Топ 10 прыкладанняў на андроід для студэнтаў

Новости

Новыя тэхналогіі можна выкарыстоўваць ня толькі для цацак і забаваў. Іх таксама можна выкарытоўваць для больш важных задач, напрыклад, як вучоба. Адна з такіх тэзналогій – гэта мабільная аперацыйная сістэма Андроід. Мы падабралі адныя з самых патрэбныя прыкладанняў гэтай сістэмы для студэтаў.

1. Google keep

Скриншот_Google_Keep

Адная з самых лепшых прыкладанняў для заметак! Яна дазваляе хутка ствараць, рэдактыраваць і выдаляць любыя спісы справаў ці проста нейкія замалёўкі. А для таго, каб было лягчэй разбірацца ў кіпе розных запісаў, распрацоўшчыкі зрабілі магчымасць выдзяляць кожную паметку некалькімі колерамі. А яшчэ адзін плюс гэтай праграмы – гэта поўная сінхранізацыя з акаўнтам гугл, што дазваляе лёгка перакідваць свае запісы паміж сваімі тэлефонамі і планшетамі!

Спасылка: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.google.android.keep&hl=ru

 
2. Гугл Дыск

Disk_Google_Samsung_Galaxy_S3_Note2_Ace_03_01

“Воблачнае захоўванне” высокай якасці. Дазваляе захоўваць у сябе на гугл акаўнце ўсемагчымыя дакументы, файлы і фатаздымкі. Добрым плюсам таксама з’яўляецца вялікая колькасць бясплатнага аб’ёму захоўвання і магчымасць ствараць групавое файласховішча паміж некалькімі карыстальнікамі.

Спасылка: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.google.android.apps.docs

 

3. Мінск – гарадскі гід

orgting-14-0-s-307x512

Прыкладанне ад нашай беларускай каманды распрацоўшчыкаў ting by. Яна будзе вельмі карыснай для прыезжых студэнтаў у Мінску. У гэтай праграме можна лёгка знайсці любое месца і любы банкамат з дапамогай gps.

Спасылка: https://play.google.com/store/apps/details?id=org.ting

 

4. Перакладчык гугл

692343-0-orig
Яшчэ адна праграма ад гугл. Вядома, што ня ўсе кнігі ці артыкулы, асабліва прафесійныя, можна знайсці на сваёй мове, таму гэтая праграма зможа дапамагчы пры перакладзе любой тэкставай інфармацыі на родную мову. Плюсам перакладчыка гугл з’яўляецца вялікая колькасць падтрымліваемых моваў.
Спасылка: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.google.android.apps.translate

 

5. AndroZip™ File Manager

PIC-197-1352559726
Амаль кожны карыстальнік андроіда сутыкаецца з праблемай чытання архіваў на тэлефоне ці планшэце. А пошук добрай праграмы можа заняць пару дзён. Але зараз гэта ў мінулым, бо менавіта гэты архіватар акрамя таго, што выдатна выконвае сваю задачу, ён поўнасцю бясплатны!
Спасылка: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.agilesoftresource

 

6. AnySoftKeyboard

belarusian-for-anysoftkeyboard-5-0-s-307x512
Хочаце мець добрую клавіатуру на свой дэвайс і без праблемаў пісаць на беларускай мове? Тады хутка спампоўвайце AnySoftKeyboard! Поўнасцю бясплатная клавіатура добрай якасці з поўнай падтрымкай беларускай раскладкі, нават лацінкі!
Спасылка: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.menny.android.anysoftkeyboard

 

7. Quickoffice

photo-32

Бясплатны, просты і лёгкі офісны пакет на андроід. Дазваляе выдатна рэдактаваць і ствараць файлы Word, Excel і Power Point!
Спасылка: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.quickoffice.android
8. Student Time

unnamed

Праграмка для распарадку параў і таймеру адліку кожнай. Вельмі карысна для студэнтаў, якія ня могуць запомніць расклад часу параў і для поўнага разліку свайго часу! Адзіны на дадзены момант мінус – гэта тое, што пакуль што немагчыма настройваць расклад па прынцыпу чаргавання перапынкаў. Але спадзяемся, што гэта хутка выправіцца!

Спасылка: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.slimdroid.timer

 

9. Todoist: Спіс задач

Todoist-3
Просценькае прыкладанне для стварэння спісаў справаў. Магчыма ставіць таймер і час для выканання той ці іншай задачы. Дапамагае пры тайм-мэнэджменце!
Спасылка: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.todoist
10. Wikipedia мабільная

wikipedia-mobile-initial
Самая папулярная інтэрнэт энцыклапедыя стварыла сваё афіцыйнае прыкладанне! Зараз шукаць патрэбны матэрыял стала яшчэ лягчэй!
Спасылка: https://play.google.com/store/apps/details?id=org.wikipedia

 

Аўтар: Багдан Сакалоў

Фота: Google Play



3 комментария по теме “Топ 10 прыкладанняў на андроід для студэнтаў

  1. А как же расписание общественного транспорта от Минсктранса «Минскгид» называется. Очень удобно. Автобусы, троллейбусы и т. д. Стоиш на остановке и видишь сколько осталось ждать твоего автобуса.

  2. Дзякуй за цікавасць да артыкула…
    Добра, тады хутка напішу працяг такіх прыкладанняў

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *