“Я захапіўся беларускай мовай…”

У апошнія часы пачаўся новы трэнд у беларускай моладзі, і гэта не фарбаваць чубок у ружовы і нават не насіць  рваныя джынцы, гэта размаўляць па-беларуску. Больш за ўсё мову можна “сустрэць” у Сеціве, асабліва ў сацыяльных сетках. Магчыма на гэта паўплываў праэкт “Літ.бел.”. Там публікуецца вельмі прыгожыя малюнкі з рознымі подпісамі на роднай мове. Нядаўна праэкту споўніўся год, на яго падпісана ўжо больш за 110 тысяч чалавек.

Яшчэ адзін буйны праект  “Па-беларуску”  сумяшчае ў сабе зборнік беларускіх і перакладзеных земежных жартаў , а таксама перакладае фільмы і серыялы. (Нядаўна пачалі займацца перакладам “Клінікі”). Нядаўна з’явіўся суполка Я беларускую мову. Там размяшчаюць розныя цікавыя словы па-беларуску ў выглядзе крэатыўнага малюнка. Так можна даведацца што такое пакункі, аскаміт, воцат, камякі ды іншые. Тым часам было створана апытанне на тэму ўжыванне беларускай мовы. Прагаласавала каля 400 чалавек. Большасць з іх размаўляе на рускай, але трошку выкарыстоўвае беларускую мову. Напрыклад Алесь Холтаў:

“Мову ўжываю пры размове са сваімі беларускамоўнымі сябрамі і калі бываю на Украіне ці ў Расіі. Пасля таго, як чытаў штосьці напісанае па-нашаму, магу раптоўна перайсці да размовы і мыслення па-беларуску. Прыкладна палову сваіх вершаў пішу таксама па-беларуску. Цікавіцца пачаў, мяркую, ва ўніверсітэце, але яшчэ ў школе у мяне былі вельмі добрыя настаўнікі. Крыху шкада, што ў той час не вельмі асэнсоўваў гэта.

Каля 62 апытаных адказалі, што пораўну ўжывают дзве дзяржаўныя мовы, адна з іх Лізавета Дубінчына:   Я вучылася ў беларускамоўнай гімназіі. Больш мэтанакіравана я пачыла размаўляць дзесьці ў 2010 годзе, калі я патрапіла да іншай настаўніцы па беларускай мове. Тады настаўнік паказваў, што беларуская мова гэта не толькі мінулае, але і  вакол шмат беларускамоўнай рэалі. А потым можна пабачыць  гэту сучаснасць, пачынаеш быць асобнай адзінкай гэтай сучаснасці і гэта няспынна.”

 

 

59 удзельнікаў апытання адказалі, што ўжываюць беларускую мову штодзённа. Падзяліўся меркаваннем Ягор Старавойтаў:

Я многа размаўляў па-руску,калі быў маленькім. Але я часта едзіў у вёску Будслаў на Захадзе Беларусі. Там мова вельмі распаўсюджана, адтуль я навучыўся ёй больш, чым у школе. 
Таксама я захапіўся патрыятызмам: моцна заўзеў за
Беларусь на спартовых спаборніцтвах, чытаў беларускую літаратуру. Калі вучыўся ў 5-6 класах, нават сам пісаў невялічкія вершы.
Трэба адзначыць, што я
многп вандраваў і заўважыў, што ўва ўсіх краінах, якіх я быў, размаўляюць людзі па-сваяцку (Чэхія, Расія, Францыя, Украіна, Літва, Латвія, Германія).
Акрамя ўсяго гэтага можна дадаць шмат іншых фактараў: палітычныя, рэлігіёзныя, лінгвістычныя і адукацыя (у школе прыйшлося яе выкарыстоўваць не толькі на ўроках бел
арускай мовы ды літаратуры).”

 

Якую мовы выбіраць, залежыць толькі ад нас саміх. Але…

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі. (Францішак Багушэвіч)

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

“Я захапіўся беларускай мовай…”: 1 комментарий

  • 15.02.2017 в 4:40
    Permalink

    Горячие ласки языком и продолжительный секс в разных позах доводят меня до безумия. В таком состоянии я готова буквально «скушать» своего партнёра! А если он ещё и умелец по куни – это будет просто нереальный праздник секса.
    Хочешь посмотреть мои интимные фотки или отправить свои?
    Пиши мне на ник NataliaSexy здесь: CEKC-POISK.GA
    Жду 😉

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *