канцэрт і за станоўчыя эмоцыі!!!

 

 

 

 

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *