Алена Ланская з песняй за 35 000€ вывела Беларусь у фінал Еўрабачання (фота і відэа)

Культура Новости

Пару хвілін таму ў швецкім горадзе Мальмё завяршыўся першы паўфінал міжнароднага конкурса «Еўрабачанне-2013». Алена Ланская, якая прадстаўляла нашу краіну на гэтым конкурсе з песняй «Solayoh» прайшла ў фінал. За 10 пуцевак,якія выводзілі канкурсантаў ў фінал, змагаліся 16 краін -Аўстрыя, Эстонія, Славенія, Харватыя, Данія, Расія, Украіна, Нідэрланды, Чарнагорыя, Літва, Беларусь, Малдова, Ірландыя,Кіпр, Бельгія, Сербія.

Выхад у фінал — вялікі поспех для нашай дзяржавы. Беларусь, да гэтага Еўрабачання, толькі 2 разы была сярод 24 лепшых краін(усяго нашы спевакі 9 разоў спрабавалі заваяваць сэрцы еўрапейцаў).  Трэба адзначыць, што проста выхад у фінал — не ўсе, на што могуць разлічваць беларусы  — амаль усе букмекерскія канторы адносяць Ланскую да фаварытаў. У найбуйнейшай ангельскай букмекерскай канторы William Hill Ланская ўпэўнена займае 5-е месца. Наперадзе — Данія, Нарвегія, Расія і Швецыя. У зводнай табліцы ўсіх найбуйнейшых ангельскіх кантор (усяго іх 20) Беларусь можна ўбачыць з 4-га па 7-е месца. Цікава, што запіс песні «Solayoh» праходзіў ў лонданскай студыі Abbey Road і абышоўся ў 35 тысяч еўра.

httpv://www.youtube.com/watch?v=Mq0AOM5rIww

У фінал, акрамя Беларусі, трапілі — Расія, Данія, Украіна, Малдова,  Літва, Ірландыя, Эстонія, Бельгія, Нідэрланды.



9 комментариев по теме “Алена Ланская з песняй за 35 000€ вывела Беларусь у фінал Еўрабачання (фота і відэа)

  1. красивые девочки в этом году участвовали

  2. Песня, конечно…
    Выступление Елфимова — единственный раз, когда за Беларусь не было стыдно на Евровидении.

  3. Krambamboo Единственный раз, когда мне стало стыдно даже фейспалмить от это педика и нытика Елфимова.

  4. Гарна дівчіна ця Альона, зараз он виграє Євробачення, тільки задихається, коли співає

  5. Да мне пофиг, какой он там педик и нытик. Это его личные проблемы (и твои, судя по всему).
    А вот то, что у него отличнейший вокал, только идиот будет отрицать. Что, собственно, и подтверждают победы на престижных музыкальных конкурсах, коим Евровидение, кстати говоря, не является.

  6. Ноги у этой дамы для турков в самый раз. Впрочем, на Онляйнере уже было сказано комментаторами.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *