Польскія студэнты адраджаюць беларускую мову

Наболело

Пафасныя артыкулы і заклікі наконт “ганебнага становішча роднай мовы” зашкальваюць.  А хто ў Беларусі сапраўды размаўляе на мове альбо звязвае з ёй прафесійнае жыццё? Не шмат хто ідзе на беларускую філалогію, каб потым “настаўнічаць” або, ў лепшым выпадку, перакладаць. У Беларусі модна размаўляць на мове, але толькі не звязваць з ёй прафесію.

А ці ўспрымае хто-небудзь беларускую мову ўсур’ёз у еўрапейскіх краінах? Аказваецца, ва ўніверсітэтах Польшчы вывучаюць беларскую мову  як профільную дысцыпліну.

Праз сацыяльныя сеткі мне ўдалося паразмаўляць з навучэнцамі  Белакстокскага ўніверсітэта па спецыяльнасці “беларуская філалогія”. Студэнты другога курса ў невялічкіх каментарыях абгрунтавалі сваё жаданне вывучаць беларускую мову і падзяліліся меркаваннем наконт яе перспектыўнасці:                       

Adrian Janowicz: Я пайшоў на дадзены факультэт, бо Беларусь як краіна заўжды была мне цікавай. На Беласточчыне некаторыя размаўляюць па-беларуску, хаця ,канечне, гэта трасянка.Мая бабуля жыве ў вёсцы каля беларускай мяжы, дзе я часта адпачываю. Так што Беларусь існуе ўва мне яшчэ з дзяцінства. Але з другога боку хацелася вывучаць мову на прафесійным узроўне. Цікаўнасць да беларускага менталітэту, музычных гуртоў прышла ўжо пазней. У будучым хачу працаваць на польска-беларускай мытні. Тады ў мяне будзе магчымасць карыстацца любімай мовай. Увогуле, я не разумею беларусаў у гэтым плане. Я камунікую ў сеціве са многімі беларусамі  ў асноўным і яны не жадаюць размаўляць на роднай мове. Але ў будучым абавязкова павінна штосьці замяніцца, трэба толькі верыць.

Beata Żebrowska: Калі я паступала на дадзеную спецыяльнасць, не мела аніякіх глыбокіх мэт. Сяброўка сказала, што гэтая мова вельмі цікавая. А я люблю вучыць іншыя мовы. Я не пашкадавала, што сюды трапіла. Штодзень даведваюся шмат чаго новага не толькі пра мову, але і культуру. У вывучэнні мовы складанасці з граматыкай – не падобна яна на польскую. Але гэта мяне не пужае,а наадварот матывіруе. Бо крыўдна, што людзі  не бачуць розніцы паміж беларускай мовай і расійскай.

                                                          Paweł Malinowski:Мяне заўсёды цікавіла беларуская мова і культура. А на вывучэнне мяне натхняюць самі беларусы, бо гэта вельмі файныя людзі. Я не лічу, як некаторыя, што беларуская мова —  неперспектыўная. Дзякуючы ёй, я спадзяюся, здзейсніцца мая найвялікшая мара, – быць перакладчыкам! Праўда, калі я падцягну граматыку… Бо маю праблемы са скланеннем лічэбнікаў. Вывучаць беларускую —  файная справа. Перада мной адкрываюцца вялікія магчымасці. І,калі я размаўляю па скайпу з беларускамоўным сябрамі, разумею, што на свеце няма больш нічога афігеннага! 

Sylwia Skоkowska: Першапачаткова хацела вывучаць англійскую мову. Але на гэты факультэт мяне не прынялі. Зусім выпадкова я знайшла беларускі факультэт і падала дакументы. Я думала, што беларуская мова падобная на рускую, якую вывучала 6 гадоў. Але апынулася, што гэта зусім дзве розныя мовы. Мая мара – працаваць настаўніцай у нейкай беларускай школе. Як бы там не атрымалася, але хацелася бы звязаць сваё жыццё з беларускай мовай.  У Польшчы беларусы асацыіруюцца пераважна з палівам, цыгарэтамі і водкай. Не ўсе ведаюць іх самабытную культуру, побыт і гісторыю, якая вельмі цікавая.

Апантаныя палякі-беларусы не маюць выдатных падручнікаў па мове і мажлівасці чуць гаворку кожны дзень, але яны маюць вялізнае жаданне самаўдасканальвацца. А  пакуль яны сочаць за Беларуссю праз “Belsat” і  беларускіх сяброў, якія зрэдку завітваюць у Польшчу. А яшчэ камунікуюць з беларусамі ў сеціве і распавядаюць пра тое, якая ж яна файная, беларуская мова.



2 комментария по теме “Польскія студэнты адраджаюць беларускую мову

  1. Шыкоўны артыкул! вельмі прыемна,што людзі не толькі нашай кріны цікавяцца беларуская культурай.І вельмі цікава,калі людзі з боку выказваюцца наконт нашай мовы,адчуваеш, што мы усе падобныя,бо славяне, але ж кожны народ самабытны і розны, а розніцца ў мавах мінавіта гэта і паказвае!) ДЗЯКУЙ АЎТАРУ

  2. «Мая мара – працаваць настаўніцай у нейкай беларускай школе».
    чё, серьёзно?
    а вообще было довольно интересно почитать о белорусскоязычных поляках. больше бы

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *