Колькі каштуе навучанне журналістаў у абласных ВНУ?

Новости

Атрымаць адукацыю ў Беларусі можна ня толькі ў мінскім Інстытуце журналістыкi БДУ, але і ў іншых абласных ВНУ. Дык які быў конкурс у астатніх гарадах і ці нашмат там танней адукацыя?

image002

Напрыклад, у МДУ Куляшова журналістыка адносіцца да факультэту славянскіх моваў. Конкурс на бюджэт склаў 2 чалавекі на месца. Прахадны бал быў даволі нізкі – 29.8. На платнае конкурс склаў усяго 0.3 чал\месца, прахадны 23.0. Кошт для першага курса ў гэтым годзе склаў 11.400.000 бел.р..
Вось у БрДУ журналістаў рыхтуе таксама філалагічны факультэт, але кошт павышэй — 13.300.000 бел.р.. Прахадныя балы таксама больш высокія — бюджэт 32.0 горад\ 31.5 сяло, а на платнае агульны 26.5. Конкурс 1.9 і 0.6 чал\месца.
У ВДУ на журналістыку паступіць лягчэй і танней, але не як “журналіст”, а як “Беларускі філолаг (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)” і “Рускі філолаг (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)”. Кошт на першы курс склаў мала — 10.758.900. Інфармацыі аб конкурсе і прахадных балах на 2013 год так і не з’явіліся, але ў мiнулым годзе ён склаў 26.7 агульны прахадны бал, а конкурс склаў 1.71 чал\месца.
Самым дарагім і «цяжкапаступаемым» ВНУ аказаўся ГрДУ. Па спецыяльнасці “журналістыка” прахадны бал склаў 34.2 бюджэт і 23.9 платнае. Кошт зусім крыху меньшы за мінскі журфак — 13.500.00 за 1 курс.

Раней у Мінску журналістаў рыхтаваў прыватны Інстытут прадпрымальніцтва і парламентарызма, але гэтай спецыяльнасці там больш няма.



4 комментария по теме “Колькі каштуе навучанне журналістаў у абласных ВНУ?

  1. Досыць слабая публікацыя. Давялося асабіста выпраўляць памылкі. Што гэта за ілюстрацыя? Гэтыя выданні, лагатыпы якіх мы бачым, у Беларусі выходзяць? Да чаго яны тут наогул? Можна было б, напрыклад, хаця б фоткі будынкаў ВНУ ўставіць.
    Калі ласка, вучыцеся распрацоўваць тэмы. Напрыклад, знайсці ў «ВКонтакте» групы студэнтаў, якія вывучаюць журналістыку ў гэтых ВНУ, распытаць іх аб нечым.
    Карацей, халтура. Сорамна.

  2. «Атрымаць адукацыю ў Беларусі можна ня толькі ў мінскім Інстытуце журналістыкi БДУ, але і ў іншых абласных ВНУ»
    Багдан, гэта можа стаць для вас адкрыццём, але не толькі і ў абласных. І не толькі ў ВНУ.
    А чаму, яшчэ патлумачце, вы ўжываеце часціцу «ня»? Гэта па якіх правілах?

  3. ну вот…я написала подобный материал,только более развернутый. но он так и валяется в черновиках, ибо я заболела и как-то не было сил его чуть-чуть доделать.
    а тут облегчили задачу, можно сказать(

  4. и да, в ВГУ платят около 13 миллионов сейчас. данные о сумме 10 758 000 прошлогодние.
    я не нашла нигде на сайте за 2013 год, поэтому спросила у девушки, учащейся там.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *