Неизвестное об известных. Ольга Александровна Горбач: «Усё, што трэба жанчыне, у мяне ёсць»

Авторы: Кристина Горбач, Алеся Дашук

В День труда все белорусы отдыхают, а корреспонденты websmi.by работают над серией публикаций, которые позволят читателям лучше узнать преподавателей журфака БГУ.
Героем первого материала новоиспеченной рубрики «Неизвестное об известных» согласилась стать Ольга Александровна Горбач, кандидат филологических наук, доцент кафедры стилистики и литературного редактирования.
Мы узнали, зачем Ольга Александровна просыпается в половине шестого утра, кого считает рыцарем, какое общее хобби есть в ее семье и в каких социальных сетях она зарегистрирована.
Аб сабе
Нарадзілася ў Мінску, зараз гэты раён называецца Зялены Луг, а калісьці быў невялікі паселачак. Пасля школы, у 1991 годзе, паступіла на філалагічны факультэт БДУ. Беларускамоўную галіну выбрала таму, што з дзяцінства ведала, што буду настаўнікам.
Аб розніцы паміж студэнтамі філфаку і журфаку
Студэнты-журналісты больш разняволеныя, яны не баяцца выйсці перад аўдыторыяй, філфакаўцы ж, напрыклад, больш заціснутыя ў межах сваёй навукі, ім падабаецца працаваць у чытальнай зале, пісаць у куточку вершы пра каханне, а каб выступаць перад аўдыторыяй, трэба мець яшчэ ўнутранае пачуцце, якое ў журфакаўцаў больш праяўляецца.
Цікавыя выпадкі са студэнтамі
Можна пісаць аб гэтым цэлую кнігу. У студэнтаў вельмі шмат розных абярогаў. Падкладаюць нейкую манетку пад пятку, адзін малады чалавек, завочнік, прыносіў зуб, вешаў яго на шэю. Больш смешных здарэннэў адбываецца з завочнікамі, неяк на дзеннам адзяленні экзамены праходзяць акадэмічна.
Сям‘я
Я вучылася ў 11 класе, калі мы з будучым мужам пачалі сустракацца. Можна сказаць, што ён мяне гадаваў. Чатыры гады светлых пачуццяў. Ніколі не думала, што вось гэты хлапец стане маім мужам. Але так атрымалася, што пасля яго службы ў войску, мы як бы зноў пазнаёміліся. І замест маленькага, худзенькага хлопчыка я пабачыла маладога, прыгожага чалавека, які паводзіў сябе як сапраўдны мужчына. Частку службы ён правёў у Афганістане. Для мяне ён быў прыкладам сапраўднага мужчыны і да гэтага часу застаўся маім рыцарам. Болей такіх людзей я не бачыла. Ён вельмі верны чалавек. Ён не проста муж, але яшчэ мой лепшы сябра. Зараз у нас двое дзяцей, дачка ў 11 класе, сынок у трэцім. Усе, што трэба жанчыне, у мяне ёсць.
Аб сакрэце добрых зносін і шчаслівай сям’і
Мы з мужам заўседы ці ішлі куды-небудзь разам, ці ўвогуле не ішлі. Для нас вырашальна было агульнае. Калі муж бярэ білеты на хакей і прапануе мне пайсці, то я іду з ім. Калі ёсць магчымасць з сям’ёй схадзіць у оперу ці паглядзець нейкую п’есу — гэта таксама радасць, бо мы можам проста пабыць разам. Самае лепшае, калі ў сям’і ёсць агульнае хобі. У нашай сям’і гэта дача. Трэба просто знайсці адзін занятак на дваіх, тады гэта будзе радасць. А  яшчэ трэба ўмець слухаць, умець супакоіць, умець сябраваць, паважаць, і паважаць не толькі сваю другую палавіну, але і яшчэ яго кроўных.
Пра інтэрнэт
Апошнім часам штодня там бываю. Па-першае, навіны чытаю, па-другое, гляджу скрыню сваю паштовую, па-трэцяе, прагноз надвор’я, ці тое, што мяне цікавіць на той момант: навуковы сайт, кулінарны рэцэпт. У сацыяльных сетках праводжу мала часу. На Facebook, Mail.ru праглядаю фатаздымкі сяброў, але неактыўна. У цэлым мне хапае рэальнага жыцця, і я лічу, што трэба карыстацца рэальнасцю, а не жыць віртуальным светам. Тут таксама шмат цікавага ёсць.
Пра ежу
Гатую ўсё. На Дзень Святога Валянціна магу прыгатаваць торт у вяглядзе сэрца, дачка дапамагае ўпрыгожваць і выбіраць рэцэпт. Часта гатую посны салат, смачнае мяса ці французскі лукавы суп.
Пра любімую справу і адпачынак
Кажучы шчыра, я люблю ўставаць у палове шостай на дачы, ісці ў сад і сузіраць свет. Калі можна прайсціся па расе басымі нагамі і бачыць, як прачынаецца ўсё навокал. Гэта самы любімы мой час: калі ціха, спакойна і нікога няма.
Наогул я люблю і пасіўны адпачынак, і актыўны. Пасіўны — калі можна проста  ціхенька пабыць аднаму. Але гэта рэдка бывае, паколькі ўсё ж сям’я ёсць, пэўныя абавязкі перад ёй. У большасці, гэта актыўны адпачынак, з дзецьмі. Узімку – паездка ў Раўбічы, гулянне па зімоваму лесу, улетку – адпачынак на моры. Гэта можа быць проста парк Горкага, дзе мы ў нядзелю з раніцы гуляем усёй сям’ёй.
Калі ёсць магчымасць, чытаю што-небудзь, у апошні час гэта апавяданні Папова, магу з сынам пачытаць дзіцячую літаратуру. Магу разам з дачкой паглядзець які-небудзь фільм, пасля абмеркаваць яго. Ёсць час схадзіць у тэатр  ці ў лазню – гэта радасць. Калі ёсць магчымасць, трэба займацца тым, што падабаецца, калі няма магчымасці – трэба просто працаваць.
Планы на гэтае лета
Па-першае, трэба годна прыняць у студэнтаў першага курса экзамен па сучаснай беларускай мове (калі гаварыць пра чэрвень), у ліпені вельмі адказная справа: паступленне дачкі ў вуз (пакуль не буду распавядаць, у які), у жніўні, калі будзе магчымасць, паедзем куды-небудзь. Звычайна ездзім у адно не вельмі шумнае месца ў Крыму, якое дапамагае трошкі вярнуцца да жыцця пасля працоўнага году.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Неизвестное об известных. Ольга Александровна Горбач: «Усё, што трэба жанчыне, у мяне ёсць»: 3 комментария

  • 01.05.2013 в 15:46
    Permalink

    Так себе, ничего особенного
    Название рубрики могли бы хоть поинтереснее придумать. «Неизвестное об известных» — забитый штамп

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 01.05.2013 в 15:49
    Permalink

    и если пишете про беларускамоунага человека то и всю статью надо на белорусском

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 02.05.2013 в 11:32
    Permalink

    Навошта інтэрв’ю з выкладчыкам беларускай мовы пісаць на рускай мове ?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *