Арт-дзея “Гукі ў фарбах” сабрала аматараў беларускай культуры

Праэкт “Музейныя лабірынты” працягваецца! Сёння, 8 снежня, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы стаў пляцоўкай для правядзення выбітнага мерапрыемства.

Пры ўваходзе ў музей наведвальнікаў сустракалі супрацоўніцы ўстановы. Яны запрашалі гасцей праходзіць у залу.

Усеагульную ўвагу прыцягвала “гарадская рэкламная туба”, якая стаяла перад уваходам у зал. Кожны жадаючы мог пакінуць там свае пажаданні, мары, а таксама і рэкламу.

Мастакі каля мальбертаў робяць апошнія падрыхтоўкі. Падчас імпрэзы яны павінны былі намаляваць некалькі карцін. Іх натхненню садзейнічалі музыкі, якія гралі на працягу ўсей дзеі. Напрыканцы свята ўсе карціны прадалі на аўкцыёне.

Кожны мог паспрабаваць сябе ў якасці мастака. Дзеля гэтага ў зале паставілі мальберт і фарбы. Музыка натхняе не толькі творцаў, але і звычайных людзей.

Нязвычна было бачыць столькі дзяцей у музеі. Спецыяльна для іх на падлозе ляжалі каляровыя алоўкі і белыя лісты паперы. На працягу свята маленькія наведвальнікі малявалі. Галоўнымі творцамі дзеі ўсё ж такі былі яны.

Дзея пачалася крыху пазней заплаванага, але на гэты момант ўжо сабраліся ўсе госці. Імпрэзу распачаў студэнцкі этнаграфічны гурт. Навучэнцы выканалі толькі некалькі кампазіцый. Фальклорную тэму працягнуў гурт “Гуда”. Перад надыходзячым святам спявачкі выканалі калядныя песні.

Гурт «Гуда»

Пасля выступу “Гуды” быў невялічкі перарыў. Падчас перапынку наведвальнікі маглі адчуць сябе жыхарамі пачатку дваццатага стагоддзя. Фотаатэлье “Дом Адольфа Быкоўскага”  давала ўсім магчымасць зфатаграфавацца ў касцюмах мінулай эпохі.

У холе музея працавалі майстар-класы. Дзяўчаты з салона “У Паўлінкі” вучылі жадаючых прыгожа заплятаць валасы, рабіць незвычайныя цацкі і ўпрыгожванні.

Пераняў музыкальную эстафету Віктар Сямашка. Ён выканаў спецыфічныя інструментальныя кампазіцыі. “Калі такую музыку граеш, правальваешся кудысьці без адчування часу” – сказаў пра сваю музыку Віктар.

Сяргей Башлыкевіч – наступны ўдзельнік – адразу ж спадабаўся публіцы сваім хітом пра Янку Купалу. Гэту песню прасілі выканаць яшчэ раз, і Сяргей не адмовіў.Чаргуючы вяселыя і сур’ёзныя песні музыка распавядаў жартаўлівыя прадмовы да іх.

Віктар Сямашка

Сяргей Башлыкевіч

Перад выступам наступнага гурта да свята далучыўся мастак Андрусь Такінданг. Ён маляваў партрэты гасцей у час выступленняў музык. Аднак для гэтага трэба было яму крыху папазіраваць.

Фольк-рок гурт “Alta Mente” пазнаёміў гасцей з танцавальнай культурай народаў Еўропы. Удзельнікі гурта запрашалі ўсіх танчыць разам з імі. З-за хваробы салісткі Кацярыны Ваданосавай у сённяшнім выступленні музык вакальных кампазіцый было значна менш.

Завяршыў музыкальную частку імпрэзы гурт “Нельга забыць”. У гэты раз музыкі выканалі частку са сваёй новай канцэртнай праграмы.

Гурт «Alta Мente»

Гурт «Нельга забыць»

Фіналам арт-дзеі стаў аўкцыён карцін. Тых самых, якія былі намаляваны падчас канцэрту. Кожны лот меў стартавы кошт 5 тысяч рублёў. Аднак гэта правіла не дзейнічала на карціны, намаляваныя маслам. Іх першы кошт – 10 тысяч рублёў. У рэшце рэшт  самы дарагі шэдэўр прадалі за 70 тысяч рублёў.

Наступная імпрэза ў музеі Янкі Купалы адбудзецца 10 снежня. Яна будзе прысвечана дню нараджэння Максіма Багдановіча.

Арт-дзея “Гукі ў фарбах” сабрала аматараў беларускай культуры: 4 комментария

  • 09.12.2012 в 15:00
    Permalink

    так добра,але фоткі…((

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 09.12.2012 в 20:25
    Permalink

    Фоткі не лепшай якасці, выбачайце. Не атрымалася ўзяць праф.фатак

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 09.12.2012 в 22:38
    Permalink

    чаму мяне не пазвала на гэта мерапрыемства? мы ж дамовіліся!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 09.12.2012 в 22:42
    Permalink

    Это неуважение. Расправа должна быть скорой и короткой.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *