Школьная форма: за або супраць?
У кожнай школе ёсць свае правілы і абмежаванні, якія садзейнічаюць стварэнню добрай атмасферы для вучобы і самаўдасканалення. Усе школы ў нашай краіне маюць шэраг агульных рысаў, адной з якіх з’яўляецца строгій стыль адзення. Як ставіцца да школьнай формы? Каб адказаць на гэта пытанне, паспрабавала знайсці ўсе плюсы і мінусы школьнай формы. Калі разглядаць плюсы, то адразу ж трэба сказаць пра роўнасць вучняў паміж сабой. У школьнай форме ніхто не вылучаецца сярод вучняў, яна ў нейкай ступені робіць дзяцей больш сур’ёзнымі і адказнымі. Ва ўсіх дзяцей розныя бацькі ў плане заробнай платы. Школьная форма, безумоўна, больш танная за адзенне вольнага стылю. Акрамя гэтага, школьная форма дае магчымаць падтрымліваць дысцыпліну не толькі ў школе, але і ў сям’і. Вучні праводзяць менш часу перад люстэркам, выбіраючы, што апрануць. Але я знайшла і мінусы школьнай формы. Лічу, што ў вольным стылі адзення дзеці адчуваюць сябе больш камфортна і ўпэўнена. Таксама ў вольнай вопратцы вучні мелі б магчымасць больш яскрава адлюстраваць сваю індывідуальнасць. Вось такія плюсы і мінусы асабіста я знайшла ў школьнай форме, але рашыла, што будзе цікава даведацца, як ставяцца да школьнай формы іншыя. Я задала некалькім чалавекам пытанні: “Як вы ставіцеся да школьнай формы? Якія плюсы і мінусы школьнай формы вы ведаеце?” Вось што атрымалася.
Наталля Траццякевіч (вучаніца 7 класа Карэліцкай СШ): Я стаўлюся да школьнай формы нейтральна. Плюсы школьнай формы ў тым, што бацькі плацяць за яе менш, чым за паўсядзённае адзенне. Я лічу плюсам тое, што ўсе дзеці роўныя паміж сабой у школьнай форме, ніхто не вылучаецца, не кідаецца ў вочы. Я адчуваю сябе больш камфортна ў школьнай форме. Але, пагадзіцеся, строгі стыль і аднастайнасць надакучаюць, таму трэба часам рабіць перамены.
Андрэй Януш (вучань 11 класа Карэліцкай СШ): Я стаўлюся да школьнай формы станоўча, бо дзякуючы ёй вучні маюць магчымасць больш яскрава падкрэсліць сваю строгасць. Школьная форма ў нейкай ступені спрыяе згуртаванню калектыва і дысцыплінаванню вучняў. Гэта таксама станоўчы бок школьнай формы. З мінусаў я магу назваць толькі аднастайнасць, якая з цягам часу пачынае надакучаць. Тым не менш я лічу, што школьная форма неабходна для добрай вучобы і самадысцыпліны дзяцей.
Ганна Марцінеўская (вучаніца 10 класа Мірскай СШ): На мой погляд, можна было б абысціся без школьнай формы. Асабіста я адчуваю сябе больш камфортна ў вольнай форме адзення. Школьная форма цёмная і змрочная, крыху сумная і, я б сказала, нязручная. Я ведаю толькі адзін плюс школьнай формы: не трэба марнаваць шмат часу, каб выбраць, што апрануць ў школу.
Уладзіслаў Бабко (вучань 11 класа Карэліцкай СШ): Да школьнай формы стаўлюся дрэнна, таму што яна нязручная і ўсе ў ёй амаль што аднолькавыя. І гэта паўтараецца з дня ў дзень. Я лічу, што няма разнастайнасці і дзеці не могуць выказаць сябе праз сваю адзежу. Але калі паглядзець з эканамічнага боку, то школьная форма, вядома, практычная. Я думаю, не ўсе бацькі могуць дазволіць сваім дзецям модную адзежу. Плюс у тым, што не трэба раніцай бегаць і думаць, што ж апрануць у школу.
С. М. Казак (настаўніца біялогіі Карэліцкай СШ): Я лічу, што школьная форма патрэбна, таму што гэтая форма адзення дысцыплінуе вучняў, настройвае на працу настаўніка, яна станоўча паўплывае на здароўе вучняў. Школьная форма эканамічна выгадная для бацькоў. Знаходжу толькі два не вельмі важныя мінусы школьнай формы. На мой погляд, яна трохі змрачнаватая. А яшчэ, выбіраючы школьную форму, цяжка падладзіцца да тэмпературных умоваў, бо зімой у ёй можа быць халаднавата, а позняй вясной — горача.
Г. М. Шайбак (бацька вучаніцы 11 класа): Да школьнай формы я стаўлюся станоўча, таму што яна, у першую чаргу, паказвае стыль школы. Плюсы яе ў тым, што ніхто з дзяцей не вылучацца, для ўсіх вучняў ствараюцца аднолькавыя ўмовы для вучобы. Таксама школьная форма з’яўляецца зручнай для паўсядзённых заняткаў. Мінусаў школьнай формы я не знаходжу.
Я пераканалася, што большасць людзей падтрымлівае школьную форму. Сябе я таксама аднясу да іх ліку. Зразумела, сваю індывідуальнасць можна выказаць і ў школьнай форме, якая можа быць і камфоратнай, і зручнай адначасова.
Моладзь любіць змены ў жыцці, у грамадстве, таму не трэба баяцца эксперыментаваць. Лічу, што трэба больш прыслухоўвацца да меркаванняў маладых людзей, калі размова ідзе пра школьную форму. Я не адзін раз чула водгукі ад маладых людзей, што яны хацелі б мець аднолькавую форму, як у ранейшыя часы. Канечне, сённяшняя форма будзе значна адрознівацца ад ранейшай, бо змяняецца час, змяняюцца людзі. Можна прапанаваць школьнікам некалькі відаў формаў і даць ім выбраць на свой густ, альбо аб’явіць конкурс на лепшую мадэль школьнай формы. Глядзіш — і моладзь зацікавіцца, знойдуцца новыя таленты.
Як ставіцца да школьнай формы, гэта асабісты выбар кожнага, але трэба прыходзіць да згоды, каб дасягнуць пэўнага выніку.
Вераніка Уласевіч,
вучаніца 11 “А” класа
ДУА “СШ № 2 г. п. Карэлічы”.
Пьяные школолольники заблюют форму и сигами прожгут
избитая тема