«Паўстанцы»: па слядах беларускай «Мафіі»

Культура

Многія ведаюць аб такой папулярнай ролевай гульні, як «Мафія», створанай у 1986 студэнтам факультэта псіхалогіі МДУ Дзмітрыем Давыдавым. Займальны дэтэктыўны сюжэт, інтрыга, вострыя дыскусіі — усё гэта пакарыла сэрцы як моладзі, так і людзей старэйшага ўзросту. «Мафія» імклівымі тэмпамі стала пранікаць у Еўропу і ў хуткім часе захапіла ўвесь свет.
_WlF6ChGZDk
Але толькі мала хто чуў пра тое, што ў Беларусі з’явілася свая ўласная «Мафія», створаная таленавітым гродзенцам Антонам Янкоўскім і крэатыўным дызайнерам Настассяй Лукашовай. «Паустанцы» — першая беларускамоўная настольная ролевая гульня, прысвечаная падзеям шляхецкага паўстання 1863 года. Упершыню прэзентацыя беларускай «Мафіі» прайшла ў Гродне 28 лютага 2013 года і зрабіла фурор. Людзі здзіўленымі вачыма сачылі за падзеямі і адкрыта выказвалі свае эмоцыі. На пешаходнай вуліцы Карла Маркса многія ўжо адчулі на сабе, як гэта перанесціся ў 19 стагоддзе, не ствараючы машыну часу.
1
Нельга не адзначыць асаблівы гістарычны характар гульні, які амаль што пагружае ўдзельніка з галавой ў гады рэвалюцый, калі простыя беларусы-сяляне ўзбройваліся косамі і ішлі змагацца за свабоду, а па вуліцах горада разносілі такія чаканыя ўлёткі «Мужыцкай праўды». Правілы вельмі падобныя з ранейшымі, хіба што ў беларусаў існуе тры розных калоды карт: «Лёс», «Выбар» і «Персанажы». На некаторых картах можна ўбачыць надпісы: «расстрэл», «газета» або «шыбеніца». Як высветлілася, гульня не толькі цікавая і незвычайная, але і вельмі пазнавальная. Акрамя сучаснай моладзі ў «Паустанцах» актыўна прымае ўдзел і дарослая частка насельніцтва. За сталом можна пасядзець з самім Кастусём Каліноўскім, Міхаілам Мураўёвым, Валерыем Урублеўскім або простым шляхціцам. Але трэба быць уважлівым і хітрым, а што калі сусед, які па-майстэрску паказвае сціплага беларускага селяніна, апынецца адным з самых небяспечных ворагаў? Хто ведае, можа, менавіта Вы будзеце ў ролі вядомай гістарычнай асобы і менавіта ад Вас будзе залежаць вынік паўстання!
cG9DBAVlDQ0
Распытаўшы сваіх знаёмых, я зрабіла выснову, што нават чвэрць рабят і блізка не падазравалі пра існаванне беларускай «Мафіі», аднак усе былі зацікаўлены ў гульні. Фанаты могуць набыць «паустанцкія» карты і цёплымі спакойнымі вечарамі пераўтварацца ў вядомых персанажаў і, магчыма, прывесці магутны беларускі народ да перамогі.

Бліжэй пазнаёміцца з правіламі гульні і стаць удзельнікам паўстання можна тут http://vk.com/paustanci .
Фатаздымкі ўзятыя з гугла.



3 комментария по теме “«Паўстанцы»: па слядах беларускай «Мафіі»

  1. У прынцыпе заглаўны малюнак не зусім у тэму (сьцяг — 1918 год. праект герба — 1990-1991 годы) але плюсую)
    Добра, што не апублікавала фоты прызентацыі гульні ў Менску з маёй рожай)
    Трэба як-небудзь пагуляць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *