Беларускі гурт “Нельга забыць” працягвае знаёміцца са студэнтамі

Культура Новости

Беларускі музычны гурт “Нельга забыць” стаў пераможцам фестывалю “Бардаўская восень — 2012”, які праходзіў у Падляшшы. Сёння музыкі адыгралі свой першы канцэрт пасля перамогі ў конкурсе. Імпрэза адбывалася ў актавай зале інтэрната №7 Белдзяржуніверсітэта. Як высветлілася , гэта не першы канцэрт гурта для студэнтаў. “Гэта наш не першы выступ такога характару. Мы ўжо выступалі ў педагагічным універсітэце. Ды і ў гэтай зале былі ў мінулым годзе”, – распавядае Міхал Бараноўскі, лідар гурта.

У гэты раз гледачы праслухалі праграму “Леаніды не вернуцца да зямлі”. Менавіта з яе гурт і пачаў сваю творчасць. Праграма была створана па раману “Нельга забыць” беларускага класіка Уладзіміра Караткевіча.  Яна ўяўляе сабою спецыфічную пастанову музыкі і паэзіі, дзе верш чаргуецца з песняй. Мелодыя гітары, скрыпкі, акардэону, перкуссіі стварае вобраз новага Караткевіча. Сведка дзеяння адчувае вобразы класіка на невядомым узроўні.

Наступная праграма гурта – “Месца моцы”. “Нельга забыць” прэзентавала яе мінулай вясной. Гэта праграма была напісана на ўласныя вершы Міхала Бараноўскага. У гэту праграму ўваходзяць не толькі песні, але і вершы, і спецыяльна падабраныя музычныя кампазіцыі.

У сённяшнім канцэрте прымаў удзел скарочаны склад гурта. Надзея Процька (скрыпка) адсутнічала, але перадавала сваё прабачэнне. Праграму “Леаніды не вернуцца да Зямлі” выконвалі Міхал Бараноўскі (лідар гурта, гітара, тэксты, вакал), Віталь Мурзіч (гітара), Вольга Куваева (перкуссія) і Уладзімір Пыльчанка (акардэон).

 

 

Навічкоў на канцэрте было няшмат – усяго некалькі  чалавек. Астатнія прысутнічыя – даўнія аматары творчасці гурта. Перад канцэртам Міхал папрасіў у гледачоў эмацыянальнай падтрымкі. Праграма “Леаніды не вернуцца да Зямлі” патрабуе вялікіх затрат сіл не толькі музыкаў, але і слухачоў. Пра планы гурта Міхал сказаў наступнае:

“Мы плануем зрабіць сольны канцэрт з апаратурай, каб у тэхнічным плане ўсё было на ўзроўні. Пакуль не ведаем, дзе менавіта. Абмяркоўваецца зала Чырвонага касцёла. Магчыма будзе нейкая зала  навучальнай установы. Дакладна сказаць пакуль не магу, сачыце за навінамі ў нашай суполцы” .

Аматары ўжо не могуць дачакацца наступнага выступлення, а музыкі працягваюць упарта рэпетыраваць. Думаю, кожны з нас пасля канцэрту выходзіў з думкаю: “Іх насамрэч нельга забыць!..”

Больш блізка пазнаёміцца з гуртом “Нельга забыць” можна ў суполцы “Вконтакте” http://vk.com/nielhazabyc



3 комментария по теме “Беларускі гурт “Нельга забыць” працягвае знаёміцца са студэнтамі

  1. Наталья, на фотках сложно что-то рассмотреть. Вы бы их еще меньше сделали. Рекомендуемый размер около 560х400 пикселей, а не 300х169, как сейчас. Визуальная журналистика. Не слышали?

  2. Сан Саныч, фотки плохо грузились вечером. Сейчас всё исправлено. Правда, качество не лучшее.

  3. Был бы хороший фотик—были бы хорошие фотки.А так—простите

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *