Гэтае рамантычнае свята ўзнікла ў Вялікабрытаніі і было прызначана ААН на 6 ліпеня. Як ні дзіўна, ініцыятарам яго ўзнікнення быў стаматолаг, які валодаў прыватнай практыкай. Ён кіраваўся простай логікай: чым больш людзі будуць цалавацца, тым лепей яны будуць даглядаць за сваімі зубамі. Ужо праз некалькі гадоў свята з дэвізам «Пацалункі карысныя для цела, розуму і духу» распаўсюдзілася па ўсім свеце, і сёння Сусветны Дзень Пацалукаў святкуе больш за 60 краін.
Усё роўна, цмокнеце вы ў шчаку свайго старога суседа, ці моцна пацалуеце каханага чалавека — галоўнае атрымаць задавальненне. Яшчэ старажытнагрэцкі філёзаф Платон называў пацалунак «абменам паміж дзвюма душамі»
Дарэчы, навукоўцы высветлілі, што пры частых пацалунках не толькі знікаюць калорыі і выпрацоўваюцца гармоны шчасця — эндарфіны, але і памяншаецца рызыка сардэчных захворванняў.
Рэкорд па працягласці пацалунка быў усталяваны ў лютым 2013 года ў Тайландзе. Яго ўсталявалі Экашая і Лаксана Ціранарата, якія не размыкалі вусны на працягу 58 гадзін 35 хвілін і 58 сякунд. Рэкорд быў зафіксаваны падчас конкурсу, што праходзіў у Бангкоку ў конт Дня святога Валянціна. Каб захаваць рамантычны флёр вакол гэтай падзеі: перапынкі для адпачынку, ежы і наведванні туалету не былі дазволены, аднак сямейную пару з Тайланда такія дробязі не спынілі і яны заваявалі галоўны прыз. На дадзены момант іх рэкорд пакуль не пабіты.
Першы пацалунак на экране быў адлюстраваны ў 1896 годзе. Гэта быў 30-сякундны фільм Томаса Эдысана, які так і называўся – “Пацалунак”. А фільм “Дон Жуан”, зняты кінакампаніяй Warner Bros. Pictures у 1926 годзе, з’яўляецца рэкардсменам па колькасці пацалункаў. У ім налічылі 191 пацалунак. А самым доўгім пацалункам на экране з’яўляецца пацалунак Рэджыс Тумі і Джэйна Ваймэна ў фільмі “Ты зараз ў войску”. Пацалунак працягваецца 185 сякунд і займае 4% усёй працягласці фільма. Дык вось, адважвайцеся, ўстанаўлівайце “пацалункавыя рэкорды”!