У пагоні за «Грузінскай марай»

Напрыканцы кастрычніка грузіны абралі ўжо чацвёртага прэзідэнта за 22-гадовы шлях незалежнасці. Цікава, што дагэтуль ніводны з прэзідэнтаў Грузіі не пакінуў свой ​​пост па сканчэнні тэрміну паўнамоцтваў або добраахвотна да заканчэння тэрміну. За новай вяхой у гісторыі сачыла група міжнародных назіральнікаў, акрэдытаваных ад арганізацыі Belarus Watch.

DSC_0789

23 сакавіка 2014 года ў Беларусі абяруць дэпутатаў мясцовых Саветаў. Між тым, ужо прыняты папраўкі ў Выбарчы кодэкс, якія забараняюць заклікі да зрыву, байкоту або пераносу тэрмінаў выбараў ці рэферэндуму. Ну а паколькі святу быць, давайце паглядзім, як яно адбывалася ў сонечнай Грузіі, і як беларускія назіральнікі рыхтаваліся да мясцовага Дня волевыяўлення.

DSC_0686

“Было небяспечна жыць: цёмныя вуліцы, высокая злачыннасць, малыя заробкі і нулявая адукацыя, дзякуючы Саакашвілі ўсяго гэтага больш няма. Маё дзіця вучыцца ў платнай школе за $225 у месяц,  і дасканала валодае ангельскай мовай, я ўпэўненая ў ягонай будучыні. Сёння нашай паліцыі давяраю на сто адстоткаў. Бо штогод яны праходзяць тэставанне на прафпрыдатнасць, а ва ўніформу ўсталяваныя відэарэгістратары, гэта выключае магчымасць перавышэння паўнамоцтваў”. – распавядае нашая кіроўца Лалі па дарозе на першы выбарчы ўчастак.

фота 2

Насамрэч, паліцэйскія ў Грузіі працуюць даволі адкрыта, а людзі на вуліцах з імі нават вітаюцца.

фота 1

Без пятнаццаці восем мы ўжо былі ў першай кропцы прызначэння. І гэта было, напэўна, адзінае месца, дзе нам больш здзівіліся, чым ўзрадаваліся. Адчувалася лёгкае хваляванне выбарчай камісіі, на носе традыцыйнае размеркаванне абавязкаў шляхам жэрабя. Якое, шчыра кажучы, ледзьве не скончылася бойкай. Але ж у старшыні камісіі атрымалася ўрэгуляваць канфлікт. І прадстаўнікі супрацьлеглых палітычных блокаў, падпарадкоўваючыся, пайшлі разам выконваць свае абавязкі па надомным галасаванні.

фота 4-3

Першыя выбарцы ўжо акупавалі дзверы, ператварыўшы іх ў месца сутрэч і абдымкаў са старымі сябрамі. Паказаўшы ўласную ID-картку, ды вялікія пальцы абедзвюх рук, на якія наносяць ультрафіялетавы спрэй, каб пазбегнуць паўторнага галасавання, грамадзян пачалі дапускаць да рэгістрацыі, і нарэшце, да запаветнага бюлетэня.

фота 4-2

Даволі хутка ў скрыні апынуўся і першы «голас».

фота 5

Наша каманда паехала на наступны ўчастак і ўжо там нас сустракалі, як сапраўдных Вялікалітоўскіх князёў.

фота 6-2

фота 6-1

Але ж мы непадкупна далей назіралі. І галасуючых дзяцей, і групавое галасаваньне, пільна заўважалі.

фота 7-1

фота 7-2

Праз пэўны час і паліцэйскія падцягнуліся, але ж у ролі звычайных выбарцаў. Выканаўшы свой ​​грамадзянскі абавязак, шаноўныя дабраахвотна сыходзілі па сваіх справах. Бо па грузінскім выбарчым заканадаўстве забаронена наяўнасць праваахоўцаў на выбарчых участках, але ж пры неабходнасці іх можна выклікаць. Да шчасця, ні на адным з 13 наведанных гэтага не спатрэбілася.

фота 8-1

фота 8-3

А 20-й гадзіне вечара мы дабраліся да апошняга ўчастку, што знаходзіўся ў сельскай мясцовасці. Колькасць выбарцаў крыху большая за 300. Але ж так склаўся лёс, што перад закрыццём на ім апынуліся прадстаўнікі аж трох міжнародных арганізацый. Два назіральнікі ад партугальскай ды латвійскай парламенцкай асамблеі ды два назіральнікі ад Belarus Watch. Крыху папіравалі і вярнуліся да справы. Пачаўся падлік галасоў.

фота 9

Ці можна здымаць на фота ды відэа?- спытаў я. Абавязкова, пажадана з ўсіх магчымых ракурсаў!  — усьміхаючыся адрэзаў старшыня камісіі.

фота 3

У працэсе падліку стала зразумела, што за Георгі Маргвелашвілі столькі ж галасоў, колькі за ўсіх астатніх 22 кандытаў агулам. 17 лістапада Георгі Маргвелашвілі афіцыйна ўступіў на пасаду Прэзідэнта Грузіі. Тым самым, яшчэ больш замацаваўшы ўладу ў руках кааліцыі «Грузінская мара».

фота 11

фота 10-1

Падлік галасоў быў праведзены прафесійна і адкрыта, кожны прысутны меў магчымасць спраўдзіць вынікі. Кожны назіральнік, незалежна ад арганізацыі, мог без перашкодаў сачыць за ходам падліку галасоў. Для працэсу падліку па сродках жэрабя адбіралася тры чалавека з ліку членаў камісіі, таксама сярод назіральнікаў выбіраліся два чалавекі, каб назіраць за падлікам непасрэдна за сталом.

фота 10-3

Парушэнні, якія былі заўважаны беларускімі назіральнікамі на некаторых выбарчых участках насілі пераважна дробны характар. Так, пры ўваходзе на некаторыя выбарчыя участкі не дастаткова пільна праводзілася працэдура праверкі наяўнасці чарнільных пазнак, якія прызначаны для прадухілення паўторнага галасавання. Колькасць выбарцаў каля стала для выдачы бюлетэняў часам перавышала дазволеную грузінскім заканадаўствам. На некаторых участках таксама з’яўляліся неаўтарызаваныя асобы.

фота 11

Па інфармацыі ЦВК яўка на прэзідэнцкіх выбарах склала 46,6%.

фота 4-1

Відэадзённік назіральніка

Фота і тэкст: Мікіта Семяненка

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У пагоні за «Грузінскай марай»: 3 комментария

  • 12.12.2013 в 10:37
    Permalink

    Миша быу харошы. любиу яго. А пра винаград вазьму на заметку

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 12.12.2013 в 15:24
    Permalink

    Саша, у нашых рэаліях, лепей бульбачкі смажанай са шкварачкаю

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 25.12.2013 в 22:36
    Permalink

    Заголовок — фу,фу,фу! Фотки — класс, класс, класс!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *