Прэзентацыя кніг Алеся Камоцкага. «Яны з’явіліся таму, што хутка канец свету».

Культура

Аўтары:Ганна Курак,Вікторыя Гручанкова

15 лістапада ў “Кніжным салоне” па вул. Калініна  адбылася прэзентацыя кніг Алеся Камоцкага. На працягу дзвух  гадзін аўтар  разам с Алесяй Сівохінай  спяваў свае песні, а таксама пераклады  вядомых рускіх і французскіх рамансаў.

“Зусім хутка, амаль што праз месяц, канец свету. Менавіта таму і з’явіліся кнігі “Навошта было мінулае” і “Пераспевы”, – так пачаў сустрэчу вядомы беларускі  паэт і бард.

Людзей у салоне было няшмат.  Тут сабраліся  прыхільнікі творчасці паэта  і сябры. Шчырасць голасу  барда, цеплыня яго слоў  адразу задалі атмасферу ўтульнасці.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У перапынках паміж песнямі  Алесь  рассказваў гісторыі іх стварэння і здарэнні са свайго жыцця. Так, напрыклад, мы даведаліся пра незвычайны падарунак Рыгора Барадуліна. На працягу  некалькіх дзесяцігоддзяў руку майстра слова ўпрыгожваў пярсцёнак з літарамі “Р.Б”. Цяпер жа ён належыць Алесю. І калі для Барадуліна літары былі ініцыяламі, то для Камоцкага яны расшыфроўваюцца як “Рэспубліка Беларусь”.

Таксама паэт адказаў на нашыя пытанні:
 Ці заўсёды Вы размаўлялі па-беларуску?
—   З большым ці меньшым посьпехам, але заўсёды 🙂
 Калі б была магчымасць задаць пытанне Я.Коласу або Я. Купалу, аб чым бы Вы іх запыталі?
—   Ці можна з Вамі гадзінку паразмаўляць ?
Ці ёсць паэт, на творчасць якога Вы раўняецеся?
—   Няма.

Напрыканцы вечарыны Алесь Камоцкі  праспяваў песню пра зіму. Як-ніяк яна ўжо на парозе.Пасля усе жадаючыя мелі магчымасць набыць кнігі і дыскі з аўтографам аўтара, а таксама сфатаграфавацца з ім.Дарэчы 22 лістапада Алесь Камоцкі выступіць у актавай зале літаратурнага  музея Янкі Купалы.

Культура



2 комментария по теме “Прэзентацыя кніг Алеся Камоцкага. «Яны з’явіліся таму, што хутка канец свету».

  1. людей так мало, что создается впечатление, что конец света уже наступил)

  2. статья хорошая, сам хотел сходить, но потом вспомнил, что шефу лесбиянок подавай, а из Камоцкага плохая лесбиянка(

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *