Цікавыя сацыяльныя сеткі на андроід

Новости

З кожным годам усё больш павялічваецца роля інтэрнэта і сацыяльных медыа ў жыцці людзей. На цяперашні момант лідарам у мабільных платформах займае аперацыйная сістэма Андроід. Кожны дзень мільёны праграмістаў з усяго свету распрацоўваюць для яе прыкладані, гульні і г.д. Але большасць з нас цікавяць менавіта сацыяльныя сеткі. Таму я і вырашыў зрабіць агляд найцікавейшыхпастаўнікоў гэтай вялізарнай групы.

 

Quora

Сацыяльная сетка “пытанне-адказ”, якая была адчынена ў 2009 годзе Адамам д’Анджэла и Чарлі Чыверам (адным з заснавальнікаў усім вядомай Facebook).
Яе адбітнасць у тым, што тут не абмяняешся фатаздымкамі, адчуваннямі ды сваім месцазнаходжаннем. Сюды прыходзяць за ведамі. Менавіта ў куора вы можаце задаць любое пытаньне і быць упэўненым, што на яго адкажуць. І адкажа не 15 гадовы Вася з вёскі, а сапраўдны спецыяліст і прафесіянал у той сферы, па якой было задана пытанне. На дадзены момант з’яўляецца адной з самых папулярных сац. Сетак у Google play market.
Адзнака карыстальнікаў: 4.6

Vine

Сацыялка па здымцы кароткіх відэаролікаў (6 сек.) і іх абмене паміж іншымі карыстальнікамі. У 2012 годзе набыла кампанія Twitter. На цяперашні момант яна ўзарвала стор на эйпл, зараз пакрыху ідзе наперад да топу ў пэй сторы, але карыстальнікі пакуль што ня вельмі гатовыя адмовіцца ад таго ж любімага ўсімі твітара, таму зараз яе адзнака 3.1.

Foursquare

Адна з самых папулярных сацыяльных сетак у гугл сторы!
Напэўна кожны аматар тэхнікі на андроідзе робіць чэкіны – гэная назва адзначэнняў карыстальніка на тым ці іншым месцы, прычым гэтае месца можа быць якім заўгодна – пачынаючы ад рэстарана, заканчаючы 5 дрэвам у парку Чалюскінцаў! Але больш важнай патрэбнасцю гэтай сацыялкі ў тым, што акрамя чэкінаў можна ацэньваць розныя месцы і ўстановы і дзяліцца сваімі меркаваннямі паміж іншымі карыстальнікамі. Але каб адзначацца было цікавей, распацоўшчыкі прыдумалі цэлую сістэму ўзнагарод: “мэрства”, бэйджы, статус суперкарыстальніка.
Мэр – гэты статус даецца карыстальніку, які за 60 дзён больш за ўсіх адзначыўся ў тым ці іншым месцы і мае ў сваім профілі фатаздымак. Адзін карыстальнік можа быць мэрам ў неабмежаванай колькасці месцаў.
Бэйджы(дасягненні) – даюцца карыстальніку, калі ён выканае нейкія заданні, напрыклад калі адзначыцца ў бібліятэцы пасля 12 ночы, то можна атрымаць бэйдж “books worm”.
Суперкарыстальнік – статус даецца самым актыўным карыстальнікам і дзеліцца на тры ўзроўні:
1 узровень дазваляе змяняць інфармацыю аб’ектаў, адзначаць зачыненыя месцы і паведамляць адміністрацыю аб дублікатах адных і тых жа месцах.
2 узровень яшчэ атрымлівае магчымасці дадаваць старонкі месца места, выдаляць тэгі і дадаваць любыя катэгорыі.
3 узровень дазваляе дадаваць псеўданімы месцаў, размяркоўваць чэргі іншых СК ды атрымлівае доступ а усіх інструментаў сістэмы.

Карыстальнікі ацанілі прыкладанне ў 4.1 балы.

Path

Адна з зачыненых сацыяльных сетак, якія атрымаліва даволі вялікую папулярнасць, якая адбылася са скандалам, што Facebook дае спецслужбам ЗША асабістую інфрмацыю карыстальнікаў. Дадзеная сетка зроблена для абмена паведамленнямі, фота і іншымі медыя паміж блізкімі і роднымі людзмі. Сетка мае абмежаваную колькасць сяброў на аднаго карыстача. Таксама ёсць цікавая функцыя, як эмоцыі(уздых, смех і г.д). Сяброў можна дадаць толькі тады, калі вы ведаеце, як ён падпісаны. Глабальнага пошуку не існуе.
Адзнака карыстальнікаў: 4.5

Megodoo

Глабальны сэрвіс для аматарскіх відэа і фота блогаў. Адбітнасць у поўнай інтэграцыі з амаль усімі папулярнымі сацыяльнымі сеткамі і простым карыстаннем.
Адзнака: 4.0

 

 

 

Аўтар: Багдан Сакалоў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *