Сення ў праекце “Чалавек на кніжнай паліцы” – маладая паэтка з Менску Кася Глухоўская. Ей 18 год, яна навучаецца на ФФСНе. Цікавая і шчырая размова з адной з найлепшых, калі ўвогуле ня лепшай паэткай сучаснай новай беларускай паэзіі- cпеціяльна для websmi.by.
У колькі гадоў ты напісала першы верш,што пауплывала на першую «спробу пяра»?
Калі шчыра, тое Лермантаў.
Лермантаў?
Мяне абразіла тое, што нам далі вывучаць на выбар адзін з двух яго вершаў: адзін пра безадказнае каханне, іншы пра цяжкую долю незразуметага паэта. Я раззлавалася, бо перажывала сама нешчасьлівае каханне + здзекі ў школе ад аднакласнікаў, таму абодва вершы каля дошкі гучалі б як расповед пра ўласныя праблемы. То я і напісала, што паэты на паперы свае пакуты апісваюць, потым паэты паміраюць, а пакуты застаюцца.
Не хацелася распавядаць тыя цудоўныя вершы, бо «яшчэ чаго, свайго болю досыць, тут яшчэ чужы».
І што у выніку? чытала свой верш?
Так. Верш з яраснай крытыкай паэтаў ды іхнай дзейнасьці.
Як адрэагавала настаўніца?
Паставіла як звычайна 10 і адпусьціла, мне іншага на літаратуры амаль ніколі не было
Адзіны раз, калі новая настаўнічка паставіла за вуснае чытанне 9, я выбегла плакаць у прыбіральню. Сорамна прызнавацца, але нешта настрой шчыры.
Я ведаю, ты выдала кнігу. Як гэта адбылося, і што для цябе гэта значыла?
Абсалютна выпадкова: лёс у выглядзе Вольгі Анатольеўны Бубіч зьвёў мяне з чароўным чалавекам — Зьмітром Вішнёвым. Спачатку я проста марыла пагандляваць кніжачкамі ў яго краме, але падчас нашай сустрэчы зьведала, што ён выдавец і рыхтуе зборнікі для маладых нават аўтараў. Спыталася, ці можна даслаць яму вершы — сказаў, яны вельмі нават на ўзроўні. Натуральна, каб выдаць зараз зборнік, патрэбна альбо каб цябе прызнавалі ў літаратурных колах, альбо грошы*. Ні тое, ні іншае не гарантуе, што твая паэзія насамрэч мае вартасьць. Але я бязглузда радая, што кніжка выйшла, хаця тыраж не разьлічыла, дальбуг, брала «оптам», таму зараз вельмі шмат кніг у маім пакоі, а прэзентацыі рабіла толькі 2 разы ў Ліцэі БДУ, «для сваіх». Не медыйны я чалавек, на жаль. Ня ведаю, як буду збываць кніжку, але пакуль што дару ўсім, хто праяўляе хоць нейкую цікавасьць да маёй творчасьці, сучаснай беларускай літаратуры і г.д. (ды ня мае грошай ці прагі «падтрымаць маладых паэтаў» грашова).
Не магу сказаць, што кніга мяне зрабіла паэткай, але пісаць я не перастаю і мне ўжо спакойна будзе паміраць, ведаючы, што застанецца кніжка. Вельмі сьпяшалася: гадалка абяцала мне сьмерць да 20-ці год яшчэ, то я ня ведаю, раптам. Проста прыемна было б пакінуць пасьля сябе хоць нешта прыгожае — а ў кнізе малюнкі файныя. Мая сяброўка малявала!
Да таго ж, шчыра прызнаюся, працуючы над зборнікам, адчуваеш сябе жывым. Гэта важна. Гэта рэдка бывае, такі натхнёны і апантнаны стан.
А выступать перад публікай даводілася шмат разоў?
Так, бывала. Кожны раз хвалююся. Часам гэта дапамагае больш жвава выступаць, а часам «Астапа» як «панясе» — потым як згадваю, так твар рукамі закрываю ад сораму: «авой, што я несла, чаму не сказала інакш, як можна было вось такім, а ня гэткім чынам казаць».
Але раз ад разу я ўсё горш і складаней выступаю. У школе гэта было задавальненьнем, а зараз выйсьці на публіку — гэта як альбіносу з сонечнай алергіяй на нудысцкі пляж апоўдні ў спякоту.
Хто твае улюбеныя паэты и паэткі?
Марына Цьвятаева, Сара Цісдэйл, Максім Багдановіч, Максіміліян Валошын, Эмілі Дыкінсан, Дзьмітрый Строцаў, Анатоль Вярцінскі, Віктар Жыбуль, Аляксандр Галіч ды іншыя шматлікія-шматлікія,Уладзімір Караткевіч — безумоўна!
А распавядзі, чым цябе падабаецца твой (наш) універ?
Оў… Цікавымі лекцыямі, ціхай бібліятэкай, вялікімі вокнамі, празь якое трапляе сонца, лесьвіцамі, на якія можна выбегаць. Збольшага цікавымі лекцыямі па цікавых прадметах. У грамадскім жыцьці я ня ўдзельнічаю. І хаця часам лайдачу ды не прысутнічаю на занятках, усё адно не бывае зусім марных дзён, на парах настаўнікі кажуць тое, што ты мусіў менавіта зараз пачуць, нібы ведаюць твае праблемы.
Хто ты па будучай адукаціі?
Псіхолаг.
А ці ёсць вершы, прысвечаные універу?
Не, ніколі не пранікалася так духам навучальнае ўстановы, каб пісаць ёй вершы
Каханне як уплывае на тваю творчасць?
О, вось гэта іншае! Пра яго пішу часта. Але збольшага тады, калі пакутую, альбо калі крыху адыходжу ад пачуцьцяў і маю магчымасьць іх узгадваць, перажываць на вобразным і вербальным узроўні.
Каханьне… лепшае пачуцьце ў сьвеце, думаю. Гэта і любоў, і сяброўства, і захапленьне, і ўсё адразу. Як калі зьмяшаць усе самыя лепшыя пачуцьці.
Я так толькі да прыроды стаўлюся, мабыць,Як да каханага ды да самога пачуцьця.
Мусіць, так і трэба, калі верыць у Эдэм: прырода (Сад) і Чалавек, якія выклікаюць самыя-самыя сьветлыя пачуцьці.
Якой ты уяўляеш сабе праз 5-10 гадоў?
Ох. Рознай.
Я шчыра не заўсёды думаю, што буду столькі жыць
Часам уяўляю сябе шчасьлівай маці трох ці нават пяці дзяцей, якая мае ўласную арт-тэрапеўтычную клініку (школу-інтэрнат накшталт вальдорфскіх, рэабілітацыйны цэнтр) недзе ў запаведніку Беларусі, на Браславах, з каханым мужам, які на машыне езьдзіць у Менск працаваць і, магчыма, возіць дзяцей у школу… Вельмі добра бачу сябе зьнешне ў такія моманты, бо трэніравалася візуалізаваць. А зраніцы я выходжу, пакуль яшчэ туман, карміць аляня пад вярбой ля возера.
Часам уяўляю, што жыву зусім самотна ў Менску і займаюся вельмі простай працай: разношу лісты паштальёнкай ці пяку хлеб дзе-небудзь у краме, жыву ў невялічкай кватэрцы, ледзь ліпеючы. І мне гэта таксама даспадобы.
Часам думаю, што ў гэты час буду ў вар’ятні ці лякарні простай ужо паміраць. І ўцяку абавязкова, каб апошнія дні дажыць хіпуючы і вандруючы.
Ну і нарэшце бачу, як сядаю ў цягнік, бяру квіток невядома куды — і еду-еду-еду.
Магчыма, я буду гандляваць фіялкамі дзе-небудзь у паўднёвай краіне. Ці семкамі ў Крыме, калі там не пачнецца вайна.
Калі я пісаў вершы, я лічыў, што без пакут пісать немагчыма нават. Згодна?
На конт вершаў і пакут… Калі лічыць пакутай любы неспакой, любое жаданьне, прагу ды жарсьць, як гэта лічыў Будда, тое так, безумоўна. Але насамрэч пісаць вершы немагчыма без перажываньняў, пачуцьцяў, але не абавязкова гэтыя перажываньні мусяць прыносіць боль.
Прачытаў твой верш, прысвечаны Алаізе Пашкевіч. Адкуль у цябе такое глыбокае веданне літаратуры?
То я ў дзявятай класе пісала, проста зьведала гэтую гісторыю і захапілася. Насамрэч, тут больш не веданьне Літаратуры, а калупаньне ў бруднай бялізьне паэтаў ды пісьменьнікаў. Як плёткі пра зорак, толькі зорак на кніжным небасхіле. Як прамаўляў вялікан Глюм з п’есы «Дом, які выбудаваў Свіфт»: «Насамрэч, большасьць людзей цікавіць ня сэнс, а сюжэт: хто, з кім, калі, каго кахаў»… І г.д. Я вось якраз належу да гэтай большасьці, якая ня столькі чытае К’еркегора, Пашкевіч, Ахматаву, колькі найперш вычытвае ў іх біяграфіях цікавосткі.
Сбіраешся шчэ пісаць/друкаваць кнігі?
Крыху раней казала, што пішу і зараз, гэта міжволі адбываецца, але выдаваць пакуль больш ня буду бліжэйшыя некалькі год, хай назьбіраецца вершаў самых сапраўдных і якасных на новую кнігу. Бо бываюць шчырыя Вершы, але рэдка, а бываюць так, вывершкі. Сорамна за іх.
Пакуль што пішу як натхненьне пойдзе. Мо рускамоўнага набяру чаго.
З кім з пісьменнікаў сябруеш?
Віктар Лупасін, мабыць, адзіны з такіх вядомых. Знаёмая з Ганнай Дусь ды цудоўным паэтам-адэсітам Дэні Мэй (Дзяніс ён насамрэч, але псеўданім такі) яшчэ больш паверхнева ведаю пана Вішнёва, пана Хадановіча, Віку Трэнас, Антона Рудака. Але ўсіх іх дужа паважаю. Сябравала з таленавітым маладым паэтам Сярожам Маціным, але зараз яго з намі ўжо няма.
З любімых класікаў асабіста ведаю ўжо (дзякуючы яго ўнучцы Тоні, таленавітай маленькай зорачцы, якая зараз навучаецца ў Ліцэі БДУ, піша вершы ды музыку) Анатоля Вярцінскага, чыя страфа зь верша «Дзівак чалавек» стала маім гімнам і суцяшэньнем у цяжкія часіны. Таксама бачылася зь Нілам Гілевічам (вучылася зь яго ўнукам у адной класе ў школе, а дзядулю пабачыла толькі праз год, як са школы сышла). Наведвала ў лякарні Рыгора Барадуліна, запрашаў улетку да сябе, але, мяркую, проста з гасьціннасьці. Дзядзька Рыгор цуд нейкі быў, хоць і дужа балюча, нязвыкла ўбачыць яго старым і кволым, не такі гэта па духу сваім чалавек. Яшчэ неаднаразова бачылася з бацькам майго ліцэйскага сябра Андрэя Строцава — Дзьмітрыем Строцавым. А яго я нездарма называла ў шэрагу ўлюбёных паэтаў.
Мусіць, усё. Яшчэ некаторых маладых ведаю, некаторых вельмі таленавітых на мой густ, але сябрамі мы не з’яўляемся. На дзіва, вакол мяне больш сяброў-мастакоў.
Сан Саныч, что за фигня? Что за мода пошла удалять комментарии? Я написал адекватный комментарий, где показал, что в тексте десяток ошибок (««І што у выніку?» — памылка №1
«А выступать перад публікай даводілася шмат разоў?» — памылка №2
«А распавядзі, чым цябе падабаецца твой (наш) універ?» — памылка №3
«Хто ты па будучай адукаціі?» — памылка №4
«А ці ёсць вершы, прысвечаные універу?» — памылка №5
«Якой ты уяўляеш сабе праз 5-10 гадоў?» -памылка №6
«Калі я пісаў вершы, я лічыў, што без пакут пісать немагчыма нават. Згодна?» — памылка №7
«маладая паэтка з Менску» — памылка №8
Вынік : 1 бал. і 12 лістоў адпрацовак у Бардзіян»), мой коммент был удален через 10 минут. Здравствуй, цензура и времена, когда нельзя ничего говорить плохо?
p,s, комменты удаляете не вы, а определенная часть авторов 1 курса ИЖ
По-видимому, комментарий удалил автор публикации. Ждем ответа от Арамаиса Миракяна.
С начала существования проекта «Веб-журналист» (март 2009 г.) на сайте оставлено 19.129 комментариев. Ни один из них не был удален редакцией сайта (за исключением нецензурных, оскорбительных и др.). Цензуры здесь нет и не будет.
Арамаис?
Извиняюсь, удалил не умышленно. лютю глючит нетбук. ошибки учту
поясню,нетбук новый, зашел в админку- его заглючило) удалил явно я, но не умышленно) ошибкиуту, конструктивную критику приемлю)
маис, это не первый случай удаления тобой комментов, просто знаю,что говорю. а сейчас,чувак, ты спалился. я бы на твоем месте уехал в ростов-на-дону , как кое-кто.
но я -не кое кто:)
нехороший какой нетбук, удаляет негативные комменты. ужас.
вообще плохой, ужасный)
кароч, маис, харэ заниматься вот такой фигней(комменты удалять, давать советы абитуре, вести себя пафосно и не писать про улиту оскар при том!); тебя попросту перестанут уважать( если кто сейчас уважает).
Илья, плюсую.
Маис, думай.
окей. Задумаюсь. Если обидел-кого-прошу меня извинить