Масленіца: ад старажытных часоў да сённяшніх дзён

Культура Новости

Кожнаму з нас вядома гэта цудоўнае свята, калі маці напячэ духмяных блінцоў, а потым можна і гульні ладзіць. А ці ведаеце вы як святкавалі Масленіцу нашыя продкі? У народзе гэтае свята вельмі любілі і казалі, што калі хто-небудзь адмовіцца яго святкавать, то будзе жыць у горкай бядзе. Але ж хіба можна было адмовіцца ад такога цудоўнага свята? Увесь тыдзень людзі спявалі народныя песні, вадзілі карагоды, каталіся на санках, гулялі ў снежкі. А самае галоўнае – гэта, канешне, бліны. Але не ўсё так проста, як здаецца на першы погляд. У нашых продкаў існавала цэлая сістэма абрадаў, па якой яны святкавалі Масленіцу.

Панядзелак – правоздіны зімы і сустрэча вясны. Нават бліны, круглыя, румяныя, гарачыя, былі быццам сонейка, якое пачынала больш свяціць з прыходам вясны. У гэты дзень збіралі салому і старое адзенне і ладзілі пудзіла Масленіцы, якое стаяла на працягу ўсяго свята.

Аўторак – зайгрышы. З раніцы маладыя людзі запрашаліся катацца з гор і пачаставацца блінамі. Каб запрасіць на Масленіцу, гаспадары казалі: “У нас горы снежныя гатовыя і бліны спечаныя – запрашаем!”

Серада – ласункі. У гэты дзень зяць прыходзіў ласавацца цёшчынымі блінамі. Напэўна, ад гэтага звычая пайшоў выраз: “да цёшчы на бліны”.

Чацвер – разгул. Яго таксама называюць Шырокі чацвер ці Масляны чацвер. Напэўна самы цікавы дзень. У чацвер пачыналіся Маслянічныя гулянні: уладкоўваліся катанні на конях, разнастайныя спаборніцтвы, а потым захоп снежнага гарадка. А што самае цікавае, палілі кастры і спявалі песні:

А сёння ў нас Масленка

А сёння ў нас Масленка, Масленка,
Ой, лялю, рана, Масленка, Масленка!
А з-пад куста ластаўка, ластаўка,
Ой, лялю, рана, ластаўка, ластаўка.
Сядзіць яна высока-высока,
Ой, лялю, рана, высока-высока.
Бачыць яна далёка-далёка,
Ой, лялю, рана, далёка-далёка.
Што ў школе дзеецца, дзеецца,
Ой, лялю, рана, дзеецца, дзеецца.

Пятніца – цёшчыны вячоркі. У гэты дзень ўжо цёшча ішла да зяця ў госці, каб ён мог прадэманстраваць сваю любоў і пачаставаць блінамі. А часцей, напэўна, каб жыццё мёдам не здавалася, цёшча прыходзіла з сяброўкамі і сваякамі.

Субота – залоўкіны вячоркі. У прадапошні дзень святочнага тыдня, маладыя дяўчыны заклікалі да сябе сябровак. Замужняя жанчына абавязкова заклікала да сябе залоўку, а калі та была не замужам, то прыводзіла з сабою таксама вольных сябровак.

Нядзеля – даравальная нядзеля. Гэты дзень быў прысведчаны дараванню ўсіх грахоў перад Вялікім пастом. Кожны павінен быў прасіць прабачэння перад бацькамі, саякамі, сябрамі і нават проста знаёмымі. Вечарам наведвалі могілкі, развітваліся са страрымі сваякамі. Абавязкова хадзілі ў баню і спальвалі астанкі святочнай ежы, каб наступны дзень пачаць з чыстага ліста.

 Апошні дзень яшчэ вельмі цікавы таму, што з’яўляецца амаль сімвалам     Масленіцы. У нядзелю праводзілася ўсім вядомае рытуальнае спальванне пудзіла Масленіцы. Нашы продкі лічылі, што калі пудзіла гарыць добра, ураджай будзе багаты.

 

Як жа святкуюць Масленіцу ў наш час?

Калі вы хочаце не толькі ўбачыць традіцыйныя гулянні, але і паўдзельнічаць ў іх ці проста добра правесці час с сябрамі, вы заўсёды зможаце знайсці традіцыйнае ці сучаснае месца для святкавання. Часцей за ўсё гулянні пачынаюцца ў суботу, калі большасць вольныя ад працы. Як і дзе можна правесці Масленіцу ў 2013 годзе? Вось некалькі варыянтаў:

Гарналыжны цэнтр “Сілічы” славуты не толькі спартыўна-аздараўленчым комплексам, але і гульнямі, якія кожны год уладкоўваюцца на Масленіцу. У гэтым годзе, акрамя традыцыйнай праграмы нас чакаюць новыя забавы. Уваход вольны. Поўную праграму свята можна паглядець тут.

 

 

Каб адчуць дух традіцыйнай Масленіцы, трэба апынуцца ў старажытнай беларускай вёсцы. Пачынаючы з “Вызвалення вясны” і сканчаючы спальваннем пудзіла Масленіцы, “Дудудкі” завабліваюць гасцей традыцыйнымі беларускімі гульнямі і стравамі. Убачыць ўвесь спіс мерапрыемств можна тут.

 Калі вы хаціце правесці гэтае свята ў цесным крузе сям’і ці сяброў, то вам, несумненна, больш за ўсё падыдзе Масленіца ў усадзьбе, напрыклад, у Зюзі Паазёрскага, што ў Падставах. Акрамя традыцыйных масленічных страў, вас таксама чакае святочныя гульні і, несумненна, спальванне пудзіла.

 

Свята дома

Але ж калі няма магчымасці выехаць на масленічныя гульні, заўсёды можна зрабіць гэта дома. Спальваць пудзіла ў хаце не вельмі зручна, але не трэба забываць пра асноўны сімвал Масленіцы – бліны.

Бліны на малаке 

2-3 яйкі;
1 ч.л. цукру;

2,5 ст.л. малака;

1,5 ст.л. мукі;

2 ч.л. алея.

Спачатку трэба ўзбіць яйкі з цукаром, паступова дабаўляючы малако. Патроху ўсыпце муку. У амаль гатовае цеста палажыце алей і соль і пачынайце смажыць. 

 

 

Смачна есці! І вясёлай Масленіцы!



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *