«Будет долгим прощание»: памяці Міхаіла Пташука

Культура

Учора “Дом кіно” шчыра вітаў гасцей творчай сустрэчы “Доўгаю дарогаю дадому”, прысвечанай 70-годдзю памяці Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста і лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прызёра міжнародных кінафестываляў Міхаіла Мікалаевіча Пташука.

Міхаіл Пташук — знакавая таленавітая постаць на ніве беларускага кінематографа, аўтар болей чым 30 карцін. Сярод іх – знакамітая работа “В августе 44-го” , а таксама экранізацыі літаратурных помнікаў Беларусі: Васіль Быкаў “Знак бяды”, Уладзімір Караткевіч “Чорны замак Альшанскі”, Іван Шамякін “Вазьму твой боль”.

Адкрыў вечар словамі ўдзячнасці Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў. Дзякуючы шматлікім калегам і сябрам кінарэжысёра – Уладзіміру Гасцюхіну, Сяргею Картэсу, Раісе Баравіковай і іншым – на сцэне літаральна ажывалі пранікнёныя, яскравыя, кранаючыя ўспаміны аб таленавітым творцы і цудоўным чалавеке. “Мечта каждого режиссёра – о свершении чуда. Его любимым словом было «мотор». «Мотор!» — и свершится великое чудо режиссера, актёра, оператора. Он и сам был «мотор» — яростно жил, яростно любил, яростно творил», — гаварыла пра мужа Лілія Міхайлаўна. Напрыканцы сустрэчы рэжысёр Сяргей Кац’ер прадставіў дакументальную стужку «Будет долгим прощание», якая ўявіла сабой яскравы летапіс жыцця Міхаіла Мікалаевіча Пташука.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *