На два дні ў Сярэднявечча

Культура Новости

7-8 верасня ў першай сталіцы Вялікага княства Літоўскага , горадзе Навагрудку , адбыўся VI Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры “Навагрудскі замак — 2013”. Старажытны горад зноў радушна прымаў гасцей , якія з’ехаліся не толькі з куточкаў Беларусі, але  з Расіі і Украіны . Правядзенне фэсту стала сваеасаблівай традыцыяй , якая ўзяла пачатак яшчэ ў 2000 годзе , калі Навагрудак упершыню сустракаў удзельнікаў . На два дні горад нібы вярнуўся ў мінулае – па вуліцах прагульваліся мужныя рыцары і прыгожыя дамы , каля замка разгарнуўся  кірмаш , на якім можна было набыць старажытныя ўпрыгожванні і посуд , а таксама пачуць чароўныя мелодыі сярэднявечнай флейты . Гарадскі ж парк ператварыўся ў сапраўдны рыцарскі лагер з шатрамі і сцягамі.

Навагрудскі замак фестываль

DSCF2684

Свята атрымалася запамінальным . Конны  турнір лепшых рыцараў Беларусі і выступленні лучнікаў вельмі зацікавілі гледачоў . У перапынках можна было назіраць за пастаноўкамі тэатра гістарычнага танца “Ал’ентрада” , які прыехаў з Кіева . Не пакінулі без увагі горад і музычныя гурткі – групы “Эліон” , “Янкі” , “Альта Мента” , “Cціл Рэзор” , “Талісман” , “Іардарат” , а таксама вядомы спявак Пётр Ялфімаў падарылі жыхарам і гасцям шмат станоўчых уражанняў . Надоўга запомніцца навагрудчанам і вогненнае шоу , якое адбылося ноччу .

DSCF2676

DSCF2611

Вельмі прыемна , што фэст мае статус міжнароднага : пра яго ведаюць у Расіі, Польшчы , Украіне , Літве , Латвіі і Чэхіі . Гэта дапамагае беларусам не толькі больш вывучаць сваю родную гісторыю , але і адчуць еднасць з іншымі народамі.



2 комментария по теме “На два дні ў Сярэднявечча

  1. Диана, а чего фотки такие мелкие и узкие? Пожалуйста, сделайте размер по ширине около 560px и загрузите заново, материал совсем по-другому будет смотреться.

  2. Спасибо большое за совет! Действительно, так намного лучше.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *