V міжнародны фэст «Наш Грунвальд», які прысвечаны 603 гадавіне вялікай Грунвальдскай бітвы, адбудзецца 19-21 ліпеня 2013 гады на тэрыторыі Музейнага комплексу «Дудуткі».
Значэнне Грунвальдскай бітвы ў гісторыі Беларусі, Польшчы, ды і ўсёй Еўропы ў цэлым складана пераацаніць. У выніку адной з самых маштабных бітваў сярэднявечнага свету змянілася расстаноўка сіл на сусветнай арэне, ВКЛ і Польскае Каралеўства выйшлі на дамінуючыя пазіцыі ў рэгіёне.
15 ліпеня 1410 гады аб’яднаныя сілы Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага разграмілі сілы Тэўтонскага ордэна, тым самым спыніўшы нямецкую агрэсію на шмат стагоддзяў наперад. Перамога ў Грунвальдскай бітве — адна з самых хвалебных старонак у беларускай ваеннай гісторыі, якая заслугоўвае паўнавартаснага святкавання не толькі за межамі Беларусі, але і на беларускай зямлі.
Святкаванне гадавіны перамогі пад Грунвальдам, галоўным мерапрыемствам якога апошнія чатыры гады з’яўляецца правядзенне фэсту «Наш Грунвальд», ставіць за мэту прыцягненне ўвагі шырокіх пластоў грамадскасці да неапраўдана забытых легендарных старонак гісторыі Беларусі.
Фэст прысвечаны як вайсковай, так і свецкай сярэднявечнай культуры нашых продкаў і закліканы фармаваць і ўмацоўваць павагу да хвалебнай гісторыі нашых земляў.
Цэнтральнай падзеяй фэсту стане рэканструкцыя бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 гады на поле ў мястэчка Грунвальд паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і войскамі саюзнікаў — Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага.
У рамках фэсту «Наш Грунвальд 2013» пройдуць наступныя мерапрыемствы:
конны турнір
пешы рыцарскія турніры
камандны рыцарскі турнір
бугурты
турнір лучнікаў
рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы
тэатральныя пастаноўкі
конкурс агнявога шоў
рок і фолк канцэрты
Адрас групы арганізатараў: http://vk.com/nash_grunwald
вот репортаж зафигачить было бы отлично.