Вядомы журналіст і аналітык Аляксандр Класкоўскі дасць лекцыю з цыкла публічных зваротаў «Urbi et Orbi» “Беларускай журналістыка: стан, праблемы, выклікі”. З дапамогай «Urbi et Orbi» лектар можа зацікавіць беларусаў тым, што ён лічыць актуальным і важным. Лекцыя журналіста адбудзецца 21 сакавіка ў галерэі “Новы дзень” (Няміга,36, уваход праз рэстаран NEWMAN). Пачатак а 18.30. Уваход вольны, таксама будзе арганізавана анлайн-трансляцыя.
Час Інтэрнэта, ЖЖ, сацыяльных сетак змяніў прафесіянальных журналістаў, што паўплывала на якасць публікацый. Якасны матэрыял у беларускіх СМІ сёння не сустрэнеш. Гучныя загалоўкі, кароткія навіны, стандартныя заметкі – усё, на што здольная рэдакцыя? Журналісту не хапае часу на апрацоўку матэрыялаў з-за новых інфармацыйных нагадаў. Застаюцца нявырашанымі надзённыя праблемы крызісу жанру, формы , этыкі і прафесіяналізму.
Як паведаміў Аляксандр Класкоўскі сайту Медыякрытыка, “журналіст некалі быў мэтрам. Друкарская машынка была рэдкасцю, людзі пісалі каракулі ад рукі. Чаканныя калонкі на паласе разыходзілія тысячамі асобнікаў газетнага нумара. Вальяжны калумніст з люлькай быў жрацом таямнічага культу. Кожны робіць, што хоча і як хоча: хто заўгодна можа друкаваць прыгожымі электроннымі літарамі і выходзіць з імі ў сеціва. Інтэрнет зрабіў людзей роўнымі”.