Падчас навучання ва ўніверсітэце амаль кожны студэнт сабе задаваў пытанне: “Дзе жа мне адпачыць?” Нехта адразу едзе дахаты спаць, а нехта проста бадзяецца па вуліцы, а потым…едзе спаць. Дык дзе ж можна добра правесці час, адпачыць і ў добрай атмасферы заняцца нейкай працай?
Насамрэч, такіх месцаў вельмі шмат, таму мы падабралі свой топ-5.
1. Галерэя Ў
Калі вы шукаеце месца, дзе можна папіць кавы ці папрацаваць пад добрую музыку, то вам менавіта сюды! Хаця сам “Бар Ў” лічыцца віным, але ў меню можна знайсці шмат чаго смачнага і без алкаголя. Гэтае месца таксама з’яўляецца культурнай пляцоўкай. Менавіта тут вы можаце паслухаць цікавы семінар, падумаць на выставе аб высокім мастацтве, набыць добрую кніжку ці проста элементарна набыць нейкую дызайнерскую рэч.
Месца для крэатыўных любіцеляў самаразвіцця.
Сайт
2. Фіальта
Вы любіце паесці халяўнага печыва, паглядзець рэдкае кіно,паслухаць нейкія лекцыі ці заняцца валанцёрствам? Тады крочце ў Фіальту! Гэты прывабны паўпадвальчык прыцягвае сваёй атмасферай нейкага авангарду, самароднага дызайну ну і проста цікавай кампаніяй.
Месца для сучасных авангардыстаў.
Сайт
3. Дом Фішэра
Першая “антыкавярня” Мінску. Менавіта тут вы можаце рабіць што заўгодна, проста аплочваючы свій час знаходжання. Хочаце кавы – зрабіце яе і пейце! Хочаце напісаць сваім сябрам УК ці сфатаграфаваць яшчэ адно печыва ў інстаграм – вай фай ёсць! Прыйшоў з сябрамі і вы ня ведаеце, чым заняцца – настолкі вас чакаюць! Дарэчы, тут таксама адбываюцца розныя мерапрыемствы, уключаючы вечарыны паэзіі ці проста выступ нейкага гурта!
Месца для ўсіх вясёлых і стомленых ад працы.
Сайт
4. Coffeebox

Кава – няктар студэнтаў! Калі вы таксама так лічыце, то вам варта прайсціся ў бліжэйшы кафебокс – месца кавы, французкіх макаронаў, класічных сэндвічаў і, канешне, добрай атмасферы з вай фаем! Тут таксама ёсць настолкі, у якія можна пагуляць з ня меньш стомленнымі сябрамі. Вы ўжо засыпаеце, а вам патрэбна яшчэ пасядзець у бібліятэцы? Тады проста варта зайсці і ўзяць каву на вынас. Ну а калі вы лезьве рухаецеся, а вам трэба дапісаць артыкул, то проста прысядзьце і вазьміце кавы з бутэрам – гэта зможа адчыніць новую чакру вашай працаздольнасці на бліжэйшы вечар! А кампанія вясёлых наведвальнікаў-хіпстэраў вам ня дасць быць сумным.
Месца для стомленных і пастмадэрністаў. Хіпстары ў камплекце!
5. Лондан
Ну а калі вас рэальна ўсё дастала і вы хочаце спакою з гарбатай у маленечкім прышпільным месцы, то зазірніце ў кавярню Лондан. Ціха, цёпла і прыемна – менавіта так можна ахарактэрызаваць гэтае месца! А калі вы любіце і практыкуеце добрую гарбату, то вялізарнае меню розных гарбатных напояў вас прыемна здзівяць!
Месца для ціхіх інтэлігентаў і аматараў Англіі!
Сайт
Канешне, у Мінску шмат яшчэ розных месцаў, дзе можна ня горш адпачыць, але менавіта гэтыя нас прывабілі сваім спакоем і уютам, чаго часта так не хапае гарачым і хуткім студэнтам!
Аўтар: Багдан Сакалоў
Фота: інтэрнэт











Хочется что-то типа серии статей на такую тему, очень здорово, ведь мало кому известны действительно крутые места для посиделок.
Спасибо автору.
«Дзе жа мне адпачыць?»
неяк не гучыць гэта ваша «жа»
і не «уют», а ўтульнасць, калі ўжо на тое пайшло
Багдан, дружа, падыдзи да мяне звўтра-фоткі пакажу як павялічыць..) бо немагчыма ж гэта успрымаць)