Дзень роднай мовы на журфаку: пачні з пачуццяў!

Новости Универ

21-22 лютага ў Інстытуце журналістыкі БДУ адбудзецца, напэўна, самае цеплае і доўгачаканае свята:  Дзень роднай мовы. У гэты дзень журфак загаворыць на беларускай мове. Мерапрыемства праходзіць трэці раз запар. І ў кожным годзе арганізатары стараюцца прыдумаць цікавыя для усіх конкурсы і гульні.

На журфаку шмат беларускамоўных студэнтаў, і менавіта ў Дзень роднай мовы ў іх ёсць магчымасць расказаць аб гэтым ўсім астатнім. Гэта здорава:  пасля свята шмат студэнтаў пачынаюць свядома размаўляць у штодзённым жыцці на роднай мове. Да таго ж,  дата мерапрыемства абрана не выпадкова:  менавіта 21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень Роднай мовы.

Афіша на Дзень роднай мовы

21 лютага

На сустрэчы “Стыль жыцця” абмяркуюць, чым апантаныя выкладчыкі журфака. Ганна Іванаўна Басава, Дар’я Мікалаеўна Гіргель, Уладзімір Андрэевіч Сцяпанаў, Сяргей Яўгеньевіч Трунін раскажуць пра сябе і свае захапленні. Гульня “Фізікі супраць лірыкаў”. Хто лепей ведае родную мову? Гуманітарыі ці тэхнары? У фізікаў есць добрая магчымасць паказаць, на што яны здольныя! Справа гонару факультэта – падтрымаць сваю каманду! Святочная вечарына: беларускія танцы, песні, дранікі і вяселыя гульні чакаюць вас! Дух беларускай мовы будзе вітаць па ўсім факультэце. Не прапусціце! Таксама на вечарыне ўзнагародзяць пераможцаў алімпіяды і конкурсу дэматыватараў.

22 лютага

Трэнінг па тайм-менеджменце з Інгай Дзмітрыеўнай Воюш і Аксанай Пятроўнай Бязлепкінай. Не ведаеце, як ўсюды паспець? Нашы любімыя выкладчыкі раскажуць! Каштоўныя раздрукоўкі ўжо чакаюць вас. Гульня “Капялюш”: «Крокодил» па-беларуску. Сэнс гульні – хутка патлумачыць словы без выкарыстання аднакарэнных. Каманды збіраюць выкладчыкі журфака. Ну і нарэшце святочная “Мафія”: у папулярнай гульні прымае ўдзел Віктар Іванавіч Іўчанкаў. Такое нельга прапусціць! Колькасць месцаў абмежаваная.

А вось што кажуць пра падрыхтоўку да свята самі арганізатары:

Таццяна Матусевіч: «Як любая годная праца, арганізацыя Дня беларускай мовы мае свае складанасці. Але як прыемна бачыць, калі студэнты цікавяцца такімі конкурсамі, гульнямі, мовай наогул. Хапае і крытыкі: аднак гэта цудоўна! Бо я, напрыклад, неяк з асцярогай стаўлюся да мерапрыемстваў, якія ўсім падабаюцца. Мы ж (каманда арганізатараў) робім справу, якая нам падабаецца і можа прынесці ўклад у развіцце грамадства.

Алеся Кузьмінова: » Мы хочам, каб гэтая традыцыя – святкаваць Дзень роднай мовы – у Інстытуце журналістыкі захавалася на шмат гадоў. Ідэя з’явілася даволі спантана. Прачыталі ў інтэрнэце, што існуе Дзень роднай мовы як ініцыятыва ЮНЭСКА. Вырашылі зладзіць свята і ў нас, закінулі абвестку ў інтэрнэт, маўляў, хто хоча – далучайцеся. У выніку атрымалася добрая каманда. Гэта быў большасцю тагачасны трэці курс (я, Святлана Ісаёнак, Мікіта Найдзёнаў і іншыя). Нам хацелася арганізаваць штосьці, што будзе цікавым найперш для студэнтаў, каб шмат людзей захацела ўключыцца ў святочныя падзеі і, вядома ж, размаўляць па-беларуску.

Сабраліся ў кавярні і пачалі распрацоўваць “напалеонаўскія планы”…  Нават думалі запрашаць міністра адукацыі і міністра культуры.. А ў выніку зрабілі шматграннае журфакаўскае свята.  Былі дэбаты, алімпіяда, дранікі… Зладзілі і паказ сучасных нацыянальных строяў. Таму слоган наш быў “Мова родная – мова модная”.

У 2012-м годзе каманда сабралася зноў, да нас далучыліся новыя актывісты. Канцэпцыя гэтага года мусіла паказаць, што беларуская мова досыць багатая, каб ужывацца ў самых розных сферах жыцця. Таму было вельмі шмат разнапланавых мерапрыемстваў. Да таго ж, мы хацелі прыдумаць нешта, праз што можа весела і нязмушана перадавацца беларуская мова, і прыйшлі да ідэі free-hugs (бясплатных абдымкаў), прызначылі адпаведны флэшмоб на раніцу.  Слоган адпавядаў: “Беларуская мова – усеабдымная!” Канешне, нас падтрымлівала і кіраўніцтва факультэта і універсітэта. У гэтым жа годзе наш слоган – “ Беларуская мова. Пачні з пачуццяў”. Мы пазіцыяніруем родную мову як нешта натуральнае і хочам сказаць, што па-беларуску можна выказаць любыя пачуцці ды ўсталяваць любыя адносіны.»

Запрашаем ўсіх прыняць удзел у свяце. Адчуй родную мову. Пачні з пачуццяў!



7 комментариев по теме “Дзень роднай мовы на журфаку: пачні з пачуццяў!

  1. Плохо, незачет! Где визуализация?
    Алёна, на лекции по «Основам журналистики» можете не ходить. Все равно вы их не слушаете.
    Кому нужна эта простыня текста?

  2. я не могу отредактировать с телефона. Сан Саныч, я все слушаю. завтра с утра смогу, на факультете. это чисто технический момент. !!

  3. Я потратил 15 минут на приведение публикации в нормальный вид. Редакция 19.02.2013, 22:13 автора Александр Градюшко. После чего на сайте опять появилось это убожество.
    Пожалуйста, исправьте материал или вообще не публикуйте в таком виде, он отбивает всякое желание идти на «Дзень роднай мовы».

  4. Як бы там ні было, а матэрыял нехта ўсё ж выправіў. Спадзяюся, жаданне наведаць вечарыну вярнулася. Алёна, усё будзе ок, Сан Саныч не ўмее доўга злавацца 🙂

  5. выправіла ўсё сама Алёна. матэрыял «прастынёй» вясеў да 23-00. потым разбіраліся з вёрсткай

  6. Назвать надо: дзень роднай мовы на журфаку і з’езд бнф

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *