У дзень свайго пяццідзесяцігоддзя беларускі бард і паэт Эдуард Акулін прэзентаваў сваю новую кнігу “Малітва воч”, а таксама дыск “Не магу жыць без крыл…”.
На імпрэзу ў Палацы мастацтваў сабраліся беларускія пісьменнікі, барды, публіцысты, грамадскія дзеячы.
Яшчэ за 20 хвілін да пачатку дзеяння зала была цалкам запоўнена. Але ж аматары творчасці паэта ўсё падыходзілі і падыходзілі. “Каб былі месцы на паталку, дык ўсё роўна было б цесна!” – пажартаваў адзін з гасцей.
Імпрэза пачалася з фільму пра юбіляра “О, Беларусь, мая шыпшына…”. За некалькі хвілін гледачы даведаліся пра цікавыя факты з біяграфіі Эдуарда Акуліна. Пасля прагляду на сцэне з’явіўся сам творца і з усмешкай на твары падзякаваў усім прысутнічым за тое, што ў такі важны дзень яны застаюцца з ім.
Слова для прывітання юбіляр аддаў Народнаму паэту Беларусі Нілу Гілевічу. На жаль, па стане здароўя Ніл Сымонавіч не мог прысутнічаць на прэзентацыі, але ж ён павіншаваў Эдуарда Акуліна відэазваротам.
Нечакана для ўсіх пасля відэазватроту на сцэне з’явіўся Дзед Мароз. Не адразу ў гэтым вобразе пазналі Міколу Скоблу. Ён пачаў раздаваць падарункі ўсім, хто прымаў удзел у працы над кнігай. Калі падарункі ў чароўным мяшку скончыліся, на сцэне з’явілася Таццяна Беланогая ў касцюме Снягуркі і павіншавала юбіляра песняй “Малітва”.
Пасля калядных герояў на сцэну з падарункамі і віншаваннямі выхадзілі Анатоль Вярцінскі, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Законнікаў, Алесь Усеня і іншыя сябры аўтара. Эдуард Акулін праспяваў даўно вядомы хіт “Янка Купала”. А напрыканцы імрэзы выканаў новую песню пра каханне. Радкі “Мінаюць зімы і вёсны, каханне заўжды жыве!” усе спявалі яшчэ доўга пасля заканчэння вечара.
Шчырыя пажаданні, жарты, усмешкі гледачоў зрабілі вечар чароўным. Жадаем Эдуарду Акуліну здароўя, натхнення, шчасця і творчага настрою!
Даведка:
Эдуард Акулін (нар. 7 студзеня 1963 г.) – вядомы беларускі бард, паэт, перакладчык, аўтар шматлікіх публікацый у рэспубліканскім друку, удзельнік многіх песенных і паэтычных фестываляў. За апошнія гады паэт выдаў кнігу вершаў „Крыло анёла” (1995 г.), паэтычную містэрыю „На Каляды” (1996 г.), дзіцячую кнігу (пераклад з нямецкай мовы) „Маленькае Я — гэта Я” (1996 г.), зборнікі вершаў „Радно” (2000 г.) і „Непрычалены човен” (2005 г.). Шырокую вядомасць Э. Акуліну прынеслі ягоныя аўтарскія песні. На бардаўскім рахунку Эдуарда Акуліна магнітальбомы „Мая Крывія” (1995 г.) і „Як яна і я” (2000 г.). У 2003 годзе пабачыў свет першы кампакт-дыск Э. Акуліна „На пачатку была Песьня”, а ў 2008 годзе ў серыі „Беларускі музычны архіў” выйшла кружэлка барда „Песні залатой Крывіі”.
Зараз Эдуард Акулін з’яўляецца намеснікам галоўнага рэдактара часопіса „Дзеяслоў”, а таксама намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Вы злите меня когда пишете такую ъуйню
тогда пошол вон!